палітычны рэжым паводле дзеючай канстытуцыі 1958 (падрыхтавана ўрадам Ш. дэ Голя, прынята рэферэндумам 28.9.1958, уведзена ў дзеянне 5.10.1958). Для рэжыму П.р. характэрны вял. паўнамоцтвы выканаўчай улады, асабліва прэзідэнта (адначасова вярх. галоўнакаманд. ўзбр. сіламі) пры абмежаванні правоў парламента. Прэзідэнт мае права распусціць Нац. сход (ніжнюю палату парламента) і прызначыць новыя выбары, а ў выпадку надзвычайных абставін — прыняць на сябе ўсю паўнату ўлады. Урад адказны перад парламентам і фарміруецца з прадстаўнікоў партый, чые фракцыі складаюць большасць у Нац. сходзе. Прэзідэнт прызначае прэм’ер-міністра (звычайна лідэра партыі, што перамагла на выбарах у Нац. сход) і па яго рэкамендацыі міністраў. З кастр. 1962 прэзідэнта выбіраюць прамым усеагульным галасаваннем. Франц. П.р. — прамежкавы паміж парламенцкай рэспублікай і прэзідэнцкай рэспублікай тып рэсп.дзярж. ладу («паўпрэзідэнцкая рэспубліка»). Гл. таксама раздзел Дзярж. лад у арт.Францыя.
французскі пісьменнік. Па адукацыі ўрач. Вядомасць набыў раманамі «Падарожжа на край ночы» (1932) і «Смерць у крэдыт» (1936), у якіх у форме канкрэтна-апісальнай «плыні свядомасці» адлюстраваў страх і жах тагачаснага існавання. У памфлетах 1936—41, у т. л. «Mea culpa» (лат. «Мая віна», 1936), прапаведаваў нацызм, культ. сілы. У рамане «Марыянеткі» (1944), запісках «Феерыя для іншага выпадку» (1952), аўтабіягр. хроніках «З замка ў замак» (1957) і «Поўнач» (1960) адкрытая да цынізму («лірызм паскуднасці») нянавісць да сучасніка, успрыняцце жыцця як спрадвечнай агоніі.
Тв.:
Рус.пер. — Путешествие на край ночи. Харьков;
М., 1999;
Из замка в замок. Харьков;
М., 1999;
Смерть в кредит. Харьков;
М., 1999.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Современная французская литература. М., 1961.
французскі паэт, дыпламат. Атрымаў адукацыю ў Бардо і Парыжы. У 1916—40 на дыпламатычнай рабоце. Друкаваўся з 1909. У творчасці імкнуўся да эпічнасці, нац. традыцый. Форма верша С.-Ж.П. — версэ (верш, які запісваўся прозай і пабудаваны ў духу традыц.франц. метрыкі). Апяваў свет прыроды, нац. традыцыі Усходу (паэма «Анабасіс», 1924). Адзін з натхняльнікаў Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну (цыклы вершаў «Выгнанне», 1942; «Вятры», 1946). У паэмах «Арыенціры» (1957), «Птушкі» (1963), «Песня раўнадзенства» (1971), «Засуха» (1974) і інш. абарона актыўнай грамадз. пазіцыі, пошукі шляху ў аднаўленні нац. велічы Францыі. Нобелеўская прэмія 1960.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1996.
Літ.:
Балашов Н.И. Сен-Жон Перс // История французской литературы. М., 1963. Т. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЯ́К Віктар Аляксандравіч (н. 24.11.1943, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 інструктар спарт. клуба Беларускай ваен. акругі. Чэмпіён XIX (1968, Мехіка), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада), XXII (1980, Масква) і сярэбраны прызёр XX (1972, г. Мюнхен, Германія) Алімп. гульняў у камандным заліку. Чэмпіён XX і бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана; 1970, Анкара; 1971, Вена; 1974, г. Грэнобль, Францыя; 1975, Будапешт; 1979, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969), сярэбраны (1973) і бронз. (1971, 1974) прызёр у асабістым заліку. Чэмпіён СССР у камандным (1968, 1970, 1972, 1974, 1976, 1978, 1980) і асабістым (1973, 1978) заліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЕ́С, Сіеес,
Сьеес (Sieyès) Эмануэль Жазеф (3.5.1748, г. Фрэжус, Францыя — 20.6.1836), дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99. Да рэвалюцыі абат. Аўтар брашуры «Што такое трэцяе саслоўе?» (1789). Ад трэцяга саслоўя Парыжа выбраны дэпутатам у Ген. штаты 1789. Па прапанове С. сход прадстаўнікоў трэцяга саслоўя абвясціў сябе Нац. сходам. С. удзельнічаў у выпрацоўцы Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна. Адзін з заснавальнікаў Якабінскага клуба. У наступныя гады ўхіляўся ад вызначэння сваёй пазіцыі. Будучы чл.