БУДЗІ́НСКІ Станіслаў Янавіч (парт. і літ.псеўд.Стах, Традыцыя, С.Бяднарскі, Я.Марыянскі; 9.9.1894, Варшава — 22.8.1937),
дзеяч рэв. руху, публіцыст. У 1912—15 чл. Варшаўскага к-та СДКПіЛ. Удзельнік Кастр.ўзбр. паўстання 1917 у Маскве, чл. бальшавіцкай фракцыі Маскоўскага Савета, канд. у чл. Маскоўскага ВРК. У снеж. 1917 — сак. 1918 нарком сац. забеспячэння Масквы і Маскоўскай губ. Са жн. 1918 у Польшчы, чл.Гал. праўлення СДКПіЛ, чл. Лодзінскага, Варшаўскага к-таў КПП. У 1919 арыштаваны. У выніку абмену паліт. вязнямі з 1920 у Сав. Расіі. У 1924—26 чл. Польбюро пры ЦКВКП(б). У ліп. 1928 на 1 з’ездзе КПЗБ абраны чл.ЦК. З 1930 рэдактар газ. «Звязда» і чл. рэдкалегіі час. «Бальшавік Беларусі». Чл.ЦК у 1929—32, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1930—32. З 1934 праф.Міжнар. ленінскай школы ў Маскве. Аўтар грамадска-паліт. брашур і артыкулаў. У чэрв. 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КОММУНИ́СТ БЕЛОРУ́ССИИ»,
тэарэтычны і паліт. часопіс ЦККПБ. Выдаваўся ў маі 1922 — верасні 1991 штомесяц у Мінску. Да 1925 наз. «Вперёд», у студз.—лют. 1927 — «Весткі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі», з сак. 1927 — «Бальшавік Беларусі» (на бел. мове, з вер. 1948 на бел. і рус. мовах), з ліст. 1952 — «Камуніст Беларусі» (да 1965 на бел. і рус. мовах). Прапагандаваў ідэі марксізму-ленінізму, асвятляў пытанні тэорыі і практыкі камуніст. будаўніцтва, прапагандаваў вопыт парт.-арганізац. і ідэалаг. работы КПБ, практыкі кіраўніцтва гасп. і сац.-культ. жыццём у рэспубліцы. Друкаваў матэрыялы з’ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК партыі, артыкулы парт., сав. і гасп. дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, публіцыстаў па пытаннях дзярж. будаўніцтва, навук. сацыялізму, філасофіі, гісторыі, паліт. эканоміі, л-ры і мастацтва. Шэрагу публікацый уласцівы вульгарна-сацыялагічны падыход, адсутнасць крытычнага погляду, суб’ектывізм і дагматызм. Змяшчаў матэрыялы пра падзеі міжнар. жыцця, сувязі Беларусі з замежнымі краінамі, публікаваў рэцэнзіі і водгукі на новыя кнігі, рабіў агляды рэсп.перыяд. выданняў. Выйшла 800 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТО́ДЗІЕЎ Барыс Міхайлавіч (7.3.1878, г. Астрахань, Расія — 26.5.1927),
расійскі жывапісец, графік і тэатр. мастак. Скончыў Пецярбургскую АМ (1903), дзе вучыўся ў І.Рэпіна. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1909). Чл. Саюза рус. мастакоў (э 1907), аб’яднання «Свет мастацтва» (з 1911), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). У 1905—07 супрацоўнічаў з сатыр. часопісамі. З 1906 пісаў карціны на тэмы святочнага сял. і мяшчанскага побыту («Кірмаш», «Сялянскія святы», «Масленіцы», «Балаганы»), якія вызначаліся яркай шматколернасцю, жыццёвай дакладнасцю, блізкасцю да мадэрну. Стварыў збіральныя вобразы-тыпы купецкай Расіі: «Купчыхі» (1912), «Прыгажуня» (1915), «Купчыха за гарбатай» (1918) і інш. Распрацаваў жанр партрэта-карціны (аўтапартрэт, 1912; партрэты А.І.Анісімава, 1915; Ф.Шаляпіна, 1922). Аўтар інтымна-лірычных партрэтаў І.Кустодзіевай, Ю.Кустодзіевай з дачкой (абодва 1906) і інш. Звяртаўся да сав. тэматыкі («Бальшавік», 1920) і інш. Аўтар літаграфій, лінарытаў, кніжных ілюстрацый. Афармляў тэатр. спектаклі. У Нац.маст. музеі Беларусі 11 жывапісных і 16 графічных твораў К.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́КАЎ Аляксей Іванавіч (25.2.1881, г. Саратаў, паводле інш. звестак слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 15.3.1938),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў гімназію ў Саратаве (1900). Чл.РСДРП з 1898, бальшавік з 1903; чл.ЦК (1905—07, 1917—18 і 1920—34, канд. у 1907—12, 1934—37) і Палітбюро ЦК (1922—30) партыі. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. З ліст. 1917 нарком унутр. спраў. У 1918—21 і 1923—24 старшыня ВСНГ, адначасова з 1921 нам. старшыні СНК і Савета працы і абароны РСФСР. Старшыня СНКСССР (1924—30) і РСФСР (1924—29). Адначасова ў 1926—30 старшыня Савета працы і абароны. У канцы 1920-х г. разам з М.Л.Бухарыным выступіў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры калектывізацыі і індустрыялізацыі, за што абвінавачаны ў «правым ухіле», выведзены з Палітбюро і зняты з пасады старшыні СНК. У 1931—36 нарком пошт і тэлеграфаў, нарком сувязі СССР. 27.2.1937 арыштаваны і на працэсе т.зв. «Праватрацкісцкага блоку» (сак. 1938) асуджаны на смяротнае пакаранне. Рэабілітаваны пасмяротна 4.2.1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА СТАРЫ́Х БАЛЬШАВІКО́Ў.
