рыбы сям. селядцовых. 3 віды, 7 падвідаў. Чарнаморска-каспійскі П. (A. caspia) пашыраны ў Азоўскім, Чорным (3 падвіды) і Каспійскім (4 падвіды) морах, велікавокі (A. saposhnikovi) і круглагаловы (A. sphaerocephala) — толькі ў Каспійскім моры. Пелагічныя прахадныя і паўпрахадныя рыбы.
Даўж. да 36 см, маса да 200 г. Галава вял., цела высокае, сціснутае з бакоў, хваставы аддзел укарочаны. Па баках 1—8 цёмных плям. Кормяцца планктонам, П. велікавокі часам корміцца рыбай. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛЬТ КІРАВА́ННЯ (ням. Pult ад лац. pulpitum памост, трыбуна),
прыстасаванне з размешчанымі на яго пярэдніх частках (панэлях) сродкамі адлюстравання інфармацыі і органамі кіравання; элемент сістэмы кіравання. З іх дапамогай аператар уздзейнічае на кіравальныя аб’екты (працэсы), іх якасныя і колькасныя характарыстыкі. П.к. бываюць у выглядзе стала, калонкі, стэнда і інш., таксама мясцовыя (непасрэдна на аб’екце ці блізка ад яго) і дыстанцыйныя. Пры праектаванні П.к. ўлічваюцца рэкамендацыі інжынернай псіхалогіі па кампаноўцы асн. прылад, органаў кіравання і рабочага месца аператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЫ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,
сілы, з’явы, аб’екты прыроды, якія абавязаны сваім паходжаннем жыццядзейнасці існуючых арганізмаў; частка прыроднага асяроддзя. Для эндапаразітаў і некаторых мікраарганізмаў біятычнага асяроддзя — унутранае асяроддзе арганізма-гаспадара. Біятычнае асяроддзе праяўляецца ва ўзаемным уплыве арганізмаў розных відаў у самых разнастайных формах. Адны з іх могуць быць асяроддзем існавання для іншых (напр., гаспадар для паразіта), садзейнічаць размнажэнню (напр., насякомыя-апыляльнікі для кветкавых раслін), служыць кормам (напр., ахвяра для драпежніка, травяністыя расліны для капытных), аказваць хім., мех. і інш. ўздзеянне. Гл.Абіятычнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІТЭУ́ЦЫС (Architeuthis),
род гіганцкіх кальмараў атр. дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Каля 10 відаў. Узніклі прыкладна ў познім мезазоі, росквіту дасягнулі ў неагене. Самыя вял. беспазваночныя жывёлы. Найб. вядомы архітэуцыс — «даўгарукі спрут».
Даўж. са шчупальцамі дасягае 19 м, маса да 1 т і болей. Жывуць пераважна ў трапічных морах і акіянах. Цела верацёнападобнае. На галаве 8 «рук» і 2 шчупальцы. Яйцы адкладваюць на дно ці ў тоўшчу вады. Драпежнікі. Аб’екты промыслу. Мяса смачнае. Выкарыстоўваюцца таксама ў фармацэўтычнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗАЎКО́ВЫЯ (Ostraciontidae),
сямейства марскіх рыб атр. іглабрухападобных. 7 родаў, каля 20 відаў. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне трапічных мораў, найб. колькасць відаў у Аўстраліі і Інда-Малайскім архіпелагу.
Даўж. да 50 см. Галава і цела ўкрыты панцырам з нерухома з’яднаных касцявых пласцінак, кіляў (грабянёў) і шыпоў. Рухомыя плаўнікі на кароткай мясістай аснове. Хвост доўгі. Большасць відаў ярка афарбаваныя. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, водарасцямі, губкамі. Маюць у сабе таксіны, пасля спец. апрацоўкі ядомыя. Аб’екты промыслу.
Да арт.Кузаўковыя. Кузаўкі: 1 — чатырохрогі; 2 — бязрогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛТУСЫ,
агульная назва 3 родаў рыб сям. камбалавых: П. стралазубыя — Atheresthes (2 віды), П. звычайныя, або белакорыя, — Hippoglossus (1 від) і П. чорныя, або сінякорыя, — Reinhardtius (1 від). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у т. л. ў Ахоцкім, Баранцавым, Берынгавым і Японскім морах. Донныя рыбы.
Даўж. да 2,3 м, маса да 117 кг (зрэдку да 4,7 м і 340 кг). Цела асіметрычнае, сплошчанае, падоўжанае. Вочы на правым баку. Кормяцца малюскамі, ракападобнымі, рыбай. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРЫ́ЦЦЕ,
фартыфікацыйнае збудаванне, якое выкарыстоўваецца для маскіроўкі і аховы асабовага складу, ваен. тэхнікі і маёмасці ад сродкаў паражэння праціўніка. Для У. асабовага складу абсталёўваюць шчыліны, бліндажы, сховішчы; для ваен. тэхнікі і інш. матэрыяльных сродкаў — У. катлаваннага і насыпнога тыпаў, нішы і інш. Для найб. важнай тэхнікі (самалёты, ракетныя комплексы і інш.) будуюць У. закрытага тыпу, у т. л. падземныя. Пад У. выкарыстоўваюць таксама элементы рэльефу (яры, пячоры, лясныя масівы, лагчыны і інш.), мясц.аб’екты (будынкі, дамбы, шахты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РМУЛА (лац. formula форма, правіла),
знакавая пабудова, у якой элементы структуры звязаны паміж сабой аператарамі і абазначаюць прадметы, з’явы, працэсы, велічыні і інш.аб’екты пазнання. Пры запісе Ф., асабліва ў фармальных мовах, карыстаюцца дужкамі і інш. дапаможнымі знакамі.
