РАЎЧАКО́Ў (Фёдар Фёдаравіч) (27.9.1910, в. Кузькавічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. —20.4.1952),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. ветэрынарна-фельч. школу (1933), 2-е Маскоўскае пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Бел. франтах. Стралк. рота на чале са ст. лейтэнантам Р. вызначылася 29.7.1944 у баі каля г. Пулавы (Польшча), дзе фарсіравала Віслу, адбіла 8 контратак ворага, захапіла вышыню, садзейнічала пераправе інш. падраздзяленняў палка. Да 1951 у органах МУС. У в. Кузькавічы помнік Р.