СУЛТА́Н (араб. — улада, правіцель),

тытул вярх. правіцеля ў шэрагу мусульм. краін. У шырокі ўжытак уведзены пасля стварэння Сельджукскай дзяржавы ў 11 ст., правіцелі якой прынялі тытул С. Тытул С. насілі правіцелі Асманскай імперыі (да 1922), Егіпта (13—16 ст., 1914—22), Марока (да 1957), многіх дзярж. утварэнняў у Зах. і Усх. Афрыцы, племянныя правадыры ў Паўд. Аравіі; яго мае цяперашні правіцель Амана.

т. 15, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)