О́РСА-РАМА́НА (Ала Аляксандраўна) (н. ў 1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
грамадскі і культ. дзеяч бел. дыяспары ў ЗША, амер. вучоны-хімік. Д-рхім.н. (1967). З 1944 у Германіі, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—49). У 1949 разам з бацькамі пераехала ў ЗША. Скончыла гарадскі (1957) і політэхнічны ун-ты ў Нью-Йорку. З 1971 выкладчык, потым праф. кафедры біяхіміі Нью-Йоркскага гар. ун-та. Старшыня Бруклінскага аддзела Амер.хім.т-ва, чл.Амер. крышталеграфічнай асацыяцыі і Амер.к-та па хіміі. У 1956—92 кіраўнік бел.танц. ансамбля «Васілёк» (Нью-Йорк). Прапагандуе ў ЗША бел. культуру і гісторыю. Актывістка Бел. аўтакефальнай правасл. царквы за мяжой. Чл.Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку і інш. грамадскіх арг-цый беларусаў у ЗША. Аказвае дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аўтар навук. прац па даследаванні крышт. структуры арган. злучэнняў у нізкіх тэмпературах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́АСІКІВІ ((Paasikivi) Юха Кусці) (27.11.1870. г. Тамперэ, Фінляндыя — 14.12.1956),
дзяржаўны дзеяч Фінляндыі. Д-рюрыд.н. Скончыў Хельсінкскі ун-т (1892). У 1903—13 і 1917—18 уваходзіў у кіраўніцтва старафін. партыі. У 1918 прэм’ер-міністр. У 1920 узначальваў дэлегацыю на сав.-фін. мірных перагаворах у Тарту і 14.10.1920 падпісаў мірны дагавор паміж Фінляндыяй і РСФСР. У 1934—36 старшыняНац. кааліцыйнай партыі. У 1936—40 пасланнік у Швецыі. 12.3.1940 ад імя Фінляндыі падпісаў мірны дагавор з СССР, якім скончана сав.-фінл. вайна 1939—40. У 1940—41 пасланнік у СССР. У 1944—46 прэм’ер-міністр, у 1946—56 прэзідэнт Фінляндыі. Садзейнічаў устанаўленню і развіццю добрасуседскіх адносін Фінляндыі з СССР, у т. л. санкцыяніраваў падпісанне сав.-фінл. дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе (1948, тэрмін дзеяння прадоўжаны ў 1955). Палітыку П. прадоўжыў У.К.Кеканен, у сувязі з чым пасляваен. знешнепаліт. курс Фінляндыі на дружбу і супрацоўніцтва з СССР атрымаў назву «лініі Паасіківі — Кеканена».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Міхаіл Мікалаевіч) (29.8.1868, Масква — 10.4.1932),
савецкі гісторык, парт. і дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1929) і АНБССР (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Прыхільнік «легальнага марксізму». З 1909 у эміграцыі. У 1910—13 выдаў 5 тамоў «Рускай гісторыі са старажытных часоў», апублікаваў «Нарыс гісторыі рускай культуры» (ч. 1—2, 1915—18). З 1917 у Расіі, удзельнік Кастр.ўзбр. паўстання ў Маскве, старшыня Массавета. У пач. 1918 удзельнічаў у мірных перагаворах з Германіяй у Брэсце, далучаўся да «левых камуністаў». 3 мая 1918 нам. наркома асветы РСФСР. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуніст. акадэміі, Ін-та Чырвонай прафесуры, Ін-та гісторыі АНСССР, Цэнтр. архіва, адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Историк-марксист», «Красный архив», «Борьба классов». Пад яго рэд. апублікавана серыя дакументаў «Міжнародныя адносіны ў эпоху імперыялізму» (т. 1—9, 1931—37), «Паўстанне дзекабрыстаў» (т. 1—6, 1925—29) і інш. У 1930-я г. ў сав.гіст. навуцы дамінавала гіст. «школа П.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРЫ́ШКІН (Аляксандр Іванавіч) (6.3.1913, г. Новасібірск, Расія — 13.11.1985),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал авіяцыі (1972). Тройчы Герой Сав. Саюза (май, жн. 1943, 1944). Канд.ваен.н. (1969). Скончыў Пермскую авіяц. школу авіятэхнікаў (1933), Качынскую авіяц. школу лётчыкаў (1939), Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1957). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўн.-Каўказскім, 1-м, 2-м і 4-м Укр. франтах — камандзір авіяэскадрыллі, авіяпалка, авіядывізіі. Зрабіў 600 баявых вылетаў, удзельнічаў у 156 паветр. баях, збіў 59 варожых самалётаў. Пасля вайны ў войсках ППА краіны. З 1968 нам. галоўнакамандуючага войскамі ППА краіны. З 1972 старшыняЦК ДТСААФ СССР. З 1981 у групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР. Аўтар кніг «Крылы знішчальніка» (1944) і «Неба вайны» (1966).
