раўніна наПдЗах. Сібіры ў Алтайскім краі Расіі і Паўладарскай вобл. Казахстана. Размешчана ў міжрэччы Обі і Іртыша. НаПдУ прылягае да перадгор’яў Алтая, наПн мяжуе з Барабінскім стэпам. Пл. каля 100 тыс.км². Выш. ад 100 — да 250 м. Паверхня хвалістая з характэрным чаргаваннем грыў (выш. да 60 м) і паніжэнняў, занятых рэкамі (Кучук, Кулунда, Бурла і інш.) і бяссцёкавымі азёрамі. У азёрах запасы соды (Петухоўскія, Танатарскія азёры), мірабаліту (Кулундзінскае, Кучукскае) і кухоннай солі (Вял. і М. Яравое). Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -17 °C да -19 °C, ліп. 19—22 °C. Гадавая колькасць ападкаў 250—350 мм. НаПн і У злакавыя стэпы напаўд. чарназёмах, наПд і З палынова-злакавыя на каштанавых глебах. На схілах грыў — «стужачныя» хваёвыя бары і бярозава-асінавыя колкі. Малочная жывёлагадоўля, збожжавая гаспадарка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКАЯ РА́ТУША.
Існавала ў 17—19 ст. у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Упершыню ўпамінаецца ў сеймавай канстытуцыі 1652. Мяркуюць, што ў 1664 пад ратушу прыстасаваны будынак камяніцы на рынку. У час пажару 1751 ён пашкоджаны, пазней адноўлены: на рагу будынка прыбудавана 2-ярусная вежа, завершаная купалам і флюгерам з выявай архангела Міхаіла (лічыўся абаронцам горада). У 1818 Н.р. значна рэканструявана: зменены агульная планіроўка, аконныя і дзвярныя праёмы, на ўзроўні 2-га паверха гал. фасада, арыентаванага на плошчу, зроблена галерэя (апіралася на 4 калоны). Ратуша набыла рысы класіцызму: рустоўка па вуглах будынка і на гранях вежы 1-га паверха, нішы на 2-м паверсе. У такім выглядзе яна існавала да пажару 1862, калі была моцна пашкоджана і больш не аднаўлялася. Каля 1900 на месцы Н.р. ўзведзены новы будынак гар. магістрата (верагодна, былі выкарыстаны фундаменты і часткі сцен старой ратушы), у Вял.Айч. вайну разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕДАВІКІ́,
камяні-валуны з поўнасцю ці часткова выбітай выявай слядоў чалавека (імітацыя босай ці абутай ступні або рукі) або розных жывёл ці міфічных істот. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. трапляюцца ў Афрыцы. С. — праяўленне язычніцкіх культаў. Мяркуюць, што культ камянёў-С. узнік у бронзавым веку ў 2-м тыс. да н.э. Бытуюць легенды, нібыта раней камяні былі больш мяккія і розныя істоты пакідалі на іх сляды. Вада са слядоў лічылася гаючай. З пашырэннем хрысціянства многія С. набылі функцыі прошчаў. На Беларусі вядома больш за 70 С., сканцэнтраваных пераважна наПн і ў цэнтры краіны. Найб. вядомыя камяні-С. каля вёсак Дзераўно Лагойскага р-на і Кудзінавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл., Малькавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., Наўгароды Міёрскага р-на Віцебскай вобл., Сянежычы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. і інш.
