1) курс судна адносна ветру: левы галс (вецер дзьме з левага боку), правы галс.
2) Адрэзак шляху судна (ад павароту да павароту), якое ідзе зігзагападобным курсам пры лавіраванні пад ветразямі, выкананні прамерных работ, траленні і інш. 3) Прылада, якая мацуе да мачты ніжні наветраны вугал ветразя (галсавы вугал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГУ́Н-ТАЙГА́, Мунгун-Тайга,
горны масіў на ПдЗ Рэспублікі Тыва, Расія. Выш. да 3970 м. Складзены зкрышт. сланцаў і пясчанікаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На паўн. схіле горныя тундры і лугі, на паўд. — высакагорныя стэпы і камяністыя тундры. У далінах месцамі лістоўнічныя лясы. Вяршыні пад ледавікамі (агульная пл. каля 44 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА СТРА́ЖЕ»,
газета, орган Мін-ваўнутр. спраў Рэспублікі Беларусь. Выходзіць зліст. 1931 у Мінску на бел. і рус. мовах 2—3 разы на тыдзень. Асвятляе дзейнасць органаў унутр. спраў, пракуратуры, судоў і інш. праваахоўных структур. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Крымінальны вышук інфармуе», «Знайсці чалавека», «Азбука бяспекі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЗІНДЖА́НТРАП (ад лац. prae перад + зінджантрап),
выкапнёвы прымат, рэшткі якога (маленькі раструшчаны чэрап) разам з груба абабітымі галечнымі прыладамі знойдзены англ. археолагам Л.С.Б.Лікі ў цясніне Олдувай у 1960. Частка даследчыкаў лічыць П. найстаражытнейшым чалавекам пад назвай Homo habilis (чалавек умелы) і адносіць яго да аўстралапітэкаў. Існаваў каля 2 млн.г. назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́К,
возера ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Быхаў. Пл. 0,3 км², даўж. 5,7 км, найб.шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі 11,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. 1—1,2 м, пад лугам. Злучана ручаём зр. Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ЕВА,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р.Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 0,32 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 450 м, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, пад лесам. На З выцякае ручай у р.Зах. Дзвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРО́Ш,
намнажэнне рыхлага губчатага лёду, якое ўзнікае на вадаёмах з унутрыводнага лёду, што ўсплыў на паверхню вады. Узнікае перад ледаставам пры пераахалоджванні вады ніжэй за 0 °C пераважна на хуткаплынных рэках, ніжэй палонак і гідравузлоў. Можа рухацца ўніз па цячэнні або намнажацца пад лёдам, перагароджваць жывое сячэнне ракі, выклікаць зажор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШЧЫ́НСКІ Юзаф (1781, Вільня — 1844),
бел. піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. З 1813 выкладаў музыку ў Віленскім ун-це, у 1814 па запрашэнні меламана і мецэната, скрыпача-аматара Л.М.Ракіцкага пераехаў на жыхарства ў яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімф. аркестр. Пад яго кіраўніцтвам у Гарадзішчы і ў Мінску прагучалі оперы «Аксур, цар Армуза» А.Сальеры і «Белая дама» Ф.А.Буальдзьё, сімфоніі І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена. Аўтар каля 100 муз. твораў, выдадзеных у Маскве, Вільні, Варшаве, Вене, Лейпцыгу. Найб. папулярныя былі 3 фп. канцэрты, фп. квартэт a-moll, стр. секстэт, меладрама «Эгберт», музыка да камедыі Л.Дмушэўскага «Сядзіба пры дарозе», паланэзы (лепшыя, на погляд сучаснікаў, не саступалі паланэзам М.К.Агінскага і К.Курпінскага).
Літ.:
Jelski M. Kilka wspomnień z przeszłości muzycznej Litwy // Echo muzyczne. 1881. № 23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НЦАРАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў, якія ў 6—8 ст. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні. Назва ад гарадзішча Банцараўшчынапад Мінскам. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй; жыло на селішчах у паўзямлянкавых жытлах зрубнай канструкцыі і наземных слупавой канструкцыі, унутры жытлаў размяшчаліся печы-каменкі. У якасці сховішчаў часта выкарыстоўваліся ранейшыя гарадзішчы, якія дадаткова ўмацоўваліся валамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных і курганных могільніках. Рэшткі спаленых нябожчыкаў змяшчаліся ў гліняныя урны або ссыпаліся ў магільныя ямы. У курганах (круглых, падоўжаных, доўгіх) пахаванні на гарызонце, у насыпе або адразу пад яго дзярновым пакрыццём. Характэрны слабапрафіляваны пласкадонны неарнаментаваны посуд. Большасць даследчыкаў лічыць, што Банцараўская культура належала балтам; яна сфарміравалася ў выніку пранікнення на Пн Беларусі носьбітаў кіеўскай культуры і змяшэння іх з плямёнамі днепра-дзвінскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЗАВАЕ СХО́ВІШЧА,
ёмішча для захоўвання газу. Прызначана таксама для згладжвання сутачнай і сезоннай нераўнамернасці спажывання газу, выраўноўвання ціску ў газаправодзе, аварыйнага назапашвання газу. Бываюць наземныя і падземныя.
Наземныя газавыя сховішчы — газгольдэры, падземныя (больш умяшчальныя, бяспечныя і танныя) ствараюцца ў порыстых пародах або ў поласцях горных парод, у горных выпрацоўках, закінутых шахтах і інш. Газ захоўваецца ў газападобным (пад ціскам 12—15 МПа) або ў звадкаваным (0,8—2 МПа) стане. У ізатэрмічных газавых сховішчах звадкаваны газ захоўваецца пад ціскам, блізкім да атмасфернага (2,5 кПа), і пры т-ры да -200 °C; яны маюць форму наземных або заглыбленых танкасценных цеплаізаляваных рэзервуараў аб’ёмам да 50 тыс.м³. Нізкія т-ры ў такіх газавых сховішчах падтрымліваюцца халадзільнымі ўстаноўкамі. Да ізатэрмічных газавых сховішчаў адносяць і катлаваны з замарожанымі сценкамі аб’ёмам да 30 тыс.м³.