горад, сталіца дзяржавы Сан-Марына. Засн. ў 301. 2,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 4,5 тыс.ж. (1996). Невял. прадпрыемствы тэкст., папяровай, гарбарнай, металаапр., мэблевай прам-сці. Арх. помнікі 7—19 ст. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРЫ́ (Castries),
горад, сталіца дзяржавы Сент-Люсія. Знаходзіцца на в-ве Сент-Люсія. 13,6 тыс.ж. (1992). Марскі порт. Аэрапорт. Гал.гандл.-гасп. цэнтр вострава (вытв-сць лімоннага соку, рому, цукру і інш.). Крэпасць Морн-Фарцюн (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎТА́МА́, Мартабан,
заліў на Пн Андаманскага м. Індыйскага ак., каля берагоў М’янмы. Даўж. каля 150 км, шыр. каля ўвахода прыблізна 220 км, глыб. да 20 м. Прылівы паўсутачныя (да 7,2 м). На беразе М. сталіца М’янмы — г. Янгон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́КІР (Palikir),
горад, сталіца дзяржавы Федэратыўныя Штаты Мікранезіі, на в-ве Понапе ў групе Каралінскіх а-воў у Ціхім ак. 33,4 тыс.ж. (1994). Порт. Аэрапорт. Прадпрыемствы харч. прам-сці, у т. л. па перапрацоўцы рыбы. Цэнтр рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХАСЭ́ (San José),
горад, сталіца Коста-Рыкі. Знаходзіцца на міжгорным вулканічным плато на выш. каля 1100 м, паблізу дзеючых вулканаў Ірасу і Поас. Каля 1,3 млн.ж. з прыгарадамі (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт. Паліт., культ. і прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., металаапр., гарбарна-абутковая, тэкст., тытунёвая. 2 ун-ты. Акадэмія гісторыі і мовы. Нац.тэатр. Музеі: Нац., Туземны. Арх. помнікі калан. перыяду. Частыя землетрасенні.
Засн. ў 1738 іспанцамі. У 1755 сюды прымусова перасялілі жыхароў далін Асеры і Эрэдыя. У 1813 атрымаў гар. правы. У 2-й пал. 18 ст. ў сувязі з ростам плантацый тытуню стаў цэнтрам тытунёвай вытв-сці. З 1823 сталіца Коста-Рыкі (разам з г. Картага, амаль поўнасцю разбураным вывяржэннем вулкана Ірасу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАСІ́Я (Nikosia),
Леўкасія, горад, сталіца Рэспублікі Кіпр. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. в-ва Кіпр. Больш за 200 тыс.ж. (1998). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., тытунёвая, харч., гарбарна-абутковая. дрэва- і металаапрацоўчая. Ганчарнае рамяство. Цэнтр турызму.
Засн. ў 7 ст. да н.э. (наз. Ледра, Леўкатэон, з 13 ст.н.э. Н.). У 58 да н.э. заваявана рымлянамі; уваходзіла ў склад Рым. імперыі, потым Візантыі. З 4 ст.н.э. рэзідэнцыя епіскапа. У 1191 заваявана англ. каралём Рычардам 1 Львінае Сэрца (3-і крыжовы паход). У 1192—1485 сталіца Кіпрскага каралеўства крыжаносцаў. З 1485 належала Венецыі, у 1571 заваявана Асманскай імперыяй. У час Грэчаскай нац.-вызв. рэвалюцыі 1821—29 туркі арганізавалі ў Н. разню хрысціянскага насельніцтва. З 1878 сталіцабрыт. калоніі Кіпр. З 1960 сталіца незалежнай Рэспублікі Кіпр. З 1974 (тур. ўварванне на Кіпр) застаецца пад міжнар. кантролем міратворчых сіл ААН, якія ахоўваюць мяжу паміж Кіпрскай рэспублікай і Тур. Рэспублікай Паўн. Кіпра. Н. — цэнтр архіепіскапства кіпрскай аўтакефальнай правасл. царквы.
Стары горад, абкружаны венецыянскай крапасной сцяной (1567, арх. Ф.Барбара, паводле чарцяжоў Дж.Саварньяна), захаваў планіроўку 16 ст.: скучаная забудова, вузкія вуліцы з малапавярховымі будынкамі. З 250 сярэдневяковых пабудоў найб. значныя: гатычныя сабор св. Сафіі (цяпер мячэць Селіміе; з 1209, усх. частка — 1217—51. зах. 1319—26), касцёлы Маці Божай (1300) і аўгусцінцаў (цяпер мячэць Амерые; каля 1330), ансамбль рынку Бедэстан (перабудаваны ў 16 ст.); «Вароты Фамагусты» (16 ст.), сабор св. Іаана (перабудаваны ў 1665, цыкл размалёвак, каля 1730). Па-за межамі Старога горада — новыя сучасныя кварталы. Вылучаецца архіепіскапскі палац (1956—59, арх. Н.Русас).Музеі: Кіпра, нар. мастацтва, абразоў, лапідарый (фрагменты сярэдневяковых пабудоў).
Літ.:
Коровина А.К., Сидорова Н.А. Города Кипра. М., 1973.
Да арт.Нікасія. Кафедральны сабор святой Сафіі (цяпер мячэць Селіміе). 1209—1326.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЕ (Male),
горад, сталіца дзяржавы Мальдывы (Мальдыўскія Астравы). Знаходзіцца на в-ве Мале. 63 тыс.ж. (1995). Міжнар. аэрапорт. Порт (вываз сушанай рыбы, какосавых арэхаў, копры). Харч.прам-сць. Цэнтр рыбалоўства. Маўзалей Абу-аль-Бараката; палац б. султана (цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКА́Т,
горад, сталіца Амана, на У Аравійскага п-ва. 85 тыс.ж. (1990). Порт на беразе Аманскага зал. Вузел караванных шляхоў. Каля М. міжнар. аэрапорт. Вываз фруктаў, сушанай рыбы. Гандл.-рамесны цэнтр.Ун-т. Рэзідэнцыя султаната. 2 крэпасці 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАВІ́Р,
сталіца і рэліг. цэнтр стараж.-арм. Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э. Заснаваны на месцы г.Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў г.Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст.н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТЭ́Р (Basseterre),
горад, сталіца дзяржавы Сент-Кітс і Невіс у Вест-Індыі. 19 тыс.ж. (1994). Порт на паўд. беразе в-ва Сент-Кітс (Сент-Крыстафер). Аэрапорт. Цукр.з-д, вытв-сцьэл. і электронных прылад, напіткаў. Бат. сад. Кафедральны сабор. Турызм.