Напр., Ф. ў матэматыцы: (a+b)2 = a2 + 2ab + b2 — Ф. квадрата сумы двух лікаў a і b; a2 + b2 = c2матэм. запіс Піфагора тэарэмы; у матэм. логіцы: [(A⋁B)→(B⋁C)]→(A→C) (гл.Алгебра логікі). Гл. таксама Формулы хімічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПРО́ТЫ (Sprattus),
род рыб сям. селядцовых. 6 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных водах каля берагоў Еўропы, Паўд. Амерыкі, Паўд. Аўстраліі і Новай Зеландыі. Найб. вядомы Ш. еўрапейскі (S. sprattus) і 2 яго падвіды — балтыйскі, або кілька, і чарнаморскі.
Даўж. да 18 см. Цела сціснутае з бакоў, укрытае луской, якая лёгка спадае. Брушная кілявая луска добра развітая. Спіна сіняя або цёмна-блакітная, бакі і бруха серабрыстыя. Ніжняя сківіца выдаецца ўперад. Ікра пелагічная. Чародныя, планктонаедныя рыбы. Аб’екты промыслу. Іл.гл. да арт.Кількі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ СПА́ДЧЫНА,
прыродныя аб’екты і помнікі культуры краін і народаў свету, якія маюць унікальную каштоўнасць, з’яўляюцца здабыткам усяго чалавецтва і падлягаюць калектыўнай адказнасці за іх захаванне. У рамках Канвенцыі аб ахове культ. і прыроднай спадчыны, прынятай Ген. канферэнцыяй ЮНЕСКА (1972, дакумент набыў сілу ў 1975, калі колькасць дзяржаў-бакоў дасягнула 20), дзейнічае Камітэт С.с. з прадстаўнікоў 21 краіны. На падставе вызначаных крытэрыяў ён разглядае унікальныя культ. і прыродныя аб’екты і ўключае іх у спіс С.с. Помнікі культуры С.с. павінны адпавядаць наступным крытэрыям: складаць унікальны ансамбль; быць аб’ектам, які значна паўплываў на жыццё краіны; служыць сведчаннем зніклай цывілізацыі; ілюстраваць пэўны важны перыяд у гісторыі дзяржавы ці народа; з’яўляцца унікальным узорам традыц. ладу жыцця; звязаны з ідэямі або вераваннямі, што маюць сусв. значэнне. Прыродныя аб’екты С.с. павінны: ілюстраваць пэўны этап эвалюцыі Зямлі; наглядна адлюстроўваць сучасныя геал. працэсы; быць унікальнымі прыроднымі аб’ектамі, выключнымі сваёй прыгажосцю; з’яўляцца месцам пражывання знікаючых відаў раслін і жывёл. Шэраг помнікаў і аб’ектаў, уключаных у спіс С.с., адпавядае некалькім названым крытэрыям. Кожная дзяржава, што падпісала Канвенцыю, падае ў к-т пералік культ. і прыродных каштоўнасцей, якія маюць агульначалавечае значэнне. Гэтым яна бярэ на сябе абавязак ахоўваць названыя нац. скарбы. Калі К-т уносіць іх у спіс, у рамках Фонду С.с., заснаванага Канвенцыяй, дзяржава можа ў той ці іншай форме атрымаць дапамогу для забеспячэння захаванасці помніка ці аб’екта. Фонд фарміруецца з узносаў дзяржаў-бакоў і грашовых сум, унесеных краінамі, установамі і прыватнымі асобамі. З яго сродкаў аказваецца матэрыяльная і тэхн. дапамога краінам, якім яна патрэбна, а таксама фінансуецца падрыхтоўка спецыялістаў. Да Канвенцыі далучыліся (2000) 122 краіны, у т. л. Беларусь (з 1988). У спіс С.с. (вядзецца ў алфавітным парадку) уключаны 690 аб’ектаў (529 культурных, 138 прыродных, 23 мяшаныя), сярод іх асобныя арх. збудаванні і ансамблі — Афінскі акропаль, Ам’енскі сабор, Шартрскі сабор, Кіеўскі Сафійскі сабор; гіст. цэнтры Варшавы, Вільнюса, Рыгі, Крэмль Маскоўскі і Красная плошча (Расія); гарады — Бразілія, Венецыя і інш.; нац. паркі — Вялікага Бар’ернага Рыфа (Аўстралія), Белавежскі нацыянальны парк (Польшча) і інш. На Беларусі ў спіс С.с. ўключаны Белавежская пушча (1979) і Мірскі замкава-паркавы комплекс (2000).
Літ.:
Кисель В.П. Памятники Всемирного наследия. 2 изд. Мн., 2001.