БО́ЧВАР Андрэй Анатолевіч (8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ Юрый Уладзіміравіч (н. 4.5.1950, в. Селаўшчына Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1972). У 1976—94 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 1994 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, матэматыцы і акустыцы. Распрацаваў метады рашэння гранічных задач аб пругкай раўнавазе ізатропных і анізатропных плоскіх цел, якія знаходзяцца пад дзеяннем вонкавай нагрузкі і т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІГУ́РСКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 2.8.1936, г. Смаленск),
бел.вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Уральскі політэхн.Ін-т (1959). З 1962 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па логіка-імавернасных метадах аналізу надзейнасці складаных тэхн. сістэм з многімі станамі элементаў.
Тв.:
Статистическое моделирование на физических моделях схем автоматики. Мн., 1978 (разам з А.І.Гурыновічам, М.Ш.Фелерам);
Аппаратурно-программные методы анализа надежности структурно-сложных систем. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАЎ Яўген Фёдаравіч (н. Ташкент),
бел.вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1968). Засл. будаўнік Беларусі (1985). Сын Ф.П.Вінакурава. Скончыў Маскоўскі інж.-буд. ін-т (1948). У 1950—53 і з 1972 у Бел.політэхн. акадэміі, у 1957—12 у Ін-це буд-ва і архітэктуры (Мінск). Навук. працы па механіцы грунтоў і фундаментабудаванні.
Тв.:
Итерационный метод расчета оснований и фундаментов с помощью ЭВМ. Мн., 1972;
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́ЕЎ Якаў Якаўлевіч (н. 26.6.1942, г. Гродна),
бел.вучоны-неўрапатолаг. Д-рмед.н. (1988), праф. (1990). Ганаровы чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1965). З 1968 у гэтым ін-це. Навук. працы па рассеяным склерозе ў клініцы і эксперыменце: дыягностыцы, біяхіміі, псіхапаталогіі і лячэнні, вывучэнні абменных працэсаў ва ўмовах эксперым. дэміэлінізацыі.
Тв.:
Метаболизм витамина B1 и его ди- и трифосфорного эфиров при экспериментальном аллергическом энцефаломиелите (у сааўт.) // Укр. биохим. журн. 1993. Т. 65, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЕ́НКА Дзям’ян Аляксандравіч (н. 27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957), Мінскую ВПШ (1959). З 1944 у органах унутр. спраў, з 1971 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы дысцыпліны, законнасці, дэмакратыі ў сферы дзярж. кіравання. Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў, метадычных распрацовак. Асн. працы: «Асноўны Закон і далейшае развіццё дэмакратыі» (1981), «Дзяржаўная дысцыпліна: сутнасць, функцыі, значэнне» (1988), «Прававая дзяржава і дысцыпліна» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬМАН Залман Давыдавіч (н. 17.11.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне селекцыі і развядзення с.-г. жывёл. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1952). З 1965 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па прыватнай заатэхніцы, селекцыі і развядзенні свіней (бел. чорна-пярэстая парода і бел. ўнутрыпародны тып свіней буйной белай пароды).
Тв.:
Повышение продуктивности свиней. Мн., 1982;
Свиноводство. Мн., 1989;
Свиноводство и технология производства свинины. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ Таццяна Мікалаеўна (н. 25.10.1949, Мінск),
бел.вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1966). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1977 працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі бронхалёгачнай сістэмы, праблемах вострых рэспіраторных інфекцый у дзяцей, дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі спадчынных і хранічных хвароб лёгкіх у іх.
Тв.:
Пневмония с затяжным течением у детей. Мн., 1989 (разам з І.Н.Усавым, Т.Н.Самаль);
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМІДЗЕ́НКА Іван Якаўлевіч (5.8.1896, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1956),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Д-рвет.н., праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1926). З 1927 працаваў у Віцебскім вет. ін-це (у 1947—55 прарэктар). Навук. працы па пытаннях афтальмалогіі. Распрацаваў электратэрапію пры хірург. хваробах жывёл, паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных хваробах і хірург. сепсісе, сканструяваў спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЧКА Эдуард Міхайлавіч (н. 24.1.1936, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне металаапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958), у ім і працаваў. З 1970 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, з 1990 у БПА. Навук. даследаванні па працэсах апрацоўкі металакерамічных матэрыялаў і свідравання глыбокіх адтулін у сталях.
Тв.:
Обработка отверстий в металлокерамических деталях. Мн., 1965;