РЫБА́К Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел. радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярх. савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. ін-це імя М.Горкага. З 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. У цэнтры ўвагі яго твораў маральна-этычныя праблемы. Аўтар зб.апавяд. і гумарэсак «Дарогі бываюць розныя» (1972), рамана «Трэба было жыць» (1990), кн. для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Вісарыён Дзмітрыевіч (6.8.1908, г. Омск, Расія — 1991),
расійскі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1970). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1935 ва Уральскім навук. цэнтры АНСССР, з 1958 у Ін-це фізікі металаў АНСССР (г. Екацярынбург), адначасова ў 1944—59 выкладаў ва Ўральскім політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы пераўтварэнняў пераахалоджанага аўстэніту, тэорыі фазавых і структурных пераўтварэнняў пры награванні сталі, умацаванні і легіраванні сталей і сплаваў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Фазовые и структурные превращения при нагреве стали. Свердловск;
М., 1954 (разам з К.А.Малышавым, Б.Г.Сазонавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДЫ́ХАЎ Рауф Хасровавіч (н. 21.10.1944, Баку),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў Азербайджанскі політэхн.ін-т (1967). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (заг. кафедры). Навук. працы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і відарысаў, распазнаванні вобразаў і ідэнтыфікацыі сістэм.
Тв.:
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з П.М.Чаголіным, У.П.Шмеркам);
Метод генерирования стационарных случайных процессов на основе обобщенного ортогонального преобразования // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн.навук. 1995. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Мікалай Фёдаравіч (н. 2.1.1949, в. Асіннікі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1978 у Мінскім мед. ун-це (з 1994 заг. кафедры, адначасова ў 1987—91 дэкан, з 1991 прарэктар).
Навук. працы па механізмах патагенезу, ранняй дыягностыцы, метадах лячэння і прафілактыцы сістэмных захворванняў злучальнай тканкі і суставаў, тэрапеўт. праблемах у галіне кардыялогіі, пульманалогіі і гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Остеопороз: Практич. руководство для врачей. Мн., 1997;
Глюкокортикостероидные гормоны в клинике внутренних болезней. Мн., 2000;
Ревматоидный артрит: Пробл. диагностики и лечения. Мн., 2000 (разам з В.Я.Ягурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́ЛЫ ЧА́СУ,
сігналы, якія служаць для адліку часу. Перадаюцца па радыё і тэлебачанні ў пэўныя моманты сутак. Вызначаюцца з дапамогай атамных (гл.Квантавы гадзіннік) і астр. (гл.Гадзіннік астранамічны) прылад.
Для спец. мэт (служба часу, навігацыя, геадэзія) С.ч. перадаюцца ў выглядзе груп імпульсаў, што дазваляе параўноўваць час з высокай дакладнасцю. Для праверкі звычайных гадзіннікаў у краінах СНД С.ч. перадаецца вяшчальнымі радыёстанцыямі пасылкамі з 6 імпульсаў; пачатак апошняга імпульсу супадае з пачаткам наступнай гадзіны паяснога часу. З 1972 перадаюцца ў міжнар. каардынаванай шкале атамнага часу, узгадненне якой са шкалой сусветнага часу ажыццяўляецца зрушэннем мінутнага сігналу на 1 садначасова ўсімі радыёстанцыямі (звычайна ў канцы года).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАСАКУКО́ЦКІ Сяргей Іванавіч (10.6.1870, г. Кастрама, Расія — 17.11.1943),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў страўнікава-кішачнай хірургіі. Акад.АНСССР (1942) і АМНСССР (1934). Засл. дз. н. РСФСР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1893). З 1912 праф. Саратаўскага ун-та, з 1926—2-га Маскоўскага мед. ін-та, адначасовагал. хірург бальніцы лячэбна-сан. ўпраўлення Крамля. Навук. працы па пытаннях касцявой пластыкі, хірургіі органаў грудной і брушной поласцей, пералівання крыві, уралогіі, нейрахірургіі, асептыкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Труды. Т. 1—2. М., 1948.
Літ.:
Спасокукоцкая М.Г. Жизнь и деятельность С.И.Спасокукоцкого. 1870—1943. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫРЫКО́ВІЧ Міхаіл Адольфавіч (3.11.1902, С.-Пецярбург — 27.10.1995),
расійскі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі і цеплафізікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1927). У 1928—46 у Цэнтр. котлатурбінным ін-це, адначасова ў 1938—60 заг. лабараторыі Энергет. ін-та АНСССР. У 1961—66 заг. лабараторыі Ін-та высокіх т-р пры Маскоўскім энергет. ін-це. У 1964—88 акад.-сакратар, нам.акад.-сакратара Аддз. фіз.-тэхн. праблем энергетыкі АНСССР. Навук. працы па даследаванні цепласілавых агрэгатаў і рабочых працэсаў паравых катлоў, цепламасаабмене і прагназіраванні развіцця энергетыкі, па стварэнні норм цеплавога і аэрадынамічнага разлікаў кацельных агрэгатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967),
расійскі батанік, лесавод і географ. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1920). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1902). У 1919—41 праф. гэтага ін-та, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948—51 Маскоўскага ун-таў. Адначасова дырэктар Ін-та лесу АНСССР (1944—59), з 1962 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснавальнік і прэзідэнт Усесаюзнага бат.т-ва (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦІСКА́ЛЬНАСЦЬ, аб’ёмная пругкасць,
здольнасць рэчыва зменьваць свой аб’ём. Адрозніваюць С. ізатэрмічную, якая адбываецца пад дзеяннем ціску пры пастаяннай т-ры, і адыябатычную. калі адначасова са сцісканнем рэчыва адбываецца яго награванне.
Характарызуецца каэф. С., які паказвае змяншэнне адзінкавага аб’ёму цела пры павелічэнні ціску на адну адзінку. Адваротнай велічынёй каэф. С. з’яўляецца модуль аб’ёмнага сціскання (гл.Модулі пругкасці). Калі рэчыва пры сцісканні не набывае хім., структурных і інш. змен, то пры зняцці ціску яго аб’ём аднаўляецца. С. газаў (пары), вадкасцей і цвёрдых цел улічваецца пры канструяванні цеплавых машын, разліку працэсаў і апаратаў хім. прам-сці, лятальных апаратаў і канструкцый, праходцы свідравін і інш.
расійская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1988). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1925).
З 1925 у Ленінградскім т-ры оперы і балета, з 1930 у Вял. т-ры ў Маскве (з 1953 балетмайстар-рэпетытар), адначасова ў 1954—60 педагог Маскоўскага харэагр. вучылішча. Яе мастацтву ўласцівы віртуознасць, пластычная выразнасць поз; гарманічна спалучала героіка-трагедыйны і лірыка-камедыйны пачатак. Праславілася як выканаўца вядучых партый у балетах класічнага рэпертуару: Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.