грамадская акцыя, прысвечаная памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 1986, праведзена 26.4.1989 у Мінску. Яе ўдзельнікі адзначылі 3-ю гадавіну чарнобыльскай бяды маўчаннем: гарэлі свечкі, званіў чарнобыльскі звон, прысутныя трымалі чорныя сцягі, харугвы са знакамі радыяцыйнай небяспекі, назвамі нас. пунктаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падобныя акцыі адбыліся таксама ў Бабруйску, Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУКА́Т (італьян. ducato ад позналац. ducatus герцагства),
агульнаеўрапейская назва залатой манеты, якую з 1284 чаканіла Венецыя. Чаканілі ў Венгрыі і Чэхіі (каля 1325—26), Германіі (сярэдзіна 14 ст.), Польшчы (1320, 1528), ВКЛ (1562). На тэр. Беларусі ў 14—16 ст.найб. пашыраны венгерскі Д., у 16—18 ст. абарачаўся Д. Паўд. Нідэрландаў і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МПЕР (адангл. dump звальваць),
самазвальная машына для перавозкі сыпкіх грузаў на невял. (да 2 км) адлегласці. Мае кузаў, які пры раз’яднанні счэпнага прыстасавання перакульваецца пад дзеяннем грузу. Вызначаецца прадукцыйнасцю, манеўранасцю, магчымасцю працаваць «чаўнаком» (уперад-назад без разваротаў, для чаго аснашчаецца паваротным сядзеннем і дубліраванымі органамі кіравання). Выкарыстоўваецца таксама для адвозкі грунту з тунэляў. Грузападымальнасць да 13,5 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАЛЮМІ́Н (адням. Düren — горад, дзе была распачата прамысл.вытв-сць сплаву, + алюміній),
дзюраль, дзюралюміній, назва групы сплаваў на аснове алюмінію. Мае дабаўкі (па масе) медзі (2,2—5,2%), магнію (0,2—2,7%), марганцу (0,2—1%). Найб. трывалы і найменш каразійнаўстойлівы сярод алюмініевых сплаваў, таму Д. часта плакіруюць чыстым алюмініем. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял у авіяц. і трансп. машынабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Даманоўскае возера,
у Віцебскім р-не, у бас.р. Лучоса, за 18 км на ПдУадг. Віцебск. Пл. 0,28 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 280 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 2,57 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м (на ПнУ да 15 м) параслі лесам і хмызняком. Злучана ручаём з Доўгім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЫМІНА́НТ [адлац. discriminans (discriminantis) які распазнае, раздзяляе] алгебраічнага ўраўнення, выраз, які складаецца з каэфіцыентаў ураўнення і ператвараецца ў нуль у тым і толькі ў тым выпадку, калі сярод каранёў ураўнення ёсць роўныя. Напр., Д. квадратнага ўраўнення x2 + px + q = 0 роўны p2−4q, кубічнага ўраўнення x3 + px + q = 0 роўны −4p3−27q2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТО́РСІЯ (адлац. distorsio скрыўленне),
скажэнні відарысу ў аптычных сістэмах з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; адна з аберацый аптычных сістэм. У выніку Д. відарыс прамавугольнага прадмета набывае падушка- ці бочкападобную форму. У асобных выпадках (напр., сіметрычныя аб’ектывы або падзорныя трубы) Д. можна ліквідаваць.
Дысторсія: а — арыгінал; б, в — падушкападобная і бочкападобная дысторсіі адпаведна.
1) абавязковы парадак паводзін грамадзян, членаў пэўнага калектыву, дзейнасці арг-цый, які адпавядае нормам права і маралі або патрабаванням той ці інш. арг-цыі. У грамадстве існуюць агульнаабавязковыя Д. (дзяржаўная) і спец. Д. (ваен., дагаворная, фін., працоўная дысцыпліна і інш.). Д. канкрэтызуецца адпаведнымі дзярж. актамі, статутамі, правіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХРАІ́ЗМ (адгрэч. dichroos двухколерны),
розная афарбоўка аднавосевых крышталёў, якім характэрна падвойнае праменепераламленне, пры праходжанні святла ўздоўж аптычнай восі і перпендыкулярна да яе. Напр., крышталь апатыту, які асветлены белым святлом, будзе светла-жоўтым, калі глядзець уздоўж восі, і зялёным — упоперак да яе; пры інш. напрамках назірання крышталь афарбаваны ў які-н. прамежкавы колер. Гл. таксама Плеахраізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́ЛА,
рака ў Іране і Іраку, левы прыток р. Тыгр. Даўж. (ад вытоку р. Сірван) 440 км, пл.бас. больш за 30 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ па Месапатамскай нізіне, утварае вял. дэльту. Сярэдні гадавы расход вады 130 м³/с. Веснавое разводдзе, летняя межань. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў час разводдзя да г. Баакуба (Ірак).