Літ.:
Хорунжий А.М. Орлиные крылья. М., 1966;
Водопьянов М. Три Золотые Звезды // Водопьянов М. Небо начинается с земли. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Іван Яўцеевіч) (н. 25.11.1914, г. Гомель),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1973). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). Працаваў на камсам. рабоце ў Гомелі, Магілёве, Куйбышаве. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. З ліст. 1942 сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, у жн.—ліст. 1943 камісар 1-й Гомельскай партыз. брыгады. З канца 1943 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў ЛКСМБ. З 1949 на сав. і парт. рабоце. У 1977—85 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР, адначасова да 1985 нам. Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Чл.ЦККПБ з 1952, чл. Прэзідыума ЦККПБ у 1965—66, чл. Бюро ЦККПБ у 1966—85. Канд. у чл.ЦККПСС у 1961—66, чл.ЦККПСС у 1966—85. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—59, 1977—90, Вярх. Савета СССР у 1958—89. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫЗА́НСКІ ПАРА́Д 1944.
Адбыўся 16 ліп. ў Мінску ў гонар вызвалення сталіцы ад ням.-фаш. захопнікаў і баявых заслуг партызан, якія прымалі актыўны ўдзел у правядзенні Беларускай аперацыі 1944, у т. л. ліквідацыі акружанай групоўкі ням. войск (гл.Мінскі кацёл»), Адбыўся на тэр. іпадрома (цяпер раён вул. Першамайскай і Чырвонаармейскай). Ва ўрачыстым мітынгу жыхароў горада (каля 50 тыс.чал.) і партызан (каля 30 тыс.чал.) прымалі ўдзел дэлегацыі воінаў Чырв. Арміі на чале з камандуючым 3-м Бел. фронтам ген. арміі І.Д.Чарняхоўскім і працоўных г. Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад у Расіі), якая перадала Мінску эшалон падарункаў. Парад прымаў нач.ЦШПР і старшыняСНКБССР П.К.Панамарэнка, камандаваў парадам нач.БШПР П.З.Калінін. Партызаны Мінскай і некат. суседніх абласцей Беларусі ішлі са сваімі сцягамі і зброяй, везлі артылерыю, ехалі на кулямётных тачанках, аўтамабілях, у т. л. трафейных, самаходных гарматах. Асобнай калонай прайшла зводная група кавалерыі. Пасля парада ўдзельнікі строем прайшлі па вуліцах горада. М.Г.Нікіцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТКЕ́ВІЧ (Уладзімір Фёдаравіч) (3.8.1872, Мінск — 1.6.1951),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі, адзін з заснавальнікаў сав. школы тэарэт. электратэхнікі. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1927). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1895). У 1896—1905. у Пецярбургскім горным ін-це, у 1902—38 у політэхн. ін-це (з 1909 праф.), адначасова (у 1921—37) узначальваў Асобае тэхн. бюро па ваен. вынаходствах Наркамата абароны СССР. У 1938—44 у АНСССР (у 1940—42 старшыня секцыі электрасувязі аддз.тэхн. навук). Удзельнічаў у складанні плана ГОЭЛРО. Навук. працы па тэорыі і фіз. асновах электратэхнікі, правадной і бесправадной сувязі, перадачы эл. энергіі. Аўтар падручнікаў па тэарэт. асновах электратэхнікі. Прэмія імя У.І.Леніна 1928. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Избр. труды. М.; Л., 1956;
Физические основы электротехники. 3 изд. Л., 1933;
Магнитный поток и его преобразование. М.; Л., 1946.
