Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Сто слоў пра каханне» (помнік грэч. л-ры) 4/71
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАПЕ́ЕВІЧЫ,
вёска ў Чарнянскім с/с Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 60 км ад Брэста, 439 ж., 175 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму і помнік землякам. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (2-я пал. 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІБА́ЛЬНІКАЎ (Аляксандр Паўлавіч) (22.8.1912, в. Арэхава Валгаградскай вобл., Расія — 5.9.1987),
расійскі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1954). Скончыў Саратаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1932). Працаваў у манум. і партрэтнай скульптуры. Творы вызначаюцца вастрынёй пластычнага вырашэння, выразнасцю псіхал. характарыстык: помнік М.Чарнышэўскаму (1953) і помнік-бюст А.Радзішчаву (1956) у Саратаве, партрэт (1956) і помнік У.Маякоўскаму (1958; Ленінская прэмія 1959), помнік П.М.Траццякову ў Маскве, С.Ясеніну ў Разані (1975) і інш.Гал.маст. кіраўнік стварэння мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСАТА́,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Уша, каля аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на У ад г. Маладзечна, 61 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Уша. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (пач. 20 ст.). Справа ад аўтадарогі Мінск—Вільнюс, каля павароту на вёску помнік Віленскаму шляху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХРО́,
вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Іванава, 159 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 1287 ж., 473 двары (1999). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. актывістаў. Помніксав. патрыётам. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Махроўская Петрапаўлаўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́НЫ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Турмантас (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Браслаў, 240 км ад Віцебска, 50 км ад чыг. ст. Друя. 285 ж., 116 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Анёльскай (1925). Каля вёскі геал.помнік прыроды Мяжанскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗБІ́ШЧА,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калектыўна-долевага с.-г. прадпрыемства. За 57 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 97 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Княгінін. 459 ж., 165 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, вет. аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.). Каля вёскі археал.помнікІзбішча.