віды лёгкай атлетыкі, якія ўключаюць скачкі з разбегу ў вышыню, даўжыню, трайны скачок і скачкі з шастом. Скачкі ў выш., даўж. і з шастом уваходзяць у праграму лёгкаатлетычнага дзесяцібор’я (мужчыны); скачкі ў выш. і даўж. — сямібор’я (жанчыны). У праграмы спаборніцтваў С.л. ўключаны ў 1860-х г., у праграму Алімп. гульняў — у 1896. На Беларусі спаборніцтвы па С.л. праводзяцца з 1913 (г. Гомель, скачкі ў выш. і даўж. з месца). Чэмпіянаты Беларусі па лёгкай атлетыцы, у т. л. і па С.л., адбываюцца з 1924. Сярод бел. лёгкаатлетаў найб. вызначыліся: у трайным скачку — У.Булатаў, Г.Валюкевіч, У.Гараеў — сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), А.Каваленка — бронз. прызёр, І.Лапшын — сярэбраны прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ДРЫКСАН (Fredriksson) Герт Фрыдальф (н. 21.11.1919, г. Іёнчэпінг, Швецыя),
шведскі спартсмен (веславанне на байдарках). Чэмпіён XIV, XV, XVI і XVII Алімп. гульняў (на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 1000 м — у 1948, Лондан; 1952, Хельсінкі; 1956, г. Мельбурн, Аўстралія; на адзіночцы на дыстанцыі 10 тыс.м — у 1948, 1956; на двойцы на дыстанцыі 1000 м — у 1960, Рым); сярэбраны (1952) на адзіночцы на дыстанцыі 10 тыс.м і бронз. (1960) прызёр на адзіночцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён свету на адзіночцы (1948 — на дыстанцыі 1000 м і ў эстафеце 4×500 м; 1950—1000 м; 1954—500, 1000 м, 4×500 м), сярэбраны (1950 — 4×500 м; 1958 — 500 м) і бронз. прызёр (1958—1000 м, 4×500 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦЬКО́ Алег Пятровіч (н. 11.9.1968, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (суднамадэльны спорт, стэндавыя мадэлі). Майстар спорту Беларусі міжнар. класа (1994). Скончыў БПА (1992). З 2001 інструктар па спорце Бел. абароннага спарт.-тэхн.т-ва. Залатыя медалі на чэмпіянатах свету (1993, г. Ябланец, Чэхія; 1997, Сент-Гален, Швейцарыя; 1998, г. Гданьск, Польшча; 2002, г. Гановер, Германія — 2 медалі); сярэбраны прызёр (1998, г. Гданьск; 2000, г. Монс, Бельгія — 2 медалі); 2002, г. Гановер). Залатыя медалі на чэмпіянатах Еўропы (1994, г. Адэса, Украіна; 1995, г. Канстанца, Румынія; 2001, г. Кромержыж, Чэхія — 2 медалі); бронз. прызёр (2001, г. Кромержыж). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1988, г. Кіраваград, Украіна). 19-разовы чэмпіён Беларусі (1988—2002). 15 рэкордаў і вышэйшых дасягненняў Беларусі ў розных класах мадэлей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦІ́ШКА Алена Генадзеўна (н. 8.3.1961, г. Кіславодск, Расія),
бел. спартсменка (акадэмічнае веславанне). Засл. майстар спорту (1984). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіёнка свету 1982, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1980), чэмпіянату свету (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДА́НЦАЎ Віктар Віктаравіч (н. 27.1.1961, г. Артык, Арменія),
бел. спартсмен (парусны спорт). Майстар спорту міжнар. класа (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 (клас «Лятучы галандзец»), чэмпіён Еўропы (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК Уладзімір Пятровіч (н. 12.9.1959, г. Смалявічы),
бел. спартсмен (скачкі ў ваду з вышкі). Сярэбраны (1980, Масква) і бронзавы (1976, Манрэаль) прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1977), СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЛЯКО́Ў Сяргей Віктаравіч (н. 23.1.1959, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. спартсмен (плаванне). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Ленінградскі ін-тфіз. культуры (1981). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на дыстанцыі 200 м, у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем, сярэбраны прызёр у эстафеце 4 × 100 м, камбінаванае плаванне. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем, чэмпіянату свету (1978, Берлін), бронз. прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем. Чэмпіён Еўропы ў эстафеце 4 × 200 м вольным стылем (1977, г. Іёнчэпінг, Швецыя), на дыстанцыі 200 м вольным стылем (1981, г. Спліт, Югаславія); чэмпіён СССР (1978, 1981), рэкардсмен свету на дыстанцыі 200 м вольным стылем, Еўропы ў эстафеце 4 × 100 м і 4 × 200 м (1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
(2.2.1938, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на — 2.1.2000),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спорту СССР (1960). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1980). Скончыла БПІ (1962). Чэмпіёнка XVII, XIX і XX Алімп. гульняў (1960, Рым; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія) у камандным заліку, сярэбраны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіёнка свету ў асабістым (1966, Масква) і камандным (1963, г. Гданьск, Польшча; 1965, Парыж; 1966, Масква; 1970, Анкара) заліках. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1959, Будапешт; 1962, Буэнас-Айрэс; 1967, г. Манрэаль, Канада; 1969, Гавана) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету ў асабістым заліку (1959). Чэмпіёнка СССР у камандным заліку (1960, 1962, 1964, 1968, 1970, 1971, 1972), бронз. прызёр у асабістым заліку (1959, 1965, 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯ́К Уладзіслаў Аляксандравіч (н. 25.4.1952, с. Арудзьева Дзмітраўскага р-на Маск. вобл.),
расійскі спартсмен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту СССР (1971). Скончыў Маск. ін-тфіз. культуры (1976), Ваенна-паліт. акадэмію. У 1968—84 варатар каманды ЦСКА, з 1970 — зборнай каманды СССР. З 1984 на адм. рабоце. З 1992 трэнер Нац. хакейнай лігі, зборнай каманды Расіі. З 2002 узначальвае Фонд Уладзіслава Траццяка. Чэмпіён XI, XII і XIV зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1984, г. Сараева, Югаславія). Чэмпіён свету (1970, 1971, 1973—75, 1978, 1979, 1981—83), сярэбраны (1972, 1976), бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1970, 1973—75, 1978, 1979, 1981—83), сярэбраны (1971, 1972), бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1970—73, 1975, 1977—84).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ Эдуард Антонавіч (н. 16.11.1937, Мінск),
бел. спартсмен (канькабежны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1965). Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1959), Маскоўскі ін-тміжнар. зносін (1971). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1965, Осла) на дыстанцыях 1500 і 5000 м. Абс. чэмпіён Еўропы (1965, г. Гётэбарг, Швецыя), сярэбраны (1968, Осла) і бронз. (1967, г. Лахты, Фінляндыя) прызёр у мнагаборстве. Чэмпіён Еўропы (1965, 1968) на дыстанцыі 1500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыях 500 м (1967, 1968), 5000 м (1965), бронз. прызёр на дыстанцыі 1500 м (1967). Абс. чэмпіён СССР (1964, 1965, 1966, 1968). Чэмпіён СССР на дыстанцыях 1500 м (1964, 1965, 1966), 5000 м (1965). Рэкардсмен свету на раўнінных катках на дыстанцыі 1500 м (1968), СССР у мнагабор’і і на асобных дыстанцыях. З 1979 дырэктар фірмы «Трактар» знешнегандл. аб’яднання «Трактараэкспарт» (Масква).