ЛА́ПІКАЎ (Іван Герасімавіч) (7.7.1922, с. Горны Балыклей Дубоўскага р-на Валгаградскай вобл., Расія — 5.5.1993),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1982). Вучыўся ў Харкаўскім тэатр. вучылішчы (1939—41). Працаваў у Валгаградскім т-ры. З 1954 у кіно. Выканаўца драм. роляў, майстар эпізоду, ёмістай і дакладнай абрысоўкі героя. Лепшыя ролі: у кінафільмах — Сямён Трубнікаў («Старшыня», 1964), салдат Краюшкін («Хвіліна маўчання»), манах Кірыл («Андрэй Рублёў», абодва 1971), Сляпцоў («Нечаканы госць», 1972), старшына Папрышчанка («Яны змагаліся за Радзіму», 1975), Панцялей («Стэп», 1977), Ерафеіч («Фронт за лініяй фронту», 1978; «Фронт у тыле ворага», 1982), дзед Селіван («Крыніца», 1982) і інш.; у тэлефільмах — Панкрат («Вечны кліч», 1976—83), Міхаіл Ермакоў («Мой лёс», 1973) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1973. Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕР-СПЛАВІ́НСКІ ((Lehr-Spławiński) Тадэвуш) (20.9.1891, г. Кракаў, Польшча — 17.2.1965),
польскі мовазнавец-славіст. Акад.АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных АН. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1913). З 1919 праф. Пазнанскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ун-таў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыняк-та славяназнаўства Польскай АН. Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва слав. моў, слав. акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асн. працы: «З даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царк.-слав. мовы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НГА ((Longo) Луіджы) (15.3.1900, Фубіне, Італія — 16.10.1980),
дзеяч італьян. і міжнар.камуніст. руху, партыз. военачальнік. Вучыўся ў Турынскім тэхнал. ін-це. Адзін з заснавальнікаў Італьян.камуніст. партыі (ІКП, 1921), чл. яе ЦК (з 1926) і палітбюро (з 1931). У 1927—41 у эміграцыі, у м. ў 1933—35 прадстаўнік ІКП пры Выканкоме Камуністычнага Інтэрнацыянала, у час грамадз. вайны 1936—39 у Іспаніі ген. інспектар інтэрнацыянальных брыгад. У 2-ю сусв. вайну камандаваў гарыбальдзійскімі брыгадамі. У 1945 дэп. Устаноўчага сходу, з 1946 дэп. парламента Італіі. З 1945 віцэ-сакратар, з жн. 1964 ген. сакратар, з сак. 1972 старшыня ІКП; выступаў за паліт. плюралізм у сацыяліст. дзяржавах.
расійскі ваен. дзеяч, адзін з кіраўнікоў белай гвардыі ў грамадз. вайну 1918—22. Ген.-лейтэнант (1916). Скончыў Акадэмію Генштаба (1897). У 1-ю сусв. вайну з 1916 пам. старшыні «Асобай нарады» па абароне дзяржавы, ген.-кватармайстар Стаўкі вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. За ўдзел у Карнілава мяцяжы 1917 арыштаваны Часовым урадам, пры садзейнічанні ген. М.М.Духоніна ўцёк з турмы ў Быхаве ў г. Новачаркаск. Са снеж. 1917 чл. «Данскога грамадз. савета», адзін з арганізатараў і нач. штаба белагвардзейскай Добраахвотніцкай арміі. У 1918—20 нач.ваен. ўпраўлення, нам. старшыні і старшыня ўрада («Асобай нарады») пры ген. А.І.Дзянікіне. 3 сак. 1920 прадстаўнік ген. П.М.Урангеля пры Саюзным камандаванні ў Канстанцінопалі (Стамбул, Турцыя), потым эмігрант. Аўтар «Успамінаў» (т. 1—2, 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАС ((Marcos) Фердынанд Эдралін) (11.9.1917, Сарат, каля г. Лаааг, Філіпіны — 28.9.1989),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Філіпін. Адвакат. Скончыў ун-т Філіпін (г. Кесан-Сіці). Удзельнік абарончых баёў супраць японцаў на Філіпінах (1941—42) у 2-ю сусв. вайну. З 1949 у кангрэсе Філіпін: чл. Палаты прадстаўнікоў (1949—59), сенатар (1959—66), прэзідэнт сената (1963—65). Адначасова ў 1960—64 старшыня Ліберальнай партыі, з 1964 у кіраўніцтве Партыі нацыяналістаў. У 1965—86 прэзідэнт Філіпін, адначасова ў 1973—81 прэм’ер-міністр. Рабіў захады па ўмацаванні дзярж. суверэнітэту краіны, у 1970 спыніў удзел Філіпін на баку ЗША у В’етнамскай вайне 1964—73. У 1972 увёў у краіне ваен. становішча (да 1981). Рэжым асабістай улады М. выклікаў шырокі апазіцыйны рух, пад націскам якога праведзены датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. З 1986 у эміграцыі ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Усевалад Фёдаравіч) (19.4.1848, Масква — 18.11.1913),