Літ.:
Нейман Л.Р. Академик В.Ф.Миткевич, его труды и прогрессивные идеи: (К 100-летию со дня рождения) // Электричество. 1972. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛО́ЎСКІ ((Michałowski) Казімеж) (14.11.1901, г. Цярнопаль, Ўкраіна — 1.1.1981),
польскі археолаг, егіптолаг, гісторык мастацтва. Правадз.чл. Польскай АН (1952). Скончыў Львоўскі ун-т, вучыўся ў Зах. Еўропе і Каіры (Егіпет). У 1933—72 праф. Варшаўскага ун-та, стваральнік і кіраўнік кафедры міжземнаморскай археалогіі. У 1945—81 нам. дырэктара Нац. музея ў Варшаве, дзе стварыў Галерэю стараж. мастацтва. Узначальваў польскія археал. экспедыцыі ў Егіпце (Эдфу, Тэль-Атрыб, Александрыя і інш.), Крыме (Мірмекій), Сірыі (Пальміра), Судане (Фарас; адкрыты хрысц. сабор 8—12 ст.), на Кіпры, у Іраку і інш. Кіраваў у Дэйр-эль-Бахры (Верхні Егіпет) працамі па рэканструкцыі храма царыцы Хатшэпсут, раскопкамі ансамбля памінальнага храма Тутмоса III. СтаршыняМіжнар.к-та экспертаў па выратаванні скальных храмаў у Абу-Сімбел (1963—71). Аўтар прац «Дэльфы» (1937), «Мірмекій» (1958), «Пальміра» (т. 1—5, 1960—66), «Фарас» (т. 1—3, 1962—65), «Не толькі піраміды» (1966), «Мастацтва Старажытнага Егіпта» (1968), «Як грэкі стваралі мастацтва» (1970) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХО́ЭЛС (сапр.Воўсі) Саламон Міхайлавіч
(16.3.1890, г. Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 13.1.1948),
яўрэйскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арг.СССР (1939). З 1919 у яўр.тэатр. студыі А.Граноўскага ў Петраградзе, з 1921 у Дзярж.яўр. т-ры ў Маскве (з 1929 маст. кіраўнік). Выкладаў у вучылішчы пры Маскоўскім яўр. т-ры, з 1941 праф. У 1941—45 старшыняяўр. антыфаш. к-та.
Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя М. сцэн. вобразы вызначаліся філас. глыбінёй, тэмпераментнасцю, вастрынёй і манументальнасцю формы, пластычнай выразнасцю: Веніямін («Падарожжа Веніяміна III» Мендэле-Мойхер-Сфорыма), Зайвл Авадзіс («Сям’я Авадзіс» П.Маркіша), Менахем-Мендэль, Тэўе, Шымеле Сарокер («Агенты», «Тэўе-малочнік», «200 тысяч» паводле Шолам-Алейхема), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Сярод лепшых пастановак: «Чатыры дні», «Суламіф» (сцэнарый М., вершы С.Галкіна, 1937), «Тэўе-малочнік» (1938) і «Блукальныя зоркі» (1941) паводле Шолам-Алейхема, «Фрэйлехс» З.Шнеера (1945). Дзярж. прэмія СССР 1946. Загінуў у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 8.2.1929, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1993). Брат Г.М.Лыча. Скончыў Башкірскі пед.ін-т (1957). З 1958 працаваў настаўнікам, з 1962 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1989 вядучы навук. супрацоўнік. Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у сав. час, гісторыю бел. культуры, моўную палітыку на Беларусі ў 19—20 ст., міжнац. адносіны на Беларусі ў 20 ст.Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1992—96.
Тв.:
Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). Мн., 1976;
Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. Мн., 1984;
Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик: На примере БССР (1917—1941 гг.). Мн., 1987;
Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994;
Назвы зямлі беларускай. Мн., 1994;
Гісторыя культуры Беларусі. 2 выд.Мн., 1997 (разам з У.І.Навіцкім).