Засн. ў 1922 у Мінску на базе халадабойні. У 1956—60 пабудаваны новыя вытв. карпусы. З 1975 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання мясной і малочнай прам-сці. У 1994 уведзены ў эксплуатацыю з-д па вытв-сці мясных паўфабрыкатаў, адм. корпус, у 1996 — сховішча для агародніны. Асн. прадукцыя (1999): мяса і мясапрадукты, субпрадукты, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, скуры, мяса-касцявая мука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЯ́ЖНЫ ПАВЕ́РАНЫ,
афіцыйнае найменне адвакатаў у Расійскай імперыі. Уведзенысуд. рэформай 1867. П.п. магла быць асоба з вышэйшай юрыд. адукацыяй і практычным стажам работы ў якасці памочніка П.п. або суд. работы. П.п. складалі самакіруючыя карпарацыі, нагляд за дзейнасцю якіх ажыццяўлялі саветы П.п. і суд. палаты, а з 1874 акр. суды (там, дзе саветы П.п. не былі створаны). Гл. таксама Прыватны павераны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛТА́Н (араб. — улада, правіцель),
тытул вярх. правіцеля ў шэрагу мусульм. краін. У шырокі ўжытак уведзены пасля стварэння Сельджукскай дзяржавы ў 11 ст., правіцелі якой прынялі тытул С. Тытул С. насілі правіцелі Асманскай імперыі (да 1922), Егіпта (13—16 ст., 1914—22), Марока (да 1957), многіх дзярж. утварэнняў у Зах. і Усх. Афрыцы, племянныя правадыры ў Паўд. Аравіі; яго мае цяперашні правіцель Амана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КТАРНЫ ЗДАБЫ́ТАКвектараў і , вектар , модуль якога роўны плошчы паралелаграма, пабудаванага на вектарах і , перпендыкулярны плоскасці гэтага паралелаграма і накіраваны так, што вектары , і утвараюць правую тройку. Абазначаецца = [ ] або = × . Уведзены У.Гамільтанам (1853). Выкарыстоўваецца ў геаметрыі, механіцы і фізіцы. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
нямецкі хімік. Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1872 праф. Страсбургскага, з 1875 Мюнхенскага ун-таў. Ажыццявіў поўны сінтэз індыга і ўстанавіў яго будову (1878—83). Даследаваў фталевыя, тэрпенавыя, пераксідныя, нітроза- і аксоніевыя злучэнні. Стварыў тэорыю напружанасці цыклічных злучэнняў (Баера тэорыя), якая тлумачыць іх стабільнасць. У 1910 уведзены памятны медаль Баера за дасягненні ў галіне арган. хіміі. Нобелеўская прэмія 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́Т ГАРНІЗО́ННАЙ І КАРАВУ́ЛЬНАЙ СЛУ́ЖБАЎУзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь,
афіцыйны нарматыўна-прававы дакумент, які вызначае прызначэнне і парадак нясення гарнізоннай і каравульнай службаў, правы і абавязкі службовых асоб, якія арганізоўваюць або нясуць гэтыя службы, а таксама парадак правядзення гарнізонных мерапрыемстваў з удзелам войск і інш. Статут зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001); уведзены ў дзеянне замест часовага статута, прынятага ў 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫГАНАМЕТРЫ́ЧНЫ ШЭ́РАГ функцыянальны шэраг па сінусах і косінусах кратных дуг. Уведзены Л.Эйлерам (1744). У матэм. запісе маюць выгляд:
або ў камплекснай форме
, дзе ak, bk і ck — каэфіцыенты Т.ш. Асобная форма Т.ш. — Фур’е шэраг. Выкарыстоўваецца ў матэм. аналізе, тэорыі лікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МАВА ВЕ́КТАР,
вектар шчыльнасці патоку энергіі фіз. поля. Выражаецца формулай
, дзе w — аб’ёмная шчыльнасць энергіі фіз. поля, c — скорасць распаўсюджання патоку энергіі. Модуль У.в. роўны адносінам энергіі, перанесенай за адзінку часу, да плошчы паверхні, перпендыкулярнай да напрамку распаўсюджвання патоку энергіі.
Адзінка модуля У.в. ў СІ — ват на квадратны метр. Уведзены М.А.Умавым (1874). Асобны выпадак У.в. для эл.-магн. поля — Пойнтынга вектар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЦРУ́ТЭНЫ (ням., мн. л. Spiessruten),
доўгія гнуткія палкі або дубцы для цялесных пакаранняў у еўрап. арміях. Уведзены ў 17 ст. ў Швецыі, потым у Прусіі. У Рас. імперыі выкарыстоўваліся ў 1701—1863 у арміі для пакарання ніжніх чыноў, а таксама цывільных асоб ніжняга саслоўя паводле прыгавору ваен. суда і паводле статута аб ссыльных. У 2-й пал. 19 ст. Ш. каралі ўдзельнікаў сял. хваляванняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНАФО́НД (ад ген + фонд), генетычны фонд,
сукупнасць спадчыннай інфармацыі, зашыфраванай у генет. структурах жывых арганізмаў. Тэрмін уведзенырус. вучоным А.С.Сераброўскім у 1928 г. Носьбіты генафонду — асобіны, віды жывых арганізмаў, папуляцыі. Выміранне і знішчэнне відаў беззваротна збядняюць генафонд Зямлі (біясферы). Распрацоўваюцца метады захавання генет. рэсурсаў біясферы, асабліва генафонд тых раслін і жывёл, што маюць практычнае значэнне (сартоў культ. раслін і парод свойскіх жывёл) або знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.