багаслоўская дысцыпліна, якая займаецца пошукам і вывучэннем рэчаў і помнікаў, звязаных з гісторыяй хрысціянскай царквы. Прадметам археалогіі царкоўнай з’яўляецца таксама аднаўленне і апісанне геагр., побытавага і інш. фону, на якім адбываліся біблейскія падзеі. Выкладаецца ў духоўных навуч.установах пад назвай «Царкоўная археалогія ў сувязі з гісторыяй хрысціянскага мастацтва». Трэба адрозніваць археалогію царкоўную ад т.зв. «Археалогіі біблейскай», мэта якой на аснове археал. раскопак на тэр.стараж. Палесціны, Месапатаміі, Егіпта, Міжземнамор’я даказаць міфалагічны характар біблейскіх сказанняў, асобных тэкстаў і сюжэтаў Старога і Новага Запаветаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПАЎ (Абрам Яфімавіч) (другое прозвішча Спірыкаў; 27.8.1862, в. Ягорава Разанскай вобл. — 25.9.1930),
рускі жывапісец. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1916). Нар. мастак Рэспублікі (1927). У 1884—86 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. Перасоўнік (з 1891), чл. Саюза рус. мастакоў (з 1904), Асацыяцыі мастакоў Расіі (з 1924). З 1894 выкладаў у навуч.установах Масквы. Аўтар карцін: «Па этапах» (1893), «Прачка» (1890-я г.), партрэтаў (пераважна сялян; «Маладая сялянка ў чырвоным», 1925), пейзажаў «Па рацэ Ацэ» (1890), «Лёд прайшоў» (1895) і інш.
А.Архіпаў. Маладая сялянка ў чырвоным. 1925. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПІРАНТУ́РА [ад лац. aspirans (aspirantis) які імкнецца да чаго-н.],
асноўная форма падрыхтоўкі навук. і навук.-пед. кадраў у некаторых краінах і на Беларусі. Арганізуецца пры ВНУ і н.-д.установах. У аспірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасць да навук.-пед. і н.-д. працы і вытрымалі ўступныя экзамены. На Беларусі існуе вочная (3 гады навучання) і завочная (4 гады). Асобы, якія праходзяць курс аспірантуры (аспіранты), здаюць кандыдацкія экзамены, рыхтуюць да абароны дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБНЯ (Іван Пятровіч) (31.1.1853, г. Пінск — 2.2.1912),
расійскі матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1896), праф. (1897). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1875). Выкладаў матэматыку ў навуч.установахг. Арэнбург (1877—80) і г. Ніжні Ноўгарад (1880—96). З 1896 у Пецярбургскім горным ін-це (з 1910 рэктар). Навук. працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, па методыцы выкладання матэматыкі.
Тв.:
Исследования по теории абелевых интегралов. СПб., 1896.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Мацвеевіч) (20.6.1834, с. Гірэўка, цяпер Шаўчэнкава Канатопскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 13.4.1902),
украінскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Служыў у суд.установах на Украіне. Аўтар даследаванняў па гісторыі сялянства і агр. адносін на Левабярэжнай Украіне ў 17—18 ст. [«Маларасійскія паспалітыя сяляне (1648—1783)», 1866; «Людзі старой Маларосіі», 1882—88; «Апісанне старой Маларосіі», 1888—1902, і інш.], пра ўкр. гетманаў («Павел Палуботак», 1880; «Нататкі пра Мазепу», 1898) і інш. Увёў у навук. ўжытак шэраг каштоўных гіст. крыніц, у т. л. «Генеральнае апісанне Маларосіі» 1765—69.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Ірына Аляксандраўна) (н. 17.5.1937, Мінск),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла БДУ (1959). З 1974 у Бел.пед. ун-це (у 1978—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі ў навуч.установах. Распрацавала перспектыўныя кірункі ў галіне тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі; змест, метады, формы і сродкі фарміравання метадычнай культуры выкладчыка матэматыкі ў пед.ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и начала анализа. Мн., 1980 (разам з А.А.Дадаянам);
Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЧЫ́НСКІ (Вінцэнцій) (17.3.1789, Беларусь — 29.3.1853),
бел. філосаф, тэолаг, крытык. Праф. філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1830—-40-я г. выкладаў філасофію і тэалогію ў навуч.установах Аўстрыі, з 1848 у Лувенскім ун-це (Бельгія). Заснавальнік і рэдактар першага на Беларусі літ.-навук. часопіса «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік», 1818—20). Палемізаваў з асветнікамі і езуітамі на старонках час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік») наконт паэмы Н.Мусніцкага «Палтава». Аўтар кн. «Філасофскія разважанні» (т. 1—3, Вена, 1843—44), у якой у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў прыклады з гісторыі ВКЛ і Польшчы. Шматлікая яго рукапісная спадчына даследавана мала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТКЕ ((Bandtkie) Ежы Самуэль) (24.11.1768, г. Люблін, Польшча — 11.6.1835),
польскі гісторык, бібліёграф, мовазнавец. Д-р філасофіі (1811). Вучыўся ў Гальскім і Іенскім ун-тах (1787—90). Служыў гувернёрам, выкладаў у сярэдніх навуч.установах. З 1811 праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та, дырэктар Ягелонскай б-кі, дзе ўпарадкаваў б. езуіцкія зборы (каля 15 тыс. тамоў). Аўтар прац па гісторыі Польшчы і ВКЛ, гісторыі права, нумізматыцы, слав. мовазнаўстве. У працах, прысвечаных гісторыі кнігадрукавання ў Польшчы і ВКЛ, прывёў даныя пра бел.стараж. выданні, асвятляў дзейнасць бел. першадрукароў і кнігавыдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙ-БІЕ́НКА (Рыгор Якаўлевіч) (7.2.1903, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 3.11.1971),
савецкі энтамолаг. Чл.-кар.АНСССР (1953). Засл. дз. н. Расіі (1963). Скончыў Омскі с.-г.Ін-т (1925). З 1929 у навук.установах Ленінграда. Навук. працы па экалогіі і сістэматыцы насякомых, тэорыі аховы раслін. Праводзіў даследаванні на Беларусі (Белавежская пушча і інш.). Аўтар падручнікаў («Агульная энтамалогія», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Насекомые таракановые. М.; Л., 1950;
Кузнечиковые. М.; Л., 1954;
Саранчовые фауны СССР и сопредельных стран. Ч. 1—2. М.; Л., 1951 (разам з Л.Л.Мішчанка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. occasionalis выпадковы),
ідэалістычны кірунак зах.-еўрап. філасофіі 17 ст., які сцвярджаў немагчымасць узаемадзеяння душы і цела без прамога ўмяшання Бога. Прадстаўнікі аказіяналізма (А.Гейлінкс, Н.Мальбранш) ідэалістычна перапрацавалі дуаліст, філасофію Р.Дэкарта (гл.Картэзіянства). Аказіяналізм тлумачыў механістычнае прыродазнаўства ў рэліг.ідэаліст. духу, што адкрывала шлях да паслясхаластычнага абнаўлення рэліг. філасофіі. Гэта абумовіла папулярнасць аказіяналізма сярод прыхільнікаў каталіцызму. На Беларусі ідэі аказіяналізма вядомыя з пач. 18 ст. У сярэдзіне 18 ст. ў навуч.установах у лекцыі па схаластычнай філасофіі ўключаліся і элементы аказіяналізма. Вучэнне аказіяналізма з пазіцый паслядоўнага механістычнага дэтэрмінізму крытыкаваў і абвяргаў Б.Дабшэвіч.