аб’яднанне стараж.-грэч. полісаў узбярэжжа і а-воў Эгейскага м. Створаны каля 478 да н.э.пад гегемоніяй Афін. Узнік у перыяд грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. для барацьбы супраць перс.Ахеменідаў дзяржавы. Сходы саюза праходзілі на в-ве Дэлас (адсюль назва) у свяцілішчы Апалона, дзе да 454 да н.э. захоўвалася саюзная казна. Фармальна гэта быў саюз незалежных і раўнапраўных полісаў, але яго справы фактычна вялі афіняне. Паступова Д.с. ператварыўся ў Афінскую марскую дзяржаву. У эпоху росквіту ў яго ўваходзіла да 200 гарадоў. Спробы саюзнікаў выйсці з-пад афінскай апекі жорстка караліся. У Пелапанескую вайну 431—404 да н.э. пачаўся распад Д.с., у 404 пасля паражэння ў вайне па патрабаванні спартанцаў і іх саюзнікаў саюз распушчаны. Адноўлены ў 378—377 да н.э. як Другі афінскі марскі саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́НГАФЫ,
шляхецкі род герба «Дзік» у Рэчы Паспалітай. Найб. вядомыя:
Герард (каля 1632—5.1.1685), харужы надворны каронны (1661), чашнік. ВКЛ (1661), падстолі ВКЛ (1666). Тэадор (?—1684), ваявода дорпцкі, падстолі ВКЛ (1655), крайчы ВКЛ (1656), падскарбі надворны (1658), падкаморы каронны (1661). Эрнест (? — жн. 1693), ген.-м. (1670), лоўчы ВКЛ (1676), кашталян віленскі (1683), ваявода мальбаркскі (1685). Удзельнічаў у войнах з туркамі, шведамі, укр. казакамі, Рас. дзяржавай. Фрэдэрык Юзаф (? — 1723), палкоўнік гаспадарскі, падчашы ВКЛ (1712). Станіслаў Міхал Эрнест (каля 1673—2.8.1728), лоўчы ВКЛ (1697), мечнік каронны (1704), гетман польны ВКЛ (1709), ваявода полацкі (1723), староста мазырскі, у 1702—17 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у бітвах са шведамі пад Варшавай (1705) і прыхільнікамі Ляшчынскага пад Калішам (1706). У канцы жыцця ў апазіцыі да Аўгуста II. Багуслаў Эрнест (? — 1734), падкаморы ВКЛ (1702), ген.-л. (1705), ген. артылерыі ВКЛ (1710—25).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́Я,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 1,54 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 820 м, найб.глыб. 3,6 м, даўж. берагавой лініі 8,1 км, пл. вадазбору 787 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 5—8 м, на ПдУ і месцамі на Пд да 10—14 м, пясчаныя, пад лесам, на Пн разараныя. Участкамі на выш. 1—3 м абразійны ўступ. Пойма шыр. 10—20 м забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, сплавінныя, утвараюць некалькі заліваў і паўастравоў. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Прыбярэжная паласа надводнай расліннасці шыр. 8—50 м, пашырана да глыб. 0,7 м; падводная расліннасць развіта да глыб. 2 м. Упадаюць 4 ручаі, злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. Уваходзіць у зону адпачынку Азёрная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЎКА́ЧЫКІ»,
старадаўні бел.нар. танец-гульня. Імітуе працэс абівання і таўчэння зерня ў ступе. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Вядомы ў 2 харэагр. варыянтах: як гульня-карагод і ілюстравана-выяўленчы гульнявы танец. «Т.» — гульня-карагод выконваецца парамі ці групамі ўдзельнікаў, якія пад песню ці прыпеўку рухаюцца ў квадратах з лучынак, раскладзеных накрыж на падлозе, і стараюцца не зачапіць іх, што вымагае вял. майстэрства. Танц. варыянт мае тую ж сэнсавую нагрузку, але можа выконвацца сола ці парамі ў суправаджэнні песні, прыпевак або пад акампанемент дудкі са скрыпкай. На Беларусі найб. пашыраны ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай абл. У 1913 «Т.» выкарыстаны ў спектаклі па п’есе Я.Купалы «Прымакі», у 1920-я г. ў спектаклі БДТ па п’есе «Машэка» Е.Міровіча (паст. К.Алексютовіча), у аднайм. тэлеспектаклі бел. тэлебачання (1984). Падобны танец вядомы ў некат. народаў балт. рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІФО́Н (ад грэч. siphōn трубка, помпа),
1) выгнутая трубка з каленамі рознай даўжыні, па якой пераліваецца вадкасць з пасудзіны з больш высокім узроўнем у пасудзіну з больш нізкім узроўнем. Верхняя частка трубкі размешчана вышэй за ўзровень вадкасці ў верхняй пасудзіне. Трубку папярэдне запаўняюць вадкасцю. Выкарыстоўваецца ў гідраўлічных збудаваннях і прыстасаваннях.
