ДЗІДЗЕ́НКА (Рыгор Васілевіч) (13.2.1917, в. Навапаўлаўка Уральскай вобл., Казахстан — 26.8.1972),
бел. артыст эстрады. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1938). У 1938—41 чытальнік Ансамбля песні і танца пагранвойск БССР. З 1947 у Белдзяржфілармоніі, артыст размоўнага жанру. Аўтар і выканаўца сатыр. куплетаў, мініяцюр, фельетонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЫ́ШЫН,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Валгаградскай вобл., на правым беразе Валгаградскага вадасх., каля вусця р. Камышынка. Засн. ў 1667, да 1780 Дзмітрыеўск. 128 тыс.ж. (1996). Рачны порт, чыг. ст., буйны перавалачны пункт. Прадпрыемствы машынабуд., металаапр., шклотарнай, лёгкай і інш. прам-сці. Тэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Краснаярскім краі, на р. Кан (прыток Енісея). Засн. ў 1626 як астрог, горад з 1822. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. 109 тыс.ж. (1996). Прадпрыемствы дрэваапр., машынабуд. і металаапр., лёгкай, харч. і інш. прам-сці. Тэатр. Краязнаўчы музей. 14 помнікаў археалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАХТА́НГАЎ (Яўген Багратыёнавіч) (13.2.1883, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція — 29.5.1922),
рускі рэжысёр, акцёр, педагог. З 1901 удзельнічаў у аматарскіх драм. гуртках Уладзікаўказа і Масквы. У 1911 скончыў Школу драмы А.Адашава (Масква) і быў прыняты ў МХТ, працаваў у яго 1-й Студыі. Дакладнасць і строгасць сцэн. формы, псіхал. глыбіня выявіліся ў ролях Тэкльтона («Цвыркун на печы» паводле Ч.Дзікенса), Блазна («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра) і інш., у пастаноўках «Свята міру» Г.Гаўптмана (1913), «Патоп» Ю.Бергера (1915, і роля Фрэзера). У 1913 заснаваў і быў кіраўніком Студэнцкай драм. студыі (з 1921 3-я Студыя МХТ, з 1926 Тэатр імя Я.Вахтангава). У акцёрскай і рэжысёрскай дзейнасці выкарыстоўваў Станіслаўскага сістэму. Абвясціў праграму «фантастычнага рэалізму», які ствараў асаблівую тэатр. рэальнасць; імкнуўся пранікнуць у сутнасць з’явы і адлюстраваць свае перажыванні ў яркай форме, раскрыць унутраны сэнс драм. твора сродкамі гратэску: «Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка (1916, 2-я рэдакцыя 1921), «Вяселле» А.Чэхава (1920), «Эрык XIV» А.Стрындберга (1921), «Гадзібук» С.П.Рапапорта (1922). Апошняя пастаноўка Вахтангава — «Прынцэса Турандот» К.Гоцы (1922) азнаменавала сабой узнікненне цэлай школы ў тэатр. мастацтве, стала своеасаблівым маніфестам Вахтангаўскага т-ра (і цяпер у рэпертуары). Гэтую казку Вахтангаў ператварыў у сучасны па светаадчуванні, прасякнуты жыццярадаснасцю, паэзіяй і гумарам святочны спектакль. Асноўныя прынцыпы рэжысёрскага мастацтва Вахтангава знайшлі свой працяг і развіццё ў творчасці яго вучняў і паслядоўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТО́НАЎ (Барыс Віктаравіч) (6.8.1903, Мінск — 15.2.1967),
бел. акцёр, педагог. Нар.арг. Беларусі (1946). Нар.арт.СССР (1948). З 1920 працаваў у тэатр. калектыве пры «Беларускай хатцы», у Т-ры рэв. сатыры ў Мінску. З 1922 у Бел. т-ры імя Я.Купалы (у 1961—63 яго маст. кіраўнік). З 1965 заг. кафедры ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вял. сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхал. малюнак ролі з вонкавай тэатр. яркасцю. Сярод лепшых драм. роляў: Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1952), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава). Стварыў гранічна завостраныя камед. вобразы ў нац. рэпертуары: Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Зёлкін, Жлукта («Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Лявон («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка). Высокім трагедыйным гучаннем вызначаліся ролі: Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жадаў («Даходнае месца» Астроўскага), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Пётр («Апошнія» М.Горкага). Выступаў на Бел. радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я.Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра П. зняты дакумент. фільм «Думкі і вобразы» (1965).
