афіцыйная назва султанскай Турцыі да 1922 — ад імя заснавальніка дынастыі султана Асмана I [1299 ці 1300 — 1324]. Склалася ў 15—16 ст. Аб’ядноўвала Пярэднюю Азію, Балканскі п-аў, Егіпет і інш. краіны Паўн. Афрыкі. Фактычна распалася пасля паражэння ў 1-й сусв. вайне (1918), юрыдычна — у 1922, калі быў ліквідаваны султанат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́ЦЬЯ (Malatya),
горад у Турцыі, у цэнтр.ч. Анатоліі. Адм. ц. іля Малацья. Засн. ў 1838. Каля 300 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч. (мука, цукар, алкагольныя напіткі), тэкст., тытунёвая. Ун-т. Каля М. археал. раскопкамі выяўлены рэшткі хецкага горада Мілід (руіны царскага палаца, скульптуры, рэльефы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫТА́ЎР (Anti-Taurus),
горы на ПдТурцыі, у цэнтр.ч.Таўра. Даўж. каля 200 км. Утвораны 2 паралельнымі хрыбтамі — Тахталы (выш. да 3054 м, г. Бей) і Бінбога (выш. да 2830 м, г. Бінбога). Складзены пераважна з асадкавых парод. На Пн — сухі стэп, на Пд — участкі хваёвых субтрапічных лясоў і хмызнякоў (фрыгана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́Т [тур. (Büyük) Aĝri Daĝi, арм. Масіс],
самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на УТурцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі Арарат (выш. 5165 м) і Малы Арарат (выш. 3925 м). Складзены з базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́ЦКАЯ РАЎНІ́НА,
на Каўказе, па сярэднім цячэнні р. Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. раўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Актэмберан, Эчміядзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАНА (Adana),
Сейхан, горад на ПдТурцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Адана. Знаходзіцца на раўніне Кілікія на берагах р. Сейхан. 916 тыс.ж. (1990), з прыгарадамі 864 тыс.ж. На чыг. магістралі Стамбул—Багдад. Гандлёва-прамысл. цэнтр баваўнаводчага раёна. С.-г. машынабудаванне, тэкст., харч., тытунёвая, хім., цэментная, дрэваапр.прам-сць. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗІЯНТЭ́П (Gaziantep),
горад на ПдУТурцыі. Адм. ц. іля Газіянтэп. 603,4 тыс.ж. (1990). Чыг. ст. на лініі, якая ідзе ў Сірыю і Ірак. Аэрапорт. Машынабудаванне і дрэваапрацоўка. Вытв-сць цэменту, тэкст. і гарбарных вырабаў; спіртагарэлачныя і мылаварныя прадпрыемствы. Гандаль с.-г. прадукцыяй. Медрэсе сельджукскага перыяду (11—12 ст., цяпер археал. музей), руіны сярэдневяковай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́ПАЛЬСКІ ПАЎВО́СТРАЎ (тур.Гелібалу),
паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Абмываецца Эгейскім м. і пралівам Дарданелы. Даўж. 90 км, шыр. да 20 км. Складзены з пясчанікаў і глін. Рэльеф — узгоркавая раўніна, выш. да 374 м. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Хваёвыя, кіпарысавыя і платанавыя гаі, міжземнаморскія хмызнякі. Нац. парк Гелібалу-Ярымадасы (засн. ў 1973). Порт Гелібалу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЙСЕРЫ (Kayseri),
горад у Турцыі, у цэнтр. Анатоліі. Адм. ц. іля Кайсеры. 421 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., харч. (мукамольная, цукр., мяса-малочная); буйны баваўняны камбінат, авіязборачны, хім., свінцова-цынкавы з-ды, дрэваапр. прадпрыемствы. Адзін з асн. цэнтраў дыванаткацтва. Шматлікія мячэці, медрэсэ, маўзалеі 12—16 ст.Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЬЯ (Konya),
горад на ПдТурцыі. Адм. ц. іля Конья. Вядомы са стараж. часоў (да н. э.) пад назвай Іконій. 513 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Трактарны з-д. Дыванаткацтва. Арх. помнікі 12—14 ст. (у т. л. медрэсе Інджэ-мінарэ, 1259).