КРЫЛО́Ў (Фёдар Гаўрылавіч) (20.4.1922, в. Пушкіна Омскага р-на, Расія — 10.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв.Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Аўтаматчык пагран. палка войск НКУС К. вызначыўся 10.7.1944 пры разгроме групы праціўніка, якая вырвалася з мінскага «катла», падарваў гранатай сябе і абступіўшых яго гітлераўцаў, чым паспрыяў поспеху аперацыі па ліквідацыі групоўкі праціўніка ў 300 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ (Міхаіл Іванавіч) (н. 23.12.1911, в. Прысна Магілёўскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў лётную школу (1934). У Чырв.Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка. За гады вайны зрабіў 210 баявых вылетаў, да жн. 1944 збіў 7 самалётаў, знішчыў 2 танкі, 6 гармат, 11 зенітных пунктаў, 52 аўтамашыны, 2 склады з боепрыпасамі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРО́САЎ (Аляксандр Мацвеевіч) (1924, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.2. 1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв.Арміі з 1942. Ваяваў на Калінінскім фронце. 23.2.1943 у баі за в. Чарнушкі (Пскоўская вобл., Расія) гвардыі радавы М. сваім целам закрыў амбразуру ням. дзота, гэтым забяспечыў поспех атакі падраздзялення. Імя М. прысвоена 254-му гвардз. палку з залічэннем героя навечна ў спіс палка. У гады Вял.Айч. вайны подзвіг М. паўтарылі многія сав. воіны, у т. л. беларус П.І.Купрыянаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЧУГО́Ў (Дзмітрый Міхайлавіч) (8.11. 1911, г. Ульянаўск, Расія — 14.5.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Севастопальскую школу ваен. лётчыкаў (1933). У Чырв.Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце ў складзе ВПС Чарнаморскага флоту. Авіяэскадрылля на чале з М. бамбіла караблі, камунікацыі, войскі і тэхніку ворага на Адэскім, Перакопскім, Севастопальскім і Каўказскім участках, ваен. аб’екты ў Бухарэсце. Маёр М. зрабіў 118 баявых вылетаў, з іх 41 ноччу. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙЗЫХ (Яўген Антонавіч) (20.12.1903, в. Германава Люблінскага ваяв., Польшча — 10.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1944). З 1933 нар. суддзя ў Чэлябінску і вобласці. У Чырв.Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1944 на 2-м Прыбалтыйскім фронце. Камандзір кулямётнага ўзвода ст. лейтэнант М. вызначыўся ў баі за плацдарм на беразе р. Айвіекстэ (Латвія): калі скончыліся боепрыпасы, павёў узвод у рукапашны бой, у якім загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХА-МІХА́ЛЬСКІ,
крыптанім, якім карысталіся многія кіраўнікі партыз. руху ў Зах. Беларусі. Узяты ад прозвішча байца, які ў 1922 перайшоў з польскай арміі на бок партызан у атрад К.П.Арлоўскага (Аршынава). Ад імя М.-М. выступалі і дзейнічалі Арлоўскі, С.А.Ваўпшасаў, А.М.Рабцэвіч, В.З.Корж і інш.
Літ.:
Ваупшасов С.А. На разгневанной земле. 2 изд. Мн., 1965;
Сорокин А.А. Освободительное и революционное крестьянское движение в Западной Белоруссии (1920—1939 гг.). Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́Н,
неафіцыйная назва 7,62-ммрэвальвера, распрацаванага ў канцы 19 ст.бельг. збройнікам Л.Наганам. Быў на ўзбр. армій шэрагу краін (Аўстра-Венгрыі, Расіі, Швецыі і інш.). На ўзбр.Чырв.Арміі прыняты пад назвай «рэвальвер узору 1895». Меў сямізарадны барабан, які адначасова служыў патроннікам і магазінам. Прыцэльная далёкасць стральбы да 100 м, патрон рэвальверны. У СССР напярэдадні Вял.Айч. вайны заменены аўтам.пісталетам.
Да арт.Наган. 7,62-мм рэвальвер сістэмы Наган узору 1895.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РШЫН (Фёдар Ігнатавіч) (н. 27.9.1915, станіца Ніжнячырская Растоўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскую школу пілотаў Грамадз.паветр. флоту (1937). У Вял.Айч. вайну камандзір эскадрыллі лётчык-бамбардзіроўшчык П. вызначыўся ў Гомельска-Рэчыцкай 1943 і Бабруйскай 1944 аперацыях у бамбардзіроўцы жывой сілы і тэхнікі ворага на ст. Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін, Бабруйск; зрабіў 210 баявых вылетаў, збіў 2 варожыя самалёты. Да 1950 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ ДАГАВО́Р 1952,
дагавор аб заснаванні Еўрапейскай абарончай супольнасці (ЕАС). Падпісаны 27 мая ў Парыжы міністрамі замежных спраў Францыі, ФРГ, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга. Прадугледжваў стварэнне ваен. групоўкі гэтых краін, а таксама наднац. еўрап.арміі пад кіраўніцгвам вярх.каманд.ўзбр. сіламі НАТО у Еўропе. Нац. сход Францыі ў жн. 1954 адмовіўся ратыфікаваць гэты дагавор, аднак ён стаў асновай Заходнееўрапейскага саюза, створанага паводле Парыжскіх пагадненняў 1954 у складзе членаў ЕАС і Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЦЕ́ШНЫЯ» ВО́ЙСКІ,
ваенныя атрады з маладых людзей і дзяцей (дваровых, конюхаў, добраахвотнікаў-дваран), створаныя для «забаў» царэвіча Пятра (будучы рас. імператар Пётр I). У 1685 пабудавана спец. крэпасць — Пацешны гарадок. З 1686 у «П.в.» залічвалі і сталых людзей. У 1687 (па інш. звестках у пач. 1690-х г.) з «П.в.» сфарміраваны Праабражэнскі і Сямёнаўскі палкі, якія пазней сталі асновай рас. рэгулярнай арміі, у прыватнасці яе гвардыі, і апорай Пятра I у час дварцовага перавароту 1689.