рускі мовазнавец, фалькларыст, этнограф і археолаг; прадстаўнік гістарычнай школы ў рус. фалькларыстыцы. Акад. Пецярбургскай АН (1911). Скончыў Маскоўскі ун-т (1870), праф. у ім (з 1884). Старшыняэтнагр. аддзела Таварыства аматараў прыродазнаўства (з 1881), адзін з заснавальнікаў час. «Этнографическое обозрение» (1889—1916). З 1884 хавальнік Дашкаўскага этнагр. музея, у 1897—1911 дырэктар Лазараўскага ін-та ўсх. моў. Даследаваў мовы і л-ру народаў Б. Усходу, Каўказа, нар. эпас, л-ру і мову стараж. Русі. Аўтар прац: «Погляд на «Слова пра паход Ігаравы» (1877), «Асецінскія эцюды» (ч. 1—3, 1881—87), «Зборнік матэрыялаў па этнаграфіі» (вып. 1—3, 1885—88), «Экскурсы ў галіну рускага народнага эпасу» (1892), «Нарысы рускай народнай славеснасці» (т. 1—3, 1897—1924), «Гістарычныя песні рускага народа XVI—XVII стст.» (1915) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Ісаак Ізраілевіч) (3.2.1896, г.п. Крынічкі Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.4.1991),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1946). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т чырвонай прафесуры (1926). У час грамадз. вайны 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. У 1932—72 заг. кафедры ў Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ Масквы. З 1954 у Ін-це гісторыі АНСССР. З 1962 старшыняНавук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Гісторыя Вял.Кастр.сацыяліст. рэвалюцыі». Асн. працы прысвечаны гісторыі КПСС, сав. улады, грамадз. вайны (у т. л. разгледжаны падзеі ў Беларусі), міжнар. адносін СССР. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, Ленінская прэмія 1974.
Тв.:
Великая Октябрьская социалистическая революция и прогресс человечества. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТЭРА́Н ((Mitterrand) Франсуа) (26.10. 1916, Жарнак, Францыя — 8.1.1996),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Парыжскі ун-т, журналіст, адвакат. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення. У жн.—вер. 1944 ген. сакратар па справах ваеннапалонных ва ўрадзе Ш. дэ Голя. Пасля вайны міністр у розных кабінетах Чацвёртай рэспублікі 1946—58. Дэп. Нацыянальнага сходу Францыі (1946—58 і з 1962), сенатар (1959—62). Старшыня Федэрацыі левых дэмакр. і сацыяліст. сіл (1965—68), 1-ы сакратар Франц.сацыяліст. партыі (1971—81). У 1981—95 прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за паліт., эканам. і валютны саюз 12 еўрап. дзяржаў (гл.Еўрапейская эканамічная супольнасць), садзейнічаў яго інтэграцыі. Пасля распаду СССР і камуніст. блока прапанаваў канцэпцыю еўрап. канфедэрацыі. Аўтар кніг «Выклік Кітая» (1961), «Сацыялізм магчымага» (1971), «Палітыка» (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (26.4.1888, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 29.9.1983),
расійскі астраном і гравіметрыст. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911), дзе і працаваў з 1914 (у 1918—48 праф.). З 1947 у Гал.астр. абсерваторыі АНСССР (да 1964 дырэктар). У 1939—62 старшыняАстр. савета АНСССР, у 1934—60 прэзідэнт Усесаюзнага астранома-геад.т-ва. Навук. працы па тэорыі зацьменняў, тэорыі фігуры Зямлі, складанні зорных карт і каталогаў. Распрацаваў тэорыю зацьменняў Сонца, перадвылічыў абставіны 8 зацьменняў, праходжання планет па дыску Сонца, пакрыцця зорак Месяцам і інш. Удзельнік многіх гравіметрычных даследаванняў і экспедыцый па назіранні сонечных зацьменняў.
Тв.:
Теория затмений. 2 изд. М., 1954;
Звездный атлас, содержащий звезды до 8,25 величины. 3 изд. Л., 1969.