Літ.:
Сабалеўскі А. Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага бел. артыста. 2 выд.Мн., 1989.
А.В.Сабалеўскі.
Б.В.Платонаў.Б.Платонаў у ролі Лявона.Б.Платонаў у ролі Эзопа.
руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1837). Да 1854 у Пецярбургскай балетнай трупе. Прадстаўніца рамант. балета. Выкананне Андраянавай вызначалася віртуознасцю класічнага і характарнага танцаў, пантамімнай выразнасцю, тэмпераментам, дасканаласцю пластыкі. Першая рус. выканальніца партый Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Пахіты («Пахіта» Э.Дэльдэвеза) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЧ ((Bartsch) Ігнат) (27.7.1697, г. Клодзка, Польшча — 5.7.1753),
сталяр і разьбяр па дрэве. У 1725—28 працаваў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме. З 1731 жыў у Вільні. Працаваў пры касцёле св. Яна, рабіў для яго мэблю. Удзельнічаў у аздабленні інтэр’ера, тэатр. залы, б-кі і інш. памяшканняў Віленскай езуіцкай акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ДЗЁНДЗ (Grudziądz),
горад на Пн Польшчы, у Тарунскім ваяв. Каля 110 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел, порт на р. Вісла. Гумавая, харч.прам-сць, с.-г. машынабудаванне, металаапрацоўка. Тэатр, музей. Арх. помнікі: гатычны (14 ст.) і барочныя (17,18 ст.) касцёлы, фрагменты гар. муроў (14 ст.) і ўмацаванняў (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬЯМС (Пётр Уладзіміравіч) (30.4.1902, Масква — 1.12.1947),
рускі тэатр. мастак, жывапісец, графік. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1944). Праф. (1947). Вучыўся ў студыі В.Мяшкова (з 1909) і ў Вхутэмасе (1919—24) у К.Каровіна, І.Машкова і інш.Чл.Т-ва мастакоў-станкавістаў (1925—30). Напачатку займаўся станковым жывапісам (партрэт У.Меерхольда, 1925, «Акрабатка», 1926). Ілюстраваў дзіцячыя кнігі. З 1929 у т-ры, у 1941—47 гал. мастак Вялікага т-ра ў Маскве. Тэатр. работы: «Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса (МХАТ, 1934), «Вільгельм Тэль» Дж.Расіні (1942; Дзярж. прэмія СССР 1943), «Папялушка» (1945; Дзярж. прэмія СССР 1946), «Рамэо і Джульета» (1946; Дзярж. прэмія СССР 1947) С.Пракоф’ева — усе ў Вялікім т-ры. У Бел. т-ры оперы і балета аформіў «Пікавую даму» П.Чайкоўскага (1934).
М.Л.Цыбульскі.
П.Вільямс. Эскіз дэкарацый да спектакля «Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса (МХАТ, 1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ (Сяргей Цімафеевіч) (1.10.1791, г. Уфа — 12.5.1859),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім ун-це (1805—07). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (з 1856). З 1843 жыў у маёнтку Абрамцава. Літ. дзейнасць пачаў у 1820-я г. як тэатр. рэцэнзент. Першы маст. нарыс «Буран» (1834). У кн. «Запіскі пра тое, як вудзіць рыбу» (1847), «Запіскі ружэйнага паляўнічага Арэнбургскай губерні» (1852), «Апавяданні і ўспаміны паляўнічага пра розныя паляванні» (1855) выступіў як уважлівы назіральнік паводзін, звычак звяроў, птушак і рыб. Вяршыня творчасці — аўтабіягр. аповесці «Сямейная хроніка» (1856) і «Дзіцячыя гады Багрова-ўнука» (1858), у якіх стварыў шырокую панараму памешчыцкага побыту канца 18 ст. Пісаў артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра л-ру і тэатр, мемуары («Літаратурныя і тэатральныя успаміны», 1856—58, «Гісторыя майго знаёмства з Гогалем», 1852—55, незаконч.; апубл. 1890) і інш.