раздзел агульнай псіхіятрыі, які вывучае асн. сімптомы і сіндромы псіхічных хвароб і заканамернасці іх развіцця. Кожнай самаст. псіхічнай хваробе ўласцівы тыповыя сіндромы. Напр., клінічная карціна маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу праяўляецца астэнічнымі, псіхаастэнічнымі і афектыўнымі расстройствамі; пры шызафрэніі кола сіндромаў пашыраецца. Спалучэнне сімптомаў і сіндромаў (ступар, дэпрэсія, манія, дэменцыя і інш.) складаюць характэрную карціну большасці псіхічных захворванняў.
Літ.:
Каплан Г.И., Сэдок Б.Дж. Клиническая психиатрия: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАГФЛЯ́ЦЫЯ [стаг(нацыя) + (ін)фляцыя],
стан эканомікі, калі адначасова адбываецца спад вытв-сці, рост цэн і беспрацоўя, спалучэннекрызісу эканамічнага з інфляцыяй. Тэрмін «С» ўжываецца з 1970-х г., калі павышэнне цэн на нафту стала прычынай росту інфляцыі пры запавольванні эканам. развіцця. Прычыны С. розныя эканамісты тлумачаць па-рознаму: структурнай недасканаласцю эканомікі (адсутнічае неабходны ўзровень канкурэнцыі, што парушае працэс самарэгулявання цэн); уладай манаполій над рынкам (часта манапалісту выгадна рабіць менш і прадаваць даражэй); інфляцыйнымі чаканнямі (уладальнікі фактараў вытв-сці ў чаканні інфляцыі завышаюць кошт сваіх паслуг).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЛЮЦІНАТЫ́ЎНЫЯ МО́ВЫ (ад лац. agglutinare прыклейваць),
мовы, у якіх словы і іх формы ўтвараюцца пераважна праз аглюцінацыю (спалучэнне граматычна адназначных афіксаў з нязменным коранем). Напр., у цюркскіх мовах -lar- — суфікс множнага л.: тур. bulut «воблака», bulutlar «воблакі»; каз. ара «піла», аралар «пілы». Характэрныя рысы аглюцінатыўных моў — стандартная парадыгма словазмянення, адсутнасць унутранай флексіі, адназначнасць афіксаў, фіксаваны націск, строгі парадак слоў і інш. Да аглюцінатыўных моў адносяцца вял. колькасць моў Азіі і Еўропы (цюркскія, фіна-угорскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, японская, карэйская і інш.), Акіяніі (папуаскія, інданезійскія, мікранезійскія), Афрыкі (банту, мандэ, бантоідныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАРАГІ́ЧНЫЯ ЛІХАМА́НКІ,
група вострых інфекц. хвароб віруснай этыялогіі, для якіх характэрны прыродная ачаговасць, спалучэнне ліхаманкавага стану хворага з развіццём гемарагіі. Вядомыя гемарагічныя ліхаманкі: з нырачным сіндромам, крымская, омская, аргенцінская, балівійская, жоўтая, Ласа, Марбурга, Эбола, Дэнге. Узбуджальнікі належаць да некалькіх таксанамічных груп (сямействаў) вірусаў, перадаюцца трансмісіўна (гл.Трансмісіўныя хваробы), паветрана-кропельным шляхам, праз аб’екты навакольнага асяроддзя. Асн. крыніца заражэння чалавека — грызуны і кляшчы. Для асобных гемарагічных ліхаманак (напр., з ныркавым сіндромам) акрамя агульных прыкмет характэрны пашкоджанні печані, гіпатанія, брадыкардыя, трамбацыта- і лейкапенія. Лячэнне патагенетычнае і сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЮ́К (Dawidziuk) Мікола (н. 23.4.1944, в. Уснаршчына Беластоцкага ваяв., Польшча),
польскі жывапісец і графік. Па паходжанні беларус. Скончыў Вышэйшую школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1969) і выкладае ў ёй (з 1993 праф.). Мастак імкнецца да пранікнення ва ўнутр. свет асобы, раскрываючы яго праз містычныя твары загадкавых персанажаў, у якіх відавочна сувязь з міфалагічнасцю, спалучэнне канонаў іканапісу з кірункам сучаснага заходнееўрап. мастацтва. Асн. працы: «Падвойны профіль» (1984), «Падбеластоцкі татэм» (1991), «Без назвы» (1992), «Блакітны квадрат» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЛІСЛІ́ Акрам (сапр.Наібаў-Айліслі Акрам Наджар аглы; н. 6.12.1937, с. Айліс Ардубадскага р-на, Азербайджан),
азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1964). Аўтар зб-каў апавяданняў «Чарэшня» (1961), «З сэрцам не жартуй» (1973), аповесцяў «У гарах туман» (1963), «З бацькамі і без іх» (1965), «Над Курой у цёплых лясах» (1976), эсэ «Прага літаратуры» (1989) і інш. Цыкл аповесцяў «Людзі і дрэвы» (1966—68) пра жыццё азербайджанскай вёскі ў Вял.Айч. вайну і пасляваенныя гады. Прозе Айліслі ўласцівы паглыблены псіхалагізм, спалучэнне лірызму з тонкім гумарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫГРА́Ф (ад ды... + ...граф),
спалучэнне 2 літар, што ўжываецца для абазначэння на пісьме пэўнага гуку. Уласцівы кірыліцы (Д. «оу» абазначаў просты гук «у»). У помніках старабел. мовы 14—17 ст. ужываліся Д. «кг» на месцы «г» (кгузикъ), «іо» — «ё» (ліонъ), «хв» — «ф» (Тимохвѣй), «дж» (дроджи), «дз» (дзедзіч). Сучаснай бел. мове ўласцівы Д. «дз» і «дж». Спалучэннямі з 2 і больш літар перадаюцца ў некат. зах.-еўрап. сістэмах пісьма зычныя гукі, блізкія да ўсх.-слав. «х», «ч», «ш», «щ» (ням. ch, tsch, sch, schtsch; польск. ch, cz, sz, czcz).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРДАРА́Н Аганес Мкртычавіч (н. 20.1.1918, г. Карс, Турцыя),
армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1963). Чл.-кар.АНСССР (1958). Аўтар гіст. карцін («Заложнікі фашызму», 1943), лірычных пейзажаў («Армянскі пейзаж», 1944, «Бераг Севана», 1947, «Бюракан восенню», 1959), а таксама пейзажаў з жанравымі матывамі («Вясна», 1956, трыпціх «Абуджэнне», 1971), партрэтаў, нацюрмортаў. Творам характэрна дэкар.спалучэнне гучных, святланосных колеравых плоскасцей. Афармляў спектаклі «Гаянэ» А.І.Хачатурана ў Армянскім акад. т-ры оперы і балета ў Ерэване (1971) і інш., аўтар артыкулаў па пытаннях выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НЬЯ (Cunha) Эўклідыс да (20.1.1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15.8.1909),
бразільскі пісьменнік. Чл.Браз. акадэміі л-ры (з 1903). Па адукацыі ваен. інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі. Кн. «Сертаны» (1902) — спалучэнненавук. даследавання, публіцыстыкі з дакумент. апавяданнем пра задушэнне сял. паўстання 1896—97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зб-каў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў браз. і лацінаамер. л-ры.