Ту́рцыя

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ту́рцыя
Р. Ту́рцыі
Д. Ту́рцыі
В. Ту́рцыю
Т. Ту́рцыяй
Ту́рцыяю
М. Ту́рцыі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́ра², -ы, мн. -ы, лір, ж.

1. Грашовая адзінка ў Турцыі.

2. Грашовая адзінка ў Італіі (гіст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яныча́ры, -аў, адз. яныча́р, -а, м.

Прывілеяваная пяхота ў султанскай Турцыі, якая выкарыстоўвалася звычайна ў якасці паліцэйскіх, карных войск.

|| прым. яныча́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́ркі, -аў, адз. ту́рак, -рка, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі.

|| ж. турча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. турэ́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пія́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Назва манеты ў Турцыі, Егіпце і некаторых іншых краінах, а раней і ў Іспаніі, Партугаліі і лаціна-амерыканскіх краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эфе́ндзі, нескл., м.

Пачцівы зварот да мужчын у Турцыі.

[Тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сераске́р, ‑а, м.

Галоўнакамандуючы ў старой Турцыі; пазней — ваенны міністр.

[Тур. sarasker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меджлі́с, ‑а, м.

Адна з палат парламента Ірана; назва парламента Турцыі.

[Ад араб. medžlis — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́ркі, ‑аў; адз. турак, ‑рка, м.; турчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. турчанкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

башыбузу́к, ‑а, м.

1. Гіст. Салдат нерэгулярных войск у Турцыі ў 18–19 стст.

2. перан. Грубы, нястрымны, бязлітасны, жорсткі чалавек. Царскія башыбузукі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)