Да арт.Следавікі. Камень са «слядамі» Багародзіцы каля в. Сянежычы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРГА́НСКАЯ ДАЛІ́НА, Ферганская катлавіна,
міжгорная катлавіна ў Сярэдняй Азіі, ва Узбекістане, Кыргызстане і Таджыкістане. Абмежавана наПн гарамі Цянь-Шаня, наПд — Гісара-Алая; наЗ злучаецца з Галодным стэпам. Даўж. каля 300 км, шыр. да 170 км. Выш. днішча ад 330 мнаЗ да 1000 мнаУ. Складзена з алювіяльных і пралювіяльных адкладаў. Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы, вугаль, сурма, ртуць, жал., медныя, поліметал. руды, сера. НаПдУ паласа адыраў, наПнЗ нізкагорныя грады (выш. да 1009 м). Клімат кантынентальны, сухі. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 24—27 °C. Ападкаў ад 100 мм у цэнтр.ч. да 500 ммнаУ. Гал. рака Сырдар’я. Вялікі Ферганскі канал, Паўд. Ферганскі канал, Кайраккумскае вадасховішча. Участкі пясчанай пустыні, саланчакі. Большая ч.тэр. пад бавоўнікам, садамі і вінаграднікамі. Шаўкаводства. Гал. гарады: Худжанд (Таджыкістан), Андыжан, Каканд, Наманган, Фергана (Узбекістан), Ош (Кыргызстан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарпецкае возера, Чарпет,
у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 2 кмнаПнУ ад в. Глаты, за 6 кмнаПн ад г.п. Расоны. Пл. 2,03 км², даўж. 5,45 км, найб.шыр. 940 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 14,8 км. Пл. вадазбору 194 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай лопасцевай формы, выцягнута з ЗнаУ. Схілы катлавіны наПн і Звыш. 2—4 м, наПд 5—9 м, наУ да 15 м, пераважна пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, наПнУ зліваюцца са схіламі. Месцамі наПн і Пд пойма шыр. 30—200 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2,5—3 м. Праз возера цячэ р.Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мыленскае, Валькоўскае. Упадае р. Рудня і 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Пскоўскай вобл. Расіі, у бас.р. Обаль, за 4 кмнаЗ ад г.п. Езярышча, за 40 кмнаПн ад г. Гарадок. Пл. 1,56 км², даўж. 2,83 км, найб.шыр. 780 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км. Пл. вадазбору 4,49 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў, злучаных вузкім пралівам: невял. акруглага ўсх. і выцягнутага з ПннаПд заходняга. Схілы катлавіны наПдвыш. да 30 м, стромкія, наПнЗ 5—7 м, спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам. НаПн і Пд тэраса выш. 1 м. Берагі пераважна сплавінныя, наПд, ПдУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шыр. ад 50 да 300 м, месцамі забалочаная, парослая лесам. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае па ўсёй плошчы. Выцякае ручай Чарнуля (злучае з воз. Іса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВА (Jawa),
востраў у групе Вялікіх Зондскіх астравоў Малайскага архіпелага; тэр. Інданезіі. Пл. 126,5 тыс.км². Даўж. больш за 1000 км. Адзін з самых густанаселеных раёнаў зямнога шара (113,6 млн.чал., 1994). Берагі слаба парэзаныя. Гарысты. Больш за 100 вулканаў (30 дзеючых, выш. да 3676 м), размешчаных уздоўж восі вострава. НаПн узгорыстая раўніна. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Т-ра паветра на працягу года на ўзбярэжжы 26—27 °C, у гарах 9—18 °C. Ападкаў 1—2 тыс.ммна раўнінах да 5—6 тыс.мм за год у гарах. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы, на вяршынях гор — хмызнякі і лугі, наУ — саванныя рэдкалессі. Нац. паркі — Балюран, Гунунг-Гедэ-Пангранга, Уджунг-Кулон; некалькі рэзерватаў. На раўнінах вырошчваюць рыс, кукурузу, цукр. трыснёг, какосавыя, пальмы, каўчуканосы. Радовішчы нафты, серы, руд марганцу, золата. Гал. гарады — Джакарта, Бандунг, Сурабая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН-ЧА́КА (ісп. Gran Chaco),