2) Пасудзіна з трубкай, якая дасягае дна і мае кран. Выкарыстоўваецца для пералівання пеністых вадкасцей пад ціскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НДЭКУТЭР (Hondecoeter) Мельхіяр дэ (1636, г. Утрэхт, Нідэрланды — 3.4.1696),
галандскі жывапісец; адзін з вядучых прадстаўнікоў галандскага анімалістычнага жанру. З 1659 працаваў у Гаазе, з 1663 у Амстэрдаме. Пад уплывам майстроў фламандскага нацюрморта адлюстроўваў пераважна «птушыныя двары», пісаў карціны з выявамі розных відаў хатніх, дзікіх або экзатычна-дэкар. птушак: «Птушкі ў парку», «Свойскія птушкі». Творы вылучаюцца барочнай пабудовай кампазіцыі, дэкаратыўнасцю каларыту. Пісаў таксама нацюрморты з бітай дзічынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ПАГО́СТ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Міёры—Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Міёры, 198 км ад Віцебска. 580 ж., 288 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Касцёл (1989). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.).
У пісьмовых крыніцах у ВКЛ вядома з канца 15 ст.пад назвай Пагост як месца збору даніны. У 15—18 ст. належаў І.Сапегу, Клоту, М.Сіняўскаму, Л.Сапегу, С.Бужынскаму і Ф.Юндзілу. З 1795 мястэчка ў складзе Рас. імперыі. У 1818 з маёнтка Пагост вылучылася частка пад назвай Стары Пагост (за 7 км ад яго, мела 284 ж., 31 двор); мястэчка сталі называць Н.П. У 1859 у Н.П. 119 ж., 32 двары. З 1862 працавала школа, цэнтр воласці Дзісенскага пав. У 1878—79 пабудавана Мікалаеўская царква. У 1897—607 ж.З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр воласці Браслаўскага пав. Віленскага ваяв.З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Новапагосцкага с/с Міёрскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬКА БРАЧЫСЛА́ВАВІЧ,
ізяслаўскі (заслаўскі), магчыма і стрэжаўскі князь 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180, калі разам з чарнігаўскімі князямі Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам, а таксама з віцебскім кн. Брачыславам Васількавічам, полацкім кн. Усяславам Васількавічам і лагожскім (лагойскім) кн. Усяславам Мікулічам, атрадам Літвы і ліваў удзельнічаў у вял. паходзе на Друцк, які знаходзіўся ў сферы ўплыву смаленскіх князёў, што варагавалі зпаўд.-рускімі князямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНІ́ЧЫ Антон Ягоравіч (каля 1848, в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1917?),
удзельнік рэв. руху ў Расіі. З 1871 працаваў на з-дах Пецярбурга, дзе вёў рэв. прапаганду; чл. «Паўночнага саюза рускіх рабочых». У 1874 арыштаваны. З 1876 жыў у Пецярбургу пад тайным наглядам паліцыі. У 1879 зноў арыштаваны, сасланы на радзіму, потым у г. Мезень Архангельскай губ. Пасля ад паліт. дзейнасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІЦЕБСКМЭ́БЛЯ»,
акцыянернае т-ва ў Віцебску. Створана ў 1948—50 як мэблевая ф-ка. У 1975—88 у вытв.дрэваапр. аб’яднанні «Віцебскдрэў». З 1988 галаўное прадпрыемства ВА «Віцебскмэбля», з 1992 акц.т-ва «Садружнасць», з 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, мэблевыя (2), рамонтна-мех., энергацэх, трансп., склады (2). Асн. прадукцыя (1996): мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.