ДАНІ́ЛАЎ Павел Аўрамавіч (13.11.1897, в. Красноўка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.2.1975),
бел. рэжысёр, драматург.Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтваў (1926). У 1930—36 працаваў у БДТ-1 (Бел.т-р імя Я.Купалы), адначасова заг. (1932—33), маст. кіраўнік (1935—36), выкладчык (1936—38) студый т-ра. Сярод пастановак: «Герой» Я.Рамановіча, «Мядзведзь» А.Чэхава, «Агаціна цялушка» (па сваёй п’есе; усе 1933), «Сімфонія гневу» В.Шашалевіча (1935, разам з Л.Літвінавым). Адыграў значную ролю ў дзейнасці калг.-саўгасных т-раў Беларусі. Маст. кіраўнік т-раў: Барысаўскага (1936—38) і Заслаўскага (1938—39) калг.-саўгасных, Пінскага абл.драм. (1939—41). Найб. значныя пастаноўкі: «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Сваты» І.Гурскага, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні. У 1947—63 гал. рэжысёр Бел.радыё. Аўтар п’ес «Лявоніха» (1960), «Дзівосы на калёсах» (1961) і інш., інсцэніровак для радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМЕ́ЖНЫЯ ПРАВЫ́,
разнастайнасць выключных правоў, якія з’яўляюцца вытворчымі ад аўтарскага права, але цалкам з ім не супадаюць. Рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з выкананнем, пастаноўкай літ. і муз. твораў, у т. л. запісаных на фанаграму, перадачы арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання. Неабходнасць прававой аховы С.п. абумоўлена тым, што развіццё навук.тэхн. прагрэсу закранае не толькі ўладальнікаў аўтарскага права, але і тых асоб, чыя дзейнасць звязана з выкарыстаннем твораў, якія ахоўваюцца гэтым правам. У выніку таго, што магчымасць рэпрадуктавання дазволіла ствараць высакаякасныя копіі з існуючых запісаў, узнікла неабходнасць у ахове інтарэсаў суб’ектаў С.п.: выканаўцаў (адносна іх выканання), вытворцаў фанаграм (адносна іх гукавых праграм), вяшчальных арганізацый (адносна трансліруемых імі праграм). Асн. змест С.п. зводзіцца да таго, што выкарыстанне трэцімі асобамі фанаграм, радыё- і тэлепраграм, а таксама творчых вынікаў выканаўцаў патрабуе згоды або артыста, які ажыццяўляе выкананне, або арг-цый, якія зрабілі гуказапіс, або радыё- і тэлеарганізацый. Пытанні рэалізацыі С.п. і іх аховы ў Рэспубліцы Беларусь рэгулюецца цывільным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСУ́ЧАЯ ЧАСТАТА́,
частата гарманічнага вагання, якое мадулюецца (гл.Мадуляцыя ваганняў) з мэтай перадачы інфармацыі. У выніку змены аднаго з параметраў вагання (радзей двух) утвараецца спектр частот, шырыня якога залежыць ад віду мадуляцыі. Напр., пры амплітуднай мадуляцыі ў спектры радыё- ці інш. частот разам з Н.ч. ёсць бакавыя частоты з перададзенай інфармацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАГНІ́ТНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
форма фізічнага забруджвання навакольнага асяроддзя, пры якой значна павышаецца ўзровень эл.-магн. палёў, створаных тэхнагеннай дзейнасцю чалавека. Асн. яго крыніцы — лініі электраперадач, радыё і тэлебачанне, электрыфікаваныя трансп. лініі, электрабыт. прыборы, асобныя прамысл. прадпрыемствы. Выяўляецца мясц. і генералізаванымі геафіз. анамаліямі, парушэннямі біял. структур. Найб. адчувальныя да Э.з. нерв. і эндакрынная сістэмы арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБНАРО́ДАВАННЕ ЗАКО́НУ,
давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спец. законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і інш. акты, прынятыя Вярх. Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЗІЁМАЎ Уладзімір Ільіч (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у прэсе, на Бел.радыё. У 1959—64 уласны карэспандэнт «Литературной газеты». Друкаваўся з 1943. Аўтар рамана пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакумент. аповесці пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963), нарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948),
рус. і ўкр. дырыжор. Нар.арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т. л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т. л. «Турандот» Дж.Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІН Іван Ільіч (29.1.1954, хутар Раздоры Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1993),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў на радыё, у выд-ве «Юнацтва», рэдакцыях газет, настаўнічаў. Друкаваўся з 1971. Зб-кі вершаў і паэм «Над вечнасцю гнязда» (1984), «Вянок надзеі» (1990), «Набытак» (1992) прасякнуты любоўю да роднага краю, клопатам пра адраджэнне роднай культуры, мовы, нац. спадчыны і самасвядомасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ХАРАЎ Георгій Іванавіч (30.11.1915, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 14.4.1973),
бел. дырыжор, балалаечнік, дамрыст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Скончыў Бел. кансерваторыю (1951), выкладаў у ёй (1963—73). У 1924—38 арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі, выступаў як саліст-балалаечнік (у т. л. на Гомельскім радыё). З 1939 кіраўнік арк. групы Ансамбля песні і танца БВА, у 1945—71 кіраўнік і саліст Секстэта домраў Бел.радыё. Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў у Бел. кансерваторыі, Мінскім муз. вучылішчы, муз. школах, БДУ. Майстар аранжыроўкі і інструментоўкі, прапагандыст твораў бел. кампазітараў і нар. музыкі. Сярод аранжыровак: сімфоніі Ф.Шуберта, В.Каліннікава, С.Пракоф’ева, С.Васіленкі, інстр. канцэрты Э.Грыга, М.Будашкіна, Дз.Смольскага, Ю.Шышакова. Аўтар апрацовак бел.нар. песень і мелодый. Сярод яго вучняў Г.Асмалоўская, М.Лісіцын, У.Перацяцька, Л.Смялкоўскі. Дыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (1939, Масква).
Літ.:
Таірава Л. Свята памяці // Мастацтва. 1996. № 4;
Шчарбак В.М. Вялікі майстар у галіне народнай музыкі // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1993. Вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ХАЎ (сапр.Няхамкін) Уладзімір Львовіч
(н. 25.3.1928, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1950). З 1946 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у 1960—62 і 1975—88 на Бел.радыё. Друкуецца з 1946. Піша пра гіст. мінулае Беларусі, рэв. рух, эпізоды з гісторыі бел. культуры, на маральна-этычныя тэмы, пра Вял.Айч. вайну (кнігі апавяданняў, аповесцей, нарысаў «Сцяг над рэўкомам», 1958; «Апошняя яўка», 1959; «Помнік герою», 1961; «Станцыя паблізу Тамбова», 1964; «Добры вечар, камбат», 1970; «Слухаецца справа аб замаху...», 1972; «Старадаўняя гравюра», 1974; «Сустрэчы ў радыёстудыі», 1985; «...Пра якіх я вельмі клапачуся», 1988; «Далучэнне», 1992). Аўтар радыёп’ес «Гавайская легенда» (паст. 1966), «Паром на бурнай рацэ» (паст. 1982) і інш. п’ес і інсцэніровак для радыё, п’ес для тэатра «Чырвоны губернатар» (паст. 1967) і «Палёт» (паст. 1969). Працуе ў дакумент. кіно. За сцэнарыі фільмаў (з Ю.Цвятковым) «Гісторыя адной тэлеграмы», «Чарвякову... спешна... Ленін» (абодва 1982), «Мост» (1984), «Рэвалюцыя дае нам права» (1985) Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Перакладае з інш. моў.