у егіпецкай міфалогіі бог палявання, вайны. Цэнтр культу Анурыса — г. Тыніс, дзе ён лічыўся тварцом сусвету. У міфах найчасцей выступаў як сонечны змеяборац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКАСНАЯ ХРАМАТАГРА́ФІЯ,
фізічна-хімічны метад аналізу і раздзялення сумесяў, дзе рухомая фаза — вадкасць; від храматаграфіі. Выкарыстоўваюць у хіміі, біялогіі, біяхіміі, медыцыне, парфумерыі, харч. прам-сці, крыміналістыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЗОЛЬТЭРАПІ́Я,
метад клімататэрапіі, заснаваны на выкарыстанні прыродных і штучных аэразоляў, у склад якіх уваходзяць рэчывы з лек. ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюцца пераважна пры лячэнні органаў дыхання, мясцова — пры захворваннях скуры, поласці рота, гінекалагічных і інш. хваробах. Прыродныя аэразолі эфектыўныя на прыморскіх курортах, дзе ў паветры павялічаная колькасць ёду, брому, марскіх соляў; у мясцовасцях, дзе паветра насычана фітанцыдамі, прыроднымі араматычнымі злучэннямі і інш. выдзяленнямі хвойных, эўкаліптавых і інш. раслін, а таксама ў падземных салявых выпрацоўках. У штучных умовах аснову аэразольтэрапіі складае ўдыханне распыленых у паветры настояў (гл.Інгаляцыя) або інш. спосаб выкарыстання траў, антыбіётыкаў, гармонаў і інш.лек. рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЯ МАГУ́ТНАСЦЬ,
сярэдняе за перыяд значэнне імгненнай магутнасці пераменнага току. Вызначаецца
, дзе T — перыяд, p — імгненная магутнасць. Характарызуе скорасць пераўтварэння электрамагн. энергіі ў інш. віды энергіі (цеплавую, светлавую, мех.і г.д.). Для эл. ланцуга аднафазнага (сінусаідальнага) току
, для трохфазнага пры сіметрычнай нагрузцы
, дзе U, I — дзейныя значэнні напружання і току адпаведна, φ — вугал зруху фаз паміж U і I, cos φ — каэфіцыент магутнасці. З поўнай магутнасцю S актыўная магутнасць звязана суадносінамі
. Адзінка вымярэння актыўнай магутнасці — ват (вт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАРО́ДНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя адной або некалькіх пераменных, якая адпавядае ўмове: пры адначасовым множанні ўсіх пераменных на адзін і той жа адвольны лік значэнне функцыі памнажаецца на некаторую ступень гэтага ліку.
Напр.,
, дзе n — паказчык аднароднасці, або вымярэння аднароднай функцыі. Сустракаюцца ў геам. формулах. Калі
, дзе a, b, ..., 1 — даўжыні адрэзкаў, вымераных адным адвольным маштабам, то правая частка выразу павінна быць аднароднай функцыяй (вымярэнне 1, 2 або 3 у залежнасці ад таго, што вызначае x — даўжыню, плошчу або аб’ём).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́ЙДЭ (Аскар) (1837, г. Марыямпале, Літва — 20.8.1897),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 і яго гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т са ступенню канд. права (1858). З восені 1862 чл.Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Прымыкаў да правага крыла «чырвоных», змагаўся з «сепаратызмам» К.Каліноўскага. Як камісар варшаўскага ўрада ў Літве і Беларусі ў ліп. 1863 прыехаў у Вільню, дзе 22.8.1863 арыштаваны. Выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Аўтар запісак пра паўстанне (1866), у якіх ёсць звесткі пра Каліноўскага і яго акружэнне. У 1866 высланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМО́ЛІЗ (ад гема... + ...ліз),
працэс разбурэння чырвоных крывяных цельцаў (эрытрацытаў). У арганізме чалавека і жывёл адбываецца пастаянна як фізіял. працэс гібелі эрытрацытаў, што канчаюць свой жыццёвы цыкл; можа быць паталагічным (гемалітычная хвароба, гемалітычныя анеміі і інш). Эрытрацыты, якія старэюць, і тыя, што маюць дэфекты, разбураюцца ў селязёнцы, няспелыя — у касцявым мозгу, эрытрацыты са значнымі дэфектамі — у печані. Гэта ўнутрыклетачны гемоліз, дзеасн. вытворным з’яўляецца білірубін. Каля 10% эрытрацытаў у норме разбураюцца ўнутры сасудзістага рэчышча, дзеб.ч. гемаглабіну разбураных эрытрацытаў злучаецца са спецыфічным бялком — гаптаглабінам, а лішак трапляе ў ныркі і выдзяляецца з мачой (гемаглабінурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕТЫ́ЧНАЯ ЭНЕ́РГІЯ,
мера мех. руху, роўная для матэрыяльнага пункта палавіне здабытку яго масы на квадрат скорасці T = mv2/2. К.э. мех. сістэмы роўная суме К.э. усіх яе пунктаў.
К.э. цвёрдага цела, якое рухаецца паступальна, вылічваецца як К.э. пункта з масай, роўнай масе ўсяго цела; пры вярчальным руху — T = Iω2/2, дзеI — момант інерцыі, ω — вуглавая скорасць вярчэння цвёрдага цела. Пры скарасцях, блізкіх да скорасці святла c, К.э. пункта роўная
, дзеm0 — маса спакою матэрыяльнага пункта. Гл. таксама Энергія, Энергіі захавання закон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТО́Н,
адзінка вымярэння магнітнага моманту ў фізіцы атама, атамнага ядра і элементарных часціц. Магн. момант атамных сістэм у асн. абумоўлены арбітальным рухам электронаў і іх спінам і вымяраецца ў М.Бора:
Дж/Тл, дзе
, h — пастаянная Планка, e — элементарны эл. зарад, me — маса электрона, c — скорасць святла ў вакууме; спінавы магн. момант электрона таксама роўны М.Бора. Магн. момант нуклонаў і атамных ядраў вымяраецца ў ядз. М.:
Дж/Тл, дзеmp — маса пратона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Андрэй Іосіфавіч) (1914, в. Колбава Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1936), Харкаўскае ваен.-паліт. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра па палітчасці артыл. дывізіёна капітан М. вызначыўся на Украіне ў баях за г. Бахмач, дзе паспяхова кіраваў стральбой 4 гармат. 26.9.1943 з групай разведчыкаў пераправіўся цераз Дняпро на Пн ад Кіева, дзе карэкціраваў агонь дывізіёна, у выніку якога знішчаны мінамётная і процітанкавая батарэі, 4 кулямётныя кропкі, шмат жывой сілы праціўніка. М. загінуў у баі.