вёска ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад г. Шчучын, 67 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы 436 ж., 170 двароў (1995). Дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Паблізу вёскі, на хутары Пешчына, нарадзілася (1876) бел. паэтэса Цётка (А.Пашкевіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ХАЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Навасёлкаўскім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Шчара. Цэнтр калгаса «Адахаўшчына». За 23 км на Пн ад г. Ляхавічы, 211 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Баранавічы. 267 ж., 102 двары (1995). Цэхі па вырабе скур, швейны, сталярны. Школа-сад, клуб, бібліятэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІЧПО́ЛЕ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Шчучын—Астрына. Цэнтр сельсавета. За 15 км на Пн ад г. Шчучын, 83 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Ражанка. 635 ж., 137 двароў (1996). Сярэдняя школа, дом-інтэрнат, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры Галавічпольская сядзіба (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧА́НСКІ,
пасёлак у Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад г.п. Клічаў, 80 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Вонічы. 409 ж., 167 двароў (1996). Лясніцтва, торфапрадпрыемства «Ганчанскае». Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬЯРЫ (Cagliari),
горад у Італіі, на Пд в-ва Сардзінія. Адм. ц. правінцыі Кальяры. 212 тыс.ж. (1991). Порт у зал. Кальяры Міжземнага м. (пераважна ўвоз нафты). Прам-сць: нафтаперапр. і нафтахім., суднабуд., дрэваапр., электратэхн., харч., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Нац.археал. музей. Бат.сад. Арх. помнікі 12—17 ст. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Абалянка, на аўтадарозе Сянно—Багушэўск. Цэнтр сельсавета. За 22 км на У ад г. Сянно, 78 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Багушэўская. 457 ж., 195 двароў (2000). З-д кармавых дабавак, лясніцтва. Дапаможная школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМА́РЫБА (Paramaribo),
горад, сталіца Сурынама, на р. Сурынам, за 20 км ад яе ўпадзення ў Атлантычны ак.Засн. ў 1640. 216 тыс.ж. (1995). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр.Харч. (вытв-сць какосавага алею), лесапільныя і дрэваапр. прадпрыемствы. Ун-т. Музей Сурынама. Бат.сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЦІ (Pitti),
Палацца Піці, помнік архітэктуры Ранняга Адраджэння ў г. Фларэнцыя (Італія). Праект палаца заказаны Лукой Піці ў 1450 арх. Ф.Брунелескі (буд-вам кіравалі інш. архітэктары). Пазней у 16 ст. палац перайшоў да Казіма Медычы, пры якім быў закончаны фасад і пабудаваны двор (1538—70, арх. Б.Аманаці), разбіты сад (т.зв. сад Баболі; з 1550, арх. Б.Буанталенці і інш.). Пазней П. быў звязаны калідорам з Палацца Век’ё (арх. Дж.Вазары). У інтэр’еры барочныя плафоны П’етра да Картоны (1640—47). Палац пашыраны ў 17—18 ст. (з 1737 належаў Латарынгскаму дому). У 1993 рэстаўрыраваны. Будынак вызначаецца аскетычнай прастатой і суровай веліччу форм. Інтэр’еры аформлены пераважна ў стылі ампір. У ім размешчаны шэраг музеяў: Палаціна галерэя, Каралеўскія апартаменты, музеі сярэбраных вырабаў, карэт, сучаснага мастацтва, галерэя касцюма, скарбніцы Медычы і епіскапаў Зальцбургскіх. На тэр. саду Баболі ў Кавалерскім доміку Музей фарфору.
Літ.:
Галерея Питти. Флоренция: [Альбом]. М., 1971.
Я.Ф.Шунейка.
Палац Піці.Да арт.Піці. Зала Праметэя галерэі Палаціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКУРЫЯ́НІ,
горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічны сад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
вёска ў Беларусі, у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». За 40 км на З ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Вярба. 405 ж., 158 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Селішча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.).