Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.Засн. ў 1928 як завод сілікатнай цэглы № 2. У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1945 адноўлены. З 1958 сучасная назва. З 1958 і 1970 працуюць 2 тэхнал. лініі вапнавага цэха (часова спынены), з 1971 — сілікатны цэх. Сыравіна: пясок і мел з радовішча Пясчаная Гара, вапну прывозяць з Гродна і Ваўкавыска. Асн. прадукцыя (1998) — сілікатная цэгла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ЗАВО́Д ХАРЧО́ВЫХ КАНЦЭНТРА́ТАЎ.
Дзейнічае ў г. Ліда з 1944. Пабудаваны цэхі: у 1950—51 па вытв-сці аўсяных шматкоў «Геркулес», у 1961 — лёгкай кукурузы (з 1972 цэх насыпных канцэнтратаў), у 1967 — па вытв-сці кукурузных палачак. З 1977 вытворчае аб’яднанне «Лідахарчканцэнтратпрам». З 1997 адкрытае акц.т-ва «Лідскія харчовыя канцэнтраты». Асн. прадукцыя (1999): харч. канцэнтраты, вырабы з кукурузы, паўфабрыкаты мучных вырабаў, сухія напіткі, сушаная агародніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ЦІХА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Полацк. Цэнтр Лаўжанскага с/с і саўгаса. За 10 км на З ад г.п. Шуміліна, 55 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Лоўжа. 1028 ж., 380 двароў (1999). Цагельны з-д, мясаперапрацоўчы цэх. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Успенская царква (канец 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ЭНДАКРЫ́ННЫХ ПРЭПАРА́ТАЎ.
Засн. ў 1959 у Мінску. З 1970 працуе цэх па вытв-сці шпрыцаў аднаразовага карыстання з ін’екцыйнымі растворамі, з 1976 — аміячна-кампрэсарнае аддзяленне, з 1996 — аддзяленне па вытв-сці гатовых форм інсуліну. Мае 5 цэхаў. З 1977 у ВА «Мінмедпрэпараты» (АТ «Белмедпрэпараты») як вытв-сць эндакрынных прэпаратаў. Асн. прадукцыя (1999): прэпараты групы інсуліну, гепарын, андэкамін, лідаза, тэмалін, ацыдзін-пепсін, тырэаідзін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Нача. Цэнтр сельсавета і племзавода «Нача». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, 232 км ад Брэста. 698 ж., 280 двароў (2000). Цэх па вытв-сці воцату. Сярэдняя школа, філіял Ляхавіцкай муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (1810—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦКАЙ ДЗЕ́ЙНАСЦІ ІНСТЫТУ́ТМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1993 у Мінску н.-д. камерцыйным ін-там прадпрымальніцкай дзейнасці. Рыхтуе эканамістаў, эканамістаў-менеджэраў, перакладчыкаў-рэферэнтаў. У 2000/01 навуч.г. ф-ты: знешнеэканам. дзейнасці, камерцыйны, завочны. Навучанне дзённае і завочнае, платнае. Мае 2 лабараторыі інфарматыкі, лінгафонныя кабінеты, камп’ютэрныя класы, друкарскі цэх, б-ку (13 тыс.экз.). Праводзіць н.-д. работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАРГАРЫ́НАВЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1946—51 у Мінску. У 1953 уведзены ў эксплуатацыю маянэзны цэх. З 1994 адкрытае акц.т-ва. У апошнія гады праводзіцца рэканструкцыя прадпрыемства: уведзены новы 4-павярховы вытв. корпус, склад-халадзільнік, падстанцыя, халадзільна-кампрэсарная, водаачышчальныя збудаванні. Вытв. магутнасці да 9,5 тыс.т маянэзу і 33 тыс.т маргарынавай прадукцыі за год. Асн. прадукцыя (1999): маргарын, маянэз, кулінарныя тлушчы, сланечнікавы і рапсавы алей рафінаваны і дэзадараваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Створаны ў 1978 у г. Бабруйск на базе цагельнага з-да (засн. ў 1873, у час Вял.Айч. вайны разбураны, у 1949 адноўлены), цэха дрэнажных трубаў (працаваў у 1930—94, выпускаў таксама чарапіцу) і цэха сілікатнай цэглы (пушчаны ў 1977). У 1990 створаны цэх па вырабе дробных блокаў з ячэістага бетону. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Сілікат». Асн. прадукцыя (1995): камяні сілікатныя пустацелыя, дробныя сценавыя блокі, цэгла керамічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯЛЫ́ШЫН (Забялышына),
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Хоцімск—Клімавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 163 км ад Магілёва, 39 км ад чыг. ст. Клімавічы. 928 ж., 374 двары (1997). Спіртзавод, вінаробны цэх. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Іаана Прадцечы (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА КАЛЯРО́ВАГА ДРУ́КУ.
Засн. ў 1984 у Мінску. Адно з буйнейшых прадпрыемстваў паліграф. прам-сці Беларусі. Спецыялізуецца на друкаванні шматколернай прадукцыі на розных мовах. Асн. прадукцыя (1999): кнігі (у т. л. шматтомныя выданні, напр. Беларуская Энцыклапедыя), буклеты, каталогі, праспекты, плакаты, альбомы, запісныя кніжкі, папкі, бланкі, ярлыкі, календары, фоташпалеры. Вытв-сць фотаформ, упакоўкі з кардону, набор і вёрстка тэксту, друкаванне каштоўных папер, электронны мантаж і рэтуш, колерадзяленне.