РАВАВО́Й (Пётр Усцінавіч) (н. 12.7.1931, в. Старакожаўка, Дрыбінскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі глеб. Канд.с.-г.н. (1966), праф. (1991). Скончыў БСГА (1955), дзе і працуе (у 1969—80 заг. кафедры). Навук. працы па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліяраваных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу на звязаных глебах.
Тв.:
Введение в специальность: История развития мелиорации в Беларуси. Мн., 1996 (разам з К.П.Сучковым);
Эксплуатация инженерных систем: С.-х. водоснабжение и канализация. Горки, 2000 (разам з Т.П.Івановай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВО́К,
радовішча мелу ў Крычаўскім р-не Магілёўскайвобл., паміж вёскамі Глушнева і Зуі. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел белы, шаравата-белы, слаба сцэментаваны, участкамі трэшчынаваты, у верхняй ч. забруджаны абломкава-гліністым матэрыялам, у ніжняй ч. пласта з праслоямі мергелю. Паверхня няроўная, закарставаная. Разведаныя запасы 13,6 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы (ускрытая) 4,7—13,5 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,5—10,6 м. Мел прыдатны на выраб вапны, вапнавання кіслых глеб, мінер. падкормкі для с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 18 ст. ў мяст. Раманава (цяпер в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскайвобл.). Драўляныя збудаванні былі абнесены валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара стаяў гал. жылы дом з сенцамі (2 жылыя пакоі, алькеж, 3 каморы), накрыты драніцай; унутры сцены памяшканняў атынкаваны. Непадалёку стаялі турма, дом старасты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), варыўня, пякарня. Гасп. двор уключаў 2-павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб, з замкам злучаўся варотамі. Па-за межамі Р.з. размяшчаўся комплекс са стадолай, гумном з 2 асецямі, броварам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Леанід Віктаравіч) (н. 1.5.1943, в. Харошкі Магілёўскайвобл.),
бел. мастак, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). Вучыўся ў А.Бараноўскага, І.Стасевіча. З 1978 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Удзельнік маст. выставак з 1979. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаных у 1980—90-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКА (Мікалай Васілевіч) (13.10.1913, в. Дусаеўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1935 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра зенітнага артыл. палка маёр Р. вызначыўся 30.6.1944 у час абароны чыг. моста і пераправы цераз р. Бярэзіна каля в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскайвобл., дзе з яго ўдзелам зенітны полк адбіў некалькі контратак ворага; у баі Р. замяніў камандзіра кулямётнай роты і знішчыў каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На радзіме Р. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎЧАКО́Ў (Фёдар Фёдаравіч) (27.9.1910, в. Кузькавічы Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. —20.4.1952),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. ветэрынарна-фельч. школу (1933), 2-е Маскоўскае пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Бел. франтах. Стралк. рота на чале са ст. лейтэнантам Р. вызначылася 29.7.1944 у баі каля г. Пулавы (Польшча), дзе фарсіравала Віслу, адбіла 8 контратак ворага, захапіла вышыню, садзейнічала пераправе інш. падраздзяленняў палка. Да 1951 у органах МУС. У в. Кузькавічы помнік Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХЦЕ́ЕНКА (Леанід Іванавіч) (5.1.1939, г. ІІ́Іклоў Магілёўскайвобл. — 6.10.1998),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1967). Сын І.Н.Рахцеенкі. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біял. асаблівасцях дрэвавых раслін у залежнасці ад розных умоў асветленасці, мінер. жыўлення, радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Минеральные удобрения в повышении продуктивности сосновых культур-фитоценозов. Мн., 1985 (разам з В.В.Савельевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДЗІК (Пётр Сафронавіч) (н. 29.6.1913, г. Харкаў, Украіна),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1970). Скончыў Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1941). З 1946 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1946—78 гал. архітэктар праектаў). Сярод работ: забудова цэнтр. сядзіб калгасаў «Прагрэс» і «Гвардыя» Гродзенскага, імя Калініна Магілёўскага, імя Леніна Брэсцкага р-наў, саўгасаў «Леніна» Горацкага р-на Магілёўскайвобл., «Волма» Мінскага р-на і інш. Аўтар шэрагу тыпавых праектаў 1—2-павярховых (2- і 4-кватэрных) жылых дамоў, адм., гандл. і грамадскіх будынкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́ВЫ,
удзельнікі нарадавольскага руху 1870—80-х г., браты.
Яўген Іванавіч (1858, г. Горкі Магілёўскайвобл. — ?). Вучыўся ў Горным ін-це і Кіеўскім пях. вучылішчы, арганізоўваў ваен. гурткі нарадавольцаў. 30.3.1881 арыштаваны і сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ., адкуль падтрымліваў сувязі з ваен. арг-цыяй «Народнай волі». У студз. 1884 прыцягнуты да следства па справе забойства жандарскага падпалк. Судзейкіна — фактычнага кіраўніка тайнага паліт. вышуку ў Расіі.
Уладзімір Іванавіч (1861, г. Горкі Магілёўскайвобл. — 18.8.1883). У рэв. рух уключыўся ў 1878 у Кіеўскім ун-це. У 1879 арганізаваў тэрарыст. гурток, які прыняў праграму «Народнай волі». Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, вучнёўскай моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалк. Судзейкіна. Арыштаваны 30.3.1881 і сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. 19.12.1882 уцёк з турмы, узначаліў харкаўскую групу нарадавольцаў. У 1883 у Томску спрабаваў наладзіць уцёкі ссыльных, пры арышце застрэліўся.
Аляксандр Іванавіч (1862, с. Ябланаўка Лысянскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27.9.1925). Як дзеяч кіеўскай групы нарадавольцаў 30.3.1881 арыштаваны і сасланы на 3 гады ў Магілёўскую губ. пад нагляд паліцыі. У студз. 1881 прыгавораны ваен. судом да 10 гадоў катаржных работ і на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. 24.12.1887 уцёк з турмы, намагаўся аднавіць «Народную волю». У вер. 1888 зноў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1918 чл. Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́,
гарадскі пасёлак, цэнтр Кармянскага р-на Гомельскай вобл., прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін. Аўтадарогамі злучана з Чачэрскам і з аўтадарогамі Бабруйск—Крычаў і Гомель—Магілёў. 4,8 тыс.ж. (1998).
Вядома з 17 ст. як мястэчка ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв.ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага пав.Магілёўскайгуб., уласнасць Быкоўскіх. У 1886—109 ж., 23 двары, школа, царква, 3 яўр. малітоўныя дамы, 30 крам, 3 кірмашы на год. Напярэдадні рэвалюцыі 1905—07 дзейнічала мясц.арг-цыя Палескага к-таРСДРП і эсэраўская група. 25—26,2.1919 тут адбылося антысав. сял. паўстанне, падтрыманае мясц. эсэрамі і духавенствам. К. захоплена паўстанцамі, некат. чл. рэўкома забіты. Паўстанне задушана. У 1923—1,5 тыс.ж. У 1919—24 К. — пасёлак у Гомельскай губ. РСФСР, з сак. 1924 у БССР. У 1924—30 цэнтр Кармянскага раёна ў Магілёўскайакр., з 1938 — у Гомельскай вобл. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1962—65 у Рагачоўскім, у 1965—66 у Чачэрскім р-нах. У 1971—4,1 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы лёгкай, харч., буд. матэрыялаў прам-сці. Друкарня. 2 сярэднія, муз. і спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, магіла ахвяр фашызму.