прыродная вобласць у цэнтры Паўд. Амерыкі, у Балівіі, Парагваі і Аргенціне. Абмежавана рэкамі Парагвай і Парана наУ і Андамі наЗ. Займае Лаплацкі тэктанічны прагін і складзена з алювіяльных нізін выш. 50—70 мнаУ і з акумулятыўных раўнін выш. 500—600 мнаЗ. Клімат наб.ч.тэр. трапічны, з вільготным летам. Сярэднія т-ры ліп. ад 12 да 21 °C, студз. ад 26 да 30 °C (макс. да 47 °C, самая высокая на мацерыку). Ападкаў ад 500 да 1200 мм за год. Рачная сетка развіта пераважна наЗ і У; асн. рэкі Парагвай і Парана — транзітныя, з рэзкімі летнімі паводкамі; унутр. раёны пазбаўлены паверхневага сцёку. У перадгор’ях шмат балот, участкі саланчакоў. Пераважаюць сухія рэдкалессі, т.зв. лясы Чака (кебрача, альгароба, гуаякан, тэкома, мімоза і інш.), уздоўж рэк — чаньяр, васковая пальма на карычнева-чырвоных глебах. Жывёльны свет вельмі багаты: тапіры, пекары, нутрыі, браняносцы, балотны алень, ягуар, пума; шмат птушак, паўзуноў і насякомых. Авечкагадоўля. Баваўнаводства. Лесараспрацоўкі; вытв-сць дубільнага экстракту кебрача. Паляванне. НаПнЗ Аргенціны здабыча і перапрацоўка нафты і газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ТЭРЫТО́РЫЯ (Northern Territory),
адм. адзінка наПн Аўстраліі. Пл. 1,4 млн.км². Нас. 187,1 тыс.чал. (1997), у т. л. больш за 30 тыс. аўстралійцаў-абарыгенаў. Адм. ц., гал. порт — г. Дарвін. Займае пясчанікава-вапняковае плато выш. 200—300 м, наПд невял. горныя хрыбты выш. да 1510 м. Радовішчы уранавых, медных, алюмініевых, марганцавых і інш. руд, золата. Клімат наПн трапічны, мусонны, наПд пустынны. Сярэдняя т-растудз. 29 °C, ліп. ад 24 °CнаПн да 12 °CнаПд. НаПн выпадае штогод да 1500 мм ападкаў, наПд каля 200—300 мм. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць, наПн — трапічныя рэдкалессі і хмызнякі. Аснова гаспадаркі — здабыча карысных выкапняў і мясная жывёлагадоўля. Здабыча уранавых і марганцавых руд, золата, нафты. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў (разам каля 1,5 млн. галоў). Невялікія пасевы кукурузы, сорга, арахісу, фасолі, рысу, соі. Агародніцтва (дыні, кавуны, памідоры). Садоўніцтва (апельсіны і бананы). Марское рыбалоўства. У прам-сці пераважае харч. галіна (мясная, рыбакансервавая). Ёсць прадпрыемствы па вытв-сці адзення, буд. матэрыялаў, метал. вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспарт пераважна аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯБРЫ́НА»,
клуб аматараў бел.нар. творчасці ў г. Вільнюс. Засн. ў 1987 пры Літ.Рэсп. Палацы культуры прафсаюзаў. Аб’ядноўвае больш за 200 чал. розных нацыянальнасцей. Асн. мэта — зберагчы наліт. зямлі, дзе пражывае больш за 50 тыс. беларусаў, бел. звычаі, бел. мову, нар. песні, адрадзіць бел. святы, нар. гульні. Праводзіць сустрэчы з бел. вучонымі і дзеячамі культуры, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі, пісьменнікамі. Арганізоўвае вечарыны, прысвечаныя гіст. і культ. датам Беларусі, сустрэчы-вечарыны на святы, канцэрты, выстаўкі маладых бел. мастакоў — т.зв. «беларускі куток» на штогадовым літ. свяце-кірмашы «Казюкас». Для дзяцей горада праводзіць навагоднія і інш. святы набел. мове. Па ініцыятыве клуба «С.» наліт. радыё арганізавана і вядзецца набел. мове перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы», у газ. «Lietuva» («Літва») выходзіць старонка клуба — «Пагоня». З 1990 наліт. тэлебачанні заснавана перадача «Запрашае «Сябрына», якая выходзіць у эфір 2 разы на тыдзень. Падтрымлівае цесныя сувязі з Бел. фондам культуры, згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», Нац.навук.-асв. цэнтрам імя Ф.Скарыны. Пры клубе дзейнічае аднайм. хор бел.нар. песні.