ДЗІЛЬС ((Diels) Ота Паўль Герман) (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук. працы па структурнай арган.хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган.хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТА́ШЧЫК (Васіль Ануфрыевіч) (12.6.1921, в. Старыя Дарогі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 14.10.1994),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1972). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1947). З 1948 у Ін-це хіміі, у 1959—71 у Ін-це фізіка-арган.хіміі, у 1973—81 у Ін-це торфу АН Беларусі Навук. працы па тапахіміі, вызначэнні ўдзельнай паверхневай энергіі цвёрдых цел (пераважна каталізатараў).
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1979; чл.-кар. 1960, Рас.АН з 1991), чл.-кар.АМН (1957). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ін-т тонкай хім. тэхналогіі (1939). З 1945 у Маскоўскім ун-це, адначасова ў 1954—60 у Ін-це фармакалогіі і хіміятэрапіі АМНСССР. З 1959 у Ін-це хіміі прыродных злучэнняў АНСССР. З 1966 у Ін-це арган.хімііРас.АН (у 1966—88 дырэктар). Навук. працы па хіміі вугляводаў, сінтэзе фізіялагічна актыўных злучэнняў. Адкрыў прыродныя гліказіды новага тыпу — алігазіды (1954). Ажыццявіў накіраваны сінтэз поліцукрыдаў (1978). Устанавіў структуру вугляводных ланцугоў групаспецыфічных рэчываў крыві. Распрацаваў метады хім. мадыфікацыі нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваў шэраг лек. прэпаратаў: процітуберкулёзных, процісутаргавых, проціалергічных і інш. Ленінская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦЬКО́ (Мікалай Паўлавіч) (н. 20.5.1949, в. Ляскавічы Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. і калоіднай хіміі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рхім.н. (1991). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фіз.-арган.хімііАН Беларусі, з 1981 у Ін-це агульнай і неарган. хімііНац.АН Беларусі (з 1993 — дырэктар). Навук. працы па даследаванні калоідна-хім. уласцівасцей паверхнева-актыўных рэчываў, поліэлектралітаў і інтэрпалімерных комплексаў у водна-салявым асяроддзі, кінетыкі і механізму каталітычнага распаду вуглевадародаў. Распрацаваў новыя каталітычныя сістэмы, якія павялічваюць выхад нізкамалекулярных алефінаў пры піролізе; навук. асновы мадыфікавання дысперсій солей і глебы; тэхналогію атрымання высакаякасных калійных угнаенняў. Дзярж. прэмія БССР 1990.
Тв.:
Влияние ПАВ и углеводородов на структурообразование дисперсий хлорила калия // Докл.АН Беларуси. 1993. Т. 37, № 6.
савецкі вучоны ў галіне мінералогіі і неарган. хіміі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АН УССР (1939), Польскай АН (1956). Герой Сац. Працы (1965). З 1944 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў, комплексным даследаванні мінер. багаццяў СССР і іх выкарыстанні. Стварыў новыя віды вяжучых, вогнетрывалых, ізаляцыйных матэрыялаў, буд. і спец. керамікі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАБЕ́КАЎ (Уладзімір Янокавіч) (н. 19.1.1940, г. Грозны, Чэчня),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1987). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1963 у Ін-це фізіка-арган.хімііАН Беларусі. Навук. даследаванні па фізіка-хіміі свабоднарадыкальных працэсаў у тонкіх плёнках арган. і высокамалекулярных злучэнняў, стварэнні рэзістыўных і палярызацыйных матэрыялаў для электроннай прам-сці.
Тв.:
Механизм жидкофазного окисления кислородосодержащих соединений. Мн., 1975 (разам з Я.Ц.Дзянісавым, М.І.Міцкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎГА́НКА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Д-рхім.н. (1991). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це біяарган. хімііНац.АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў.
Тв.:
Экдистероиды: Химия и биол. активность. Мн., 1989 (разам з А.А.Ахрэмам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЧКО́ЎСКІ (Станіслаў Антонавіч) (н. 12.6.1935, в. Паўленкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аналіт. і фіз.хіміі. Д-рхім.н. (1995). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. працы па аналіт.хіміі і фізікахіміі сарбцыйных, іонаабменных і храматаграфічных працэсаў. Распрацаваў новы кірунак у хім. аналізе ультрамалых канцэнтрацый.
Тв.:
Аналитическая химия. 2 изд. Мн., 1991;
Сорбционно-колористический метод анализа следов тяжелых металлов (у сааўт.) // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1991. № 1.