ПАНТЭО́Н (лац. Pantheon ад грэч. Pantheion месца, прысвечанае ўсім багам),
1) у Стараж. Рыме — «храм усіх багоў» (гл.Рымскі пантэон).
2) Пахавальня выдатных людзей. Звычайна П. размяшчаюць у будынках, якія маюць (ці першапачаткова мелі) культавае прызначэнне [Вестмінстэрскае абацтва ў Лондане; П. у Парыжы, з 1791, (б. царква Сент-Жэнеўеў, 18 ст., арх. Ж.Ж.Суфло)]. Гл. таксама Грабніца.
3) У шырокім сэнсе — найменне гал. багоў у пэўнай рэлігіі (напр., П. багоў-алімпійцаў у стараж. грэкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК ГАРАДСКО́ГА ТЫ́ПУ,
гарадскі населены пункт, які адрозніваецца ад горада пераважна меншай колькасцю жыхароў. Звычайна выконвае прамысл., трансп., адм., курортныя, навук. і інш. функцыі. Вылучаюць: гарадскі пасёлак, курортны пасёлак, рабочы пасёлак. На Беларусі П.г.т. ўтвораны ў 1938 з вял.мястэчак і некаторых сёл. Крытэрыі аднясення нас. пунктаў да пэўнай катэгорыі замацаваны ў Законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998. На Беларусі (2000) 109 П.г.т., у т. л. 92 гарадскія, 16 рабочых, 1 курортны (Нарач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРОНАСПАРА́ЛЬНЫЯ (Peronosporales),
парадак грыбоў класа ааміцэтаў. 3 сям. (перанаспоравыя, пітыевыя, цыстопавыя), больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 70 відаў з родаў перанаспора, пітый, фітафтора, брэмія, плазмапара, склераспора і інш.Сапратрофы, паразіты і паўпаразіты. Выклікаюць некроз у раслін, перонаспарозы, гнілі.
Міцэлій не падзелены на септы, галінасты, распаўсюджваецца ўнутры- і міжклетачна, утварае гаўсторыі. Канідыяносцы разгалінаваныя, канідыізвычайна акруглыя. Некат. віды з сям. пітыевых размнажаюцца зааспорамі. Наземныя грыбы здольны ўтвараць хламідаспоры. Ааспоры ўзнікаюць у выніку палавога працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫВУ́ЧЫ КРАН,
прамысловы грузападымальны кран для работ на плаву. Устанаўліваецца на самаходным ці буксірным пантоне. Для перагрузачных работ выкарыстоўваюць паваротныя П.к. грузападымальнасцю да 25 т з вылетам стралы да 35 м; для перагрузкі суднаў (цяжкавагавікоў), выканання буд.-мантажных, суднабуд. і аварыйна-выратавальных работ — паваротныя краны грузападымальнасцю да 350 т (звычайна самаходныя) з вылетам стралы да 60 м. Непаваротныя П.к. маюць грузападымальнасць да 2,5 тыс.т, вылет стралы да 25 м; іх выкарыстоўваюць для падымання асабліва цяжкіх грузаў і правядзення спец. работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́МПАВАЯ СТА́НЦЫЯ,
комплекс збудаванняў, машын, прыстасаванняў для напорнага перамяшчэння вадкасцей. Звычайна ўключаюць прыёмныя збудаванні (водазабор), усмоктвальныя і напорныя трубаправоды, помпы, рухавікі, пускавое, ачышчальнае і размеркавальнае абсталяванне, сродкі аўтаматыкі і тэлекіравання. Бываюць наземныя, заглыбленыя (ніжэй узроўню зямлі), глыбокія (шахтавага тыпу) і плывучыя (на пантонах, баржах); стацыянарныя і перасоўныя (самаходныя, прычапныя, навясныя), якія выкарыстоўваюцца пераважна для падачы вады ў дажджавальныя машыны і ўстаноўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗРА́ДНЫ ПРЫКА́З, Разрад,
цэнтральная дзярж. ўстанова ў Расіі ў сярэдзіне 16 ст. — 1711. Загадваў служылымі людзьмі, ваен. кіраваннем, пагран. службай, паўд. («украіннымі») гарадамі, жалаваннем дваран, прызначэннем палкавых і гар. ваявод, складаў роспісы прыдворных цырымоній, удзельнічаў у разборы месніцкіх спрэчак (гл.Месніцтва). Падзяляўся на сталы (аддзелы): Маскоўскі, Наўгародскі, Сеўскі, Памесны, Грашовы, Прыказны. На чале Р.п. ў 16—17 ст.звычайна стаялі дзякі, апошні кіраўнік (з 1689) — баярын Ц.М.Стрэшнеў. Скасаваны ў 1711, яго асобныя функцыі перайшлі да разраднага стала Сената.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МНЫ МОСТ,
тып моста, статычная схема якога ўяўляе сабой раму. Пралётныя канструкцыі яго жорстка злучаны з маставымі апорамі (стойкамі, калонамі). Існуюць рамна-падвесныя масты (з бэлькамі, падвешанымі да канцоў рыгеляў) і рамна-кансольныя (з Т-падобных рам, злучаных пасярэдзіне пралёта шарнірам). Невялікія Р.м. звычайна выкарыстоўваюцца як пуцеправоды. Будуюць Р.м. пераважна з жалезабетону (маналітнага і зборнага), часам са сталі.
