у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., абапал Прыпяці, паміж вусцямі рэк Піна і Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 8,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,5 тыс.га. Глыб. торфу да 2,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане, растуць хмызнякі і асокі; выкарыстоўваецца пад сенажаць. Ёсць невял. пясчаныя астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВО́ЗДЗЕЎ Міхаіл Спірыдонавіч, рускі геадэзіст і падарожнік 1-й пал. 18 ст. Вучыўся ў маскоўскай навігацыйнай школе (1716) і Марской акадэміі (1719). З 1732 на боце «Св. Гаўрыіл» пад камандай І.Фёдарава здзейсніў плаванне да берагоў Берынгава прал. У выніку былі даследаваны і нанесены на карту часткі азіяцкага і амер. ўзбярэжжаў гэтага праліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РКА,
фігурная арх. дэталь з цэглы або каменю найчасцей у выглядзе перакуленай пірамідкі. Шырока выкарыстоўвалася ў рус. архітэктуры 16—17 ст. у дэкоры брам, ганкаў, аконных праёмаў. Падвешвалася на схаваным у муроўцы жал. стрыжні і служыла апорай для дэкар. арачак, звычайна размешчаных пад адной вял. аркай.
Гірка.Гіркі на фасадзе кальвінскага збору ў Смаргоні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Талачынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 22 км на У ад г. Талачын. Пл. 0,44 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 6,1 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м, разараныя. Берагі на З і ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ТАРПЫ (Gottorp),
Гольштэйн-Готарпы, каралеўская дынастыя ў Швецыі ў 1751—1818. У 1761 готарпскі герцаг Карл Пётр Ульрых стаў рус. царом пад імем Пятра III (правіў у 1761—62). У 1773 сын Кацярыны II і Пятра III готарпскі герцаг Павел I абмяняў уладанні Готарпаў у Шлезвіг-Гольштэйне на Ольдэнбург і Дэльменгорст, якія належалі Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫН,
балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборах рэк Лань і Цна. Пл. 32,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 18,8 тыс.га. Глыб. торфу да 2 м, сярэдняя 1 м. Часткова асушана: выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць асакова-травяныя чорнаалешнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Трэмля (левы прыток Прыпяці), за 35 км на ПнУ ад г. Петрыкаў. Пл. 0,78 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 800 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, спадзістыя, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 25 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,23 км², даўж. 930 м, найб.шыр. 270 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад хмызняком, на Пд разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БНІК,
балота на ПдУ Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Стыр. Нізіннага тыпу. Пл. 7,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане. Растуць асокі, ёсць хмызнякі з вярбы. Часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Паўн.ч. балота асушаецца.