этылавы спірт-сырэц з дабаўкамі фарбавальніку, які надае яму сіне-фіялетавы колер, а таксама спец. рэчываў (пераважна пірыдзінавых асноў) з непрыемным пахам і смакам. Мае сівушнае масла, метанол і інш. шкодныя для арганізма прымесі, якія нельга вылучыць перагонкай, вымарожваннем і інш. найпрасцейшымі фізіка-хім. метадамі. Выкарыстоўваюць як растваральнік лакаў і палітур. Таксічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯБІЁНТЫ [ад крыя... + біёнт(ы)],
пастаянныя жыхары вельмі халодных месцаў (на або ў снезе ці лёдзе, у талых водах і інш.). Да іх адносяцца некаторыя аднаклетачныя водарасці, напр., хіянафілы (раслінны жгуціканосец, які можа афарбоўваць снег або лёд у чырв.колер, снегавая хламідаманада), падснежнікі, некаторыя чэрві, насякомыя (снежныя блохі Colembola і інш.), антарктычная рыба трэматомус, аўцабык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАК (англ. pack),
пакавы лёд, шматгадовы палярны марскі лёд таўшчынёй 3 м і больш, які існуе больш за 2 гадавыя цыклы нарастання і раставання. Мае блакітны колер, прэсны. У выглядзе вял. ледзяных палёў назіраецца ў Арктычным бас. (пл. ад 60 да 90% ледзянога покрыва) і ў Антарктыцы. Магутны П. цяжка праходны для суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЯ ЗАКО́Нрассеяння святла. Вызначае характар пругкага рассеяння святла ў асяроддзі, памеры неаднароднасцей якога значна меншыя за даўжыню хвалі святла. Паводле Р.з. інтэнсіўнасць пругкага рассеяння святла прапарцыянальная 1/λ4, дзе λ — даўжыня хвалі святла. З Р.з. вынікае, што блакітныя і фіялетавыя прамяні рассейваюцца мацней, чым чырвоныя, што тлумачыць блакітны колер неба. Устаноўлены Дж.У.Рэлеем (1871).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІТАЎНІ́Т (ад месца знаходкі ў Бітаўне, Канада),
мінерал, алюмасілікат кальцыю і натрыю з групы палявых шпатаў (Ca, Na) [(Al, Si)AlSi2O8].
Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. У выглядзе зерняў няправільнай формы, масіўных агрэгатаў. Колер белы да цёмна-шэрага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6. Шчыльн. 2,7 г/см³. Пашыраны ў некаторых базальтах, асн. і ультраасн. інтрузіях і ў некаторых каменных метэарытах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІГЕМАГЛАБІ́Н,
HbO2, злучаны з кіслародам гемаглабін. Пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак і вызначае ярка-чырвоны колер артэрыяльнай крыві. На ўтварэнне і дысацыяцыю HbO2 у арганізме ўплывае канцэнтрацыя вуглякіслага газу (CO2), pH і інш. фактары. Чым больш даступны кісларод для жывёліны, тым меншая роднасць гемаглабіну яе крыві да кіслароду (напр., у наземных жывёл яна меншая, чым у водных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫНАЛІ́Т (ад актына... + ...літ),
мінерал класа сілікатаў, манаклінны амфібол, Ca2(Mg,Fe2+)5[Si4O11]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Пародаўтваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці аўтапакрышак як напаўняльнік.