І.І.Леановіч.
Схемы рамных мастоў: а, б — з вертыкальнымі і нахіленымі стойкамі; в — рамна-падвеснага; 1 — стойка; 2 — рыгель; 3 — шарнір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЭ́І (ад лац. oratio прамова, настаўленне, зварот),
жанр бел. фальклору; рыфмаваныя празаічныя творы віншавальна-павучальнага зместу. Узніклі ў даўнія часы, звязаны з зычэннем добрага здароўя і дабрабыту кожнай сям’і на новы год, Вялікдзень, перад пачаткам с.-г. работ і інш. Выконваліся звычайна рэчытатывам калядоўшчыкамі ці валачобнікамі. Вясельныя Р. выкарыстоўваліся ў час блаславення маладых, у т. л. зычэнні свата. Рэлігійныя Р. стылем блізкія да духоўных вершаў і звязаны з віншаваннем у сувязі з нараджэннем і ўваскрэсеннем Хрыста; лічацца школьнага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖАў чалавека,
інфекцыйная хвароба з вострым запаленнем скуры (радзей слізістых абалонак), ліхаманкай, інтаксікацыяй. Выклікаецца гемалітычным стрэптакокам групы A. Бывае на любым участку скуры, у т. л. на валасістай ч. галавы, палавых органах, слізістых абалонках верхніх дыхальных шляхоў. Праявы Р.: выразна акрэсленыя балючыя ачагі пачырванелай скуры (межы маюць выгляд зубцоў, языкоў полымя), пухіры з вадкасцю, зрэдку кровазліцці. На твары пашыраецца звычайна сіметрычна ў выглядзе крылаў матылька. Зрэдку распаўсюджваецца па ўсім тулаве. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., пры ўскладненнях (абсцэсы, флегмоны) — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
клас фарбавальнікаў, у малекуле якіх адна ці некалькі азагруп -N=N-, звязаных з радыкаламі арган. злучэнняў (араматычных, гетэраараматычных, з актыўнымі CH2-групамі). У склад малекулы ўваходзяць таксама замяшчальныя і незамяшчальныя аміна- і гідраксігрупы, сульфакіслотная група SO3H, нітратная NO3, карбаксільная COOH і інш. Сінтэз азафарбавальнікаў заснаваны пераважна на рэакцыі азаспалучэння. Па колькасці азагруп адрозніваюць мона-, ды- і поліазафарбавальнікі.
Колер монаазафарбавальнікаў залежыць ад хім. будовы радыкалаў, звязаных з азагрупай, колькасці і месцазнаходжання замяшчальнікаў у іх. Прасцейшыя азафарбавальнікі звычайна жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру. Паглыбленне колеру звязана з колькасцю аміна-, гідраксі- і азагруп, велічынёй сістэмы спалучэння малекулы азафарбавальнікаў, яе палярызацыяй, наяўнасцю спалучэння паміж азагрупамі. Паводле хім. будовы, асаблівасцяў узаемадзеяння з матэрыяламі азафарбавальнікі падзяляюцца на: пігменты; дысперсныя азафарбавальнікі (нерастваральныя ў вадзе, растваральныя ў арган. растваральніках і палімерах); асноўныя фарбавальнікі; кіслотныя фарбавальнікі; лакі (звычайна нерастваральныя ў вадзе солі барыю ці кальцыю кіслотных фарбавальнікаў); пратраўныя фарбавальнікі, прамыя фарбавальнікі; актыўныя фарбавальнікі (уступаюць ў хім. рэакцыі з малекуламі матэрыялаў); азагены; металазмяшчальныя комплексныя злучэнні азафарбавальнікаў. Уключаюць фарбавальнікі ўсіх колераў і адценняў, усіх груп па тэхнал. выкарыстанні. На долю азафарбавальнікаў прыпадае больш за палову вытв-сці фарбавальнікаў. Выкарыстоўваюцца на фарбаванне прыродных і сінт. валокнаў, скуры, паперы, гумы, пластмас, як пігменты для лакаў, фарбаў, пры вытв-сці каляровых алоўкаў і інш.
Літ.:
Аналитическая химия синтетических красителей: Пер. с англ.Л., 1979.