газета Беларускага рабоча-сял. пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася з 22.6 да 29.7.1929 у Вільні на бел. мове штотыднёва. Асвятляла розныя бакі жыцця насельніцтва Зах. Беларусі. Друкавала матэрыялы пра эканам. і паліт. ўціск, звязаны з пачаткам сусв.эканам. крызісу і пашырэннем у Еўропе, у т. л. і ў Польшчы, нацыянал-сацыялізму. Паведамляла пра беспрацоўе, масавыя паліт. кампаніі да Дня барацьбы за мір (1 жніўня), дзейнасць гурткоў ТБШ, кааператываў, прафсаюзаў, разгромленую ўладамі Грамаду, фашызацыю грамадства, пагрозу вайны. Выйшла 8 нумароў, 6, 7, 8-ы нумары канфіскаваны. Закрыта ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗЕ́РСКІ (Савелій Аляксеевіч) (23.4.1905, в. Дзяньгубка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 13.5.1977),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу кавалерыі (1938). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Калінінскім, Зах., Цэнтр., Бранскім, 1-м і 2-м Бел. франтах, камандзір палка. Палк. С. вызначыўся ў крас. 1945 пры фарсіраванні р. Одэр (Германія) і захопе плацдарма, дзе асабістым прыкладам натхняў воінаў падраздзяленняў свайго палка на рукапашныя схваткі пры адбіцці некалькіх контратак праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬКІН (Міхаіл Васілевіч) (н. 30.8.1947, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1969). З 1973 у Гомельскім ун-це (з 1987 дэкан, з 1990 прарэктар). Навук. працы па метадах даследавання структурнай тэорыі груп і інш.алг. сістэм з дапамогай тэорыі класаў Шунка і тэорыі фармацый.
Тв.:
О свойствах максимальных подгрупп конечных групп // Исследование нормального и подгруппового строения конечных групп. Мн., 1984;
Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАКО́Ў (Іван Сцяпанавіч) (н. 23.8.1946, в. Язычкава Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1998), праф. (1999). Скончыў БСГА (1971), з 1973 працуе ў ёй (у 1993—98 заг. кафедры). Навук. працы па выкарыстанні вітамінаў і інш. біялагічна-актыўных рэчываў у кармавых дабаўках у рацыёнах с.-г. жывёл.
Тв.:
Теоретические и практические аспекты использования витаминов U, В12 и коэнзима В12 в рационах свиней. Горки, 1999;
Племенная работа в пчеловодстве с основами биометрии. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Антонавіч; 3.9.1921, в. Залессе Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 7.12.2000),
бел. пісьменнік, нарысіст. Скончыў Аршанскі настаўніцкі (1939), Магілёўскі пед. (1941) ін-ты. Настаўнічаў, працаваў у «Настаўніцкай газеце», час. «Народная асвета», у 1955—59 старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага р-на. Друкаваўся з 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957), «Будні калгасныя» (1959), п’ес «Што чула бярозка» (1963), «Расійскія пеўні», «Спалох у вялікім доме», камедыі «Смех і... толькі» (паст. Маладзечанскім нар. т-рам у 1975). Асн. тэма твораў — жыццё вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА́ЕВА (Ніна Фёдараўна) (н. 26.12.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1961). З 1966 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па патамарфалогіі энцэфалітаў, энцэфалапатый плода і нованароджаных, патамарфалогіі органаў зроку, клініка-анат. аналізе ўрачэбных памылак.
Тв.:
Врожденные пороки и аномалии развития глаз // Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991;
Патоморфология органа зрения в перинатальном периоде. Мн., 1993 (разам з Ю.Р.Бойка);
Клиникоанатомический анализ врачебных ошибок. Мн., 1994 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,
мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца формамі слоў: афіксамі («чыта-ю», «з-рабіць», «мах-а-ць» — «мах-ну-ць»), унутр. флексіяй («з-бір-аць» — «са-бр-аць»), націскам («засыпаць» — «засыпаць»), суплетыўнымі формамі («я» — «мне»), а не службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй (як у аналітычных мовах). Да С.м. належаць бел., стараж.-грэч., лац., стараж.-слав., ням., літ. і інш. мовы. Сінтэтычныя спосабы часткова выкарыстоўваюць і аналітычныя мовы. Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.
Літ.:
Теоретические основы классификации языков мира. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПА́РАЎ (Іосіф Мікітавіч) (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1963 гал. хірург Віцебскага абл. аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Тв.:
Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з У.М.Велічэнкам);
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з М.Р.Лудам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́КАЎ (Павел Іванавіч) (н. 16.8.1940, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай графікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1973—81 прарэктар, з 1978 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні алгарытмаў і праграмна-матэм. забеспячэння для апрацоўкі інфармацыі аб прасторавых і плоскіх аб’ектах і праектавання колеравых вырашэнняў адна і шматслойных вырабаў ткацкай вытв-сці (дэсінатарскія комплексы). Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Машинная графика. Автокад. Витебск, 1998;
Сборник заданий по машинной графике. Витебск, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАЎКО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (9.5.1926, г. Курск, Расія — 1995),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Працаваў у розных тэатрах краіны. У 1964—69 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Акцёр героіка-драм. плана. Творчасці ўласцівы яркі знешні малюнак ролі, сац. завостранасць, рамантычная прыўзнятасць. Найб. значныя ролі ў Гомельскім т-ры: Яраш («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Торчыкаў («Заглянуць у калодзеж» Я.Волчака), Прохар Громаў («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Еўдакімаў («104 старонкі пра каханне» Э.Радзінскага), Раман Кошкін («Любоў Яравая» К.Транёва), Чарлз Касл («Зорка Галівуда» К.Одэтса).