АБ’ЁМ УДЗЕ́ЛЬНЫ рэчыва,

фізічная велічыня (v), якая вызначаецца адносінамі аб’ёму V цела да яго масы m; адваротная шчыльнасці. Для аднароднага рэчыва v = V/m. Адзінка аб’ёму ўдзельнага ў СІ 1 м³/кг.

т. 1, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛАПЕЙРО́НА—МЕНДЗЯЛЕ́ЕВА ЎРАЎНЕ́ННЕ, Клапейрона ўраўненне,

ураўненне, якое ўстанаўлівае залежнасць паміж фіз. велічынямі, што вызначаюць стан ідэальнага газу.

Атрымана ў 1834 Б.П.Э.Клапейронам у выглядзе pv = BT, дзе p, v і T — ціск, аб’ём і т-ра ідэальнага газу, B — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад Mмасы і μ — малярнай масы газу. У 1874 Дз.І.Мендзялееў вывеў ураўненне для 1 моль ідэальнага газу: pv = RT, дзе Rуніверсальная газавая пастаянная. К.—М.ў. ў выглядзе pv = M μ RT з’яўляецца ўраўненнем стану ідэальнага газу, якое аб’ядноўвае Авагадра закон, Бойля—Марыёта закон, закон цеплавога расшырэння газаў (гл. Гей-Люсака законы). Гл. таксама Ван-дэр-Ваальса ўраўненне.

т. 8, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯШЧЭ́РСКІ (Іван Усеваладавіч) (10.8.1859, г. Архангельск, Расія — 7.1.1935),

расійскі вучоны ў галіне механікі, адзін з заснавальнікаў механікі цел пераменнай масы. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882), дзе і працаваў. З 1902 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Навук. працы па тэарэт. і дастасавальнай механіцы. Распрацаваў тэорыю руху цел пераменнай масы, што стала асновай для вырашэння шэрагу праблем рэактыўнай тэхнікі і нябеснай механікі. Пад яго рэдакцыяй выдадзены «Зборнік задач па тэарэтычнай механіцы» (ч. 1, 1911).

Тв.:

Работы по механике тел переменной массы. 2 изд. М., 1952.

Літ.:

Космодемьянский А.А. И.​В.​Мещерский // Космодемьянский А.А. Теоретическая механика и современная техника. 2 изд. М., 1975.

А.​І.​Болсун.

т. 11, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЁНА,

спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр 1120 км, сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 377,4 тыс. км, маса 0,067 масы Зямлі. Сідэрычны перыяд абарачэння 2 сут 17 гадз 41 мін. Адкрыў Дж.​Касіні (1684, Францыя).

т. 6, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАЭКВІВАЛЕ́НТНАСЦЬ (ад геа... + эквівалентнасць),

суадносіны культ. ландшафту, які стварае чалавек, з прыродным ландшафтам, што існаваў на гэтым месцы, паводле складу і масы рэчываў, інтэнсіўнасці працэсаў абмену і інш. экалагічных, ландшафтных і энергет. паказчыках.

т. 5, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАХО́РА (ад іза... + грэч. chōra прастора),

лінія, якая на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўвае раўнаважны ізахорны працэс. Ураўненне І. ідэальнага газу: p/T = const, дзе p — ціск, T — абсалютная т-ра дадзенай масы ідэальнага газу.

т. 7, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНЬ,

старажытная адзінка масы сыпкіх рэчываў і штучных тавараў. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = 40 фунтаў = 14,996 кг. У канцы 19 ст. літ. К. складаў 36 рус. фунтаў і 17,5 лота, або 14,966 кг.

т. 7, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГВАЗДЗІКО́ВЫ АЛЕ́Й,

эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва. Жоўтая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльн. 1040 кг/м³. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытв-сці эўгенолу, рэпелент (ад камароў).

т. 5, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУД,

старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі. Вядома з 12 ст. У пач. 20 ст. 1 пуд = 40 фунтам = 16 бязменам = = 1280 лотам = 16,38 кг. Афіцыйна выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні зерня, мёду, воску і інш.

т. 13, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЦВІННЕЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА,

машына для зразання і пагрузкі ў транспарт бацвіння коранеклубняплодаў. Магчыма таксама здрабненне бацвіння і збіранне масы ў бункер ці прычэп. Бацвіннеўборачныя машыны бываюць самаходныя і напаўнавясныя, працуюць у комплексе з коранеўборачнымі і бульбаўборачнымі машынамі.

У асн. зоне буракасеяння краін СНД выкарыстоўваюць 6-радковыя (у арашальнай зоне 4-радковыя) бацвіннеўборачныя машыны прадукцыйнасцю 1,3—1,6 га/гадз, якія агрэгатуюцца з колавымі і гусенічнымі трактарамі. У пераўвільготненай зоне буракасеяння выкарыстоўваюцца 6-радковыя самаходныя бацвіннеўборачныя машыны замежных фірмаў (прадукцыйнасць да 1,1 га/гадз). Для ўборкі бацвіння бульбы, кармавых караняплодаў і траў выкарыстоўваюць бацвіннеўборачныя машыны з спец. бункерам для збору здробненай масы (прадукцыйнасць 0,8—1,2 га/гадз, агрэгатуецца з колавымі трактарамі).

Прычапная 6-радковая бацвіннеўборачная машына БМ-6А.

т. 2, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)