Існавала ў 1922—35 пры Гістпарце, потым Ін-це Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦКВКП(б). Старшыні М.С.Альмінскі (да 1931), Е.М.Яраслаўскі. Гал. мэта — дапамога ВКП(б) у выхаванні моладзі на рэв. і парт. традыцыях. Т-ва арганізоўвала вечары ўспамінаў і сустрэч старых бальшавікоў з моладдзю, збірала матэрыялы і ўспаміны па гісторыі партыі і рэв. руху, якія друкавала ў «Бюллетене Общества старых большевиков» (1931—33) і гіст.-рэв.зб. «Стары бальшавік» (1930—34). З 1931 існавала Бел. аддзяленне Усесаюзнага т-ва (старшыня прэзідыума А.Я.Балцін, чл. М.П.Гнілякевіч, Л.М.Спалінскі, Кеніг, Дамброўскі і інш.). З 1933 філіялы Бел. аддзялення дзейнічалі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве. Члены Бел. аддзялення выступалі з дакладамі і ўспамінамі па гісторыі рэвалюцыі 1905—07, Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, пытаннях нац. палітыкі, збіралі матэрыялы і дакументы, запісвалі ўспаміны пра грамадз. вайну і ваен. інтэрвенцыю. Т-ва каардынавала сваю працу з Таварыствам былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў, Ін-там гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б. Паводле пастановы ЦКВКП(б) у жн. 1935 Т.с.б. скасавана. Бел. аддзяленне самаліквідавалася ў маі 1935.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Рыгор Данілавіч (16.2.1902, в. Бязверхавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — крас. 1944),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1917—18). Скончыў інструктарскія курсы пры Наркамаце ўнутр. спраў Беларусі (1920). У 1921—24 на сав. і парт. рабоце. З 1926 адказны сакратар час. «Бальшавік Беларусі», у 1930—33 у Дзярж. выд-ве БССР. У Вял.
Айч. вайну ўдзельнік Мінскага падполля, з восені 1943 у партызанах. Загінуў у час прарыву ням.-фаш. блакады партызан на Лагойшчыне. Друкаваўся з 1924. Асн. тэматыка першага зб. апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926) — падзеі грамадз. вайны. Аўтар зб-каў апавяданняў «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), напісаных на матэрыяле жыцця бел. вёскі, аповесці «У іхным доме» (1929). Раман «Сын» (1929, 3-е выд. 1957) пра жыццё бел. народа ў рэвалюцыю 1905—07, раман «Салаўі святога Палікара» (1940, асобнае выд. 1967) пра калектывізацыю, бел. вёску 1930-х г. Раман «Таварышы» (1942, пад псеўд. Максім Загорскі) пра драм. лёс мастака з рабочага асяроддзя, жыццё даваен. Мінска. Думкамі аб гіст. праве бел. народа на самаст. жыццё прасякнуты раман «Насуперак лёсу» (1942, пад псеўд. Мікалай Дуброўскі) пра сацыяліста-рэвалюцыянера А.Савіцкага.
Літ.:
Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы 3 выд.Мн., 1977;
Строева Т. Рыгор Мурашка // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг.Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КПЗБ (ЦККПЗБ),
вышэйшы кіруючы орган Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Выбіраўся на з’ездах і канферэнцыях КПЗБ. Кіраваўся Праграмай і Статутам Кампартыі Польшчы (КПП), падпарадкоўваўся ЦК КПП. Паміж з’ездамі ажыццяўляў кіраўніцтва арганізац., агітац.-прапагандысцкай дзейнасцю партыі, яе акр. і раённых арг-цый. Друкаваныя органы — газеты і часопісы «Чырвоны сцяг», «Бальшавік», «Партыйнік», «Бюлетэнь ЦККПЗБ», «Весткі з СССР» і інш. Зыходзячы з нелегальных умоў працы, складаўся фактычна з дзвюх частак — Краявога сакратарыята ЦККПЗБ і Бюро ЦККПЗБ. З 1923 нелегальна размяшчаўся ў Беластоку і Вільні. Пасля ўстанаўлення ў маі 1926 у Польшчы «санацыйнага рэжыму» Краявы сакратарыят ЦККПЗБ размяшчаўся ў Варшаве, Бюро ЦККПЗБ — у Гданьску, Берліне, Капенгагене (з 1933). Частка членаў ЦККПЗБ знаходзіліся ў Мінску, ажыццяўлялі кіраўніцтва Прадстаўніцтвам ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б, замежнай часткай Цэнтр. рэдакцыі, Мінскай школай КПЗБ. Колькасны склад членаў ЦККПЗБ: на I канферэнцыі КПЗБ (кастр. 1923) выбрана 4 чл.ЦК (у снежні іх колькасць павялічана да 7 чл.), на II канферэнцыі (ліст. 1924) — 8 чл.ЦК, на III канферэнцыі (студз. 1926) — 11 чл. і 5 канд. у чл.ЦК, на II з’ездзе КПЗБ (май 1935) — 11 чл. і 5 канд. у чл.ЦК. Сакратары ЦККПЗБ: з 1923 — С.Т.Мілер, Л.Н.Аранштам, А.П.Данялюк; у 1925—36 — І.К.Лагіновіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВЕДАРО́ВІЧ Мікола (сапр.Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч; 6.4.1904, г. Капыль Мінскай вобл. — 20.8.1981),
бел. паэт, празаік, перакладчык. Брат Н.Чарнушэвіча. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у час. «Партыйны работнік» і «Бальшавік Беларусі» (1929—32), «Чырвоная Беларусь» (1932—33), «Полымя рэвалюцыі» (1934—37). Чл. аб’яднанняў «Маладняк», БелАПП. У 1938 рэпрэсіраваны, у 1940 асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. З 1946 працаваў у г. Каршы (Узбекістан). Паўторна арыштаваны ў 1949 і сасланы ў г. Енісейск Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956 вярнуўся ў Мінск. Друкаваўся з 1924. Першы зб. паэзіі «Настроі» (1929). У паэт.кн. «Баявыя песні», «Рытмы» (абедзве 1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Зоркі на камені» (1968) рамантыка грамадз. вайны. Асаблівасці яго паэт. манеры — публіцыстычнасць, спалучаная з лірызмам, канкрэтнасць і рэалістычнасць вобразаў. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Споведзь перад будучыняй» (1978), кніг нарысаў і ўспамінаў пра бел. пісьменнікаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выд. 1977), «Незабыўнае» (1976). Пісаў для дзяцей («Сонечны зайчык», 1961; «Лясныя званочкі», 1968; «Крылы», 1973). На бел. мову пераклаў асобныя творы А.Пушкіна, Э.Багрыцкага, раман А.Фадзеева «Апошні з удэге» (1935, з А.Звонакам), паэму Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1966, са Звонакам), раман У.Кочатава «Браты Яршовы» (1960, з І.Грамовічам), зб. Ш.Пецёфі «Ліра і меч» (1971), вершы ўкр. і інш. паэтаў. Некат. вершы Х. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў Аляксандр Фёдаравіч (сапр. Мяснікян, парт. і літ.псеўд. Ал.Мартуні, Бальшавік; 9.2.1886, г. Растоў-на-Доне, Расія — 22.3.1925),
рэвалюцыянер, сав.парт. і дзярж. дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення сав. улады ў Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У рэв. руху з 1904, чл.РСДРП з 1906. З 1914 у арміі на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Мінску, чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, чл. Мінскага Савета, Мінскага к-таРСДРП(б). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ.«Звязда» (са жн. 1917). Дэп. Устаноўчага сходу па Мінскай акрузе. З вер. 1917 старшыня Паўн.-Зах.к-таРСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл.ВРК, у ліст. 1917 галоўнакамандуючы Зах. фронту, у снеж. — в.а. Вярх. галоўнакамандуючага. З ліст. 1917 нарком ваен. аддзела, са студз. 1918 старшыня Аблвыкамзаха. Пасля акупацыі Беларусі герм. войскамі ўзначальваў Паўн.-Зах.абл.к-т РКП(б) у Смаленску. У маі—ліп. 1918 камандуючы Паволжскім фронтам, У Часовым рабоча-сялянскім урадзе БССР (з 1.1.1919) быў наркомам па ваен. справах, нам. старшыні СНК, старшынёй ЦВК. Летам 1920 нач. палітупраўлення Зах. фронту. З восені 1920 ваен. арганізатар, сакратар Маскоўскага к-та РКЛ(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваен. справах Арм. ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). Чл.ЦБКП(б)Б у 1919, чл. Прэзідыума ЦК КП(б)ЛіБ у 1919—20. Чл.РВССССР, чл. Прэзідыума ЦВКСССР у 1923—25. Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэв. руху, арм. л-ры. Загінуў у авіяц. катастрофе.