Канвента, галасаваў за смяротнае пакаранне Людовіка XIV. Пасля контррэв. тэрмідарыянскага перавароту (1794) разгарнуў актыўную паліт. дзейнасць. Адзін са складальнікаў канстытуцыі 1795, якая ўстанавіла рэжым Дырэкторыі. Актыўна рыхтаваў дзярж. пераварот 18 брумера 1799; стаў адным з трох часовых консулаў, з 1800 чл. Сената. З 1803 чл.Франц. акадэміі. У 1816—30 у выгнанні як «царазабойца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЭ́З (Thorez) Марыс (28.4.1900, г. Нуаель-Гадо, Францыя — 11.7.1964),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Да 1920 працаваў парабкам, шахцёрам. Камуніст з 1920. Чл.ЦК (з 1924), Палітбюро ЦК (з 1925), ген. сакратар (1930—64), старшыня (1964) Франц.камуніст. партыі. Чл. Выканкома (1928—43) і Прэзідыума Выканкома (1935—43) Камуністычнага Інтэрнацыянала. З 1932 дэп.франц. парламента. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. Народнага фронту ў Францыі (1935—38). У 1940—44 жыў у СССР, адзін з арганізатараў руху Супраціўлення ў Францыі ў 2-ю сусв. вайну. Пасля вяртання на радзіму чл. Часовай кансультатыўнай асамблеі (1944—45), дэп. Устаноўчага сходу (1945—46), дэп.Нац. сходу (з ліст. 1946). У 1945—47 міністр без партфеля, віцэ-старшыня Савета міністраў Францыі. Працы па пытаннях рабочага і дэмакр. руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНАМУ́НА (Unamuno) Мігель дэ (29.9.1864, г. Більбао, Іспанія — 31.12.1936),
іспанскі пісьменнік; прадстаўнік экзістэнцыялізму і персаналізму. Акад. (з 1932). Скончыў Мадрыдскі ун-т (1884). З 1 891 праф., з 1901 рэктар Саламанкскага ун-та. У 1924—30 у эміграцыі (Францыя). У цэнтры рэліг.-філас. канцэпцыі У. (т.зв. кіхатызму) — вобраз Дон Кіхота як «душы Іспаніі», як увасабленне трагічных пачуццяў рэчаіснасці («Жыццё Дон Кіхота і Санча», 1905). У філасофіі быў паслядоўнікам С.К’еркегора. Асн. тэмы яго твораў — каханне, смерць, адзінота, пошукі Бога (раман «Туман», 1914; аповесць «Святы Мануэль Добры, пакутнік», 1933; «Павучальныя навелы», 1920; драмы «Сфінкс», 1909, «Федра», 1910, «Медэя», 1933). Аўтар аўтабіягр.кн. «Як робіцца раман» (1927), шматлікіх вершаў, эсэ, дыялогаў, артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАГАНА́Р (Fragonard) Жан Анарэ (5.4.1732, г. Грас, Францыя — 22.8.1806),
французскі мастак. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.Б.С.Шардэна, Ф.Бушэ, К.Ванлоо, у Французскай акадэміі ў Рыме (1756—61). Працаваў у Парыжы, у 1789—94 захавальнік Нац. музея (Луўр). Прадаўжаў традыцыі мастацтва ракако. У творчасці дасягнуў асаблівай пачуццёвасці ў перадачы лірычных сцэн паўсядзённага жыцця, інтымных чалавечых пачуццяў, паэзіі прыроды, міфалаг. і рэліг. кампазіцый. Яго манера вылучаецца вытанчанай дэкаратыўнасцю каларыту, лёгкасцю жывапіснай манеры, плаўнымі кампазіцыйнымі рытмамі: «Выйграны пацалунак» (да 1761), «Жрэц Карэз ахвяруе сабой, каб выратаваць Калірою» (1765), «Свята ў Сен-Клу» (1775), «Фантан кахання» (да 1785), «Пацалунак крадком» (канец 1780-х г.). Шматлікім малюнкам і афортам Ф. ўласцівы тонкія святлоценявыя эфекты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАРАСТО́ЎСКІ Дзмітрый Аляксандравіч (н. 16.10.1962, г. Краснаярск, Расія),
расійскі спявак (барытон). Нар.арт. Расіі (1995). Скончыў Краснаярскі ін-т мастацтваў. З 1985 саліст Краснаярскага т-ра оперы і балета, з 1987 — Марыінскага т-ра. З 1989 спявае ў найбуйнейшых т-рах свету: «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш. Валодае прыгожым тэмбрам голасу, выдатнай тэхнікай бельканта. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Сільвіо («Паяцы» Р.Леанкавала), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, Радрыга («Травіята», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Рычард («Пурытане» В.Беліні). У канцэртным рэпертуары рус.нар. песні, рамансы. Лаўрэат XII Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1987, 1-е месца), міжнар. конкурсаў (у Тулузе, Францыя, 1988, Гран-пры; «Залаты Арфей», Парыж, 1992, і інш.). Дзярж. прэмія Расіі 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕРЫ́ (Thierry) Агюстэн (10.5.1795, Блуа, Францыя — 22.5.1856),
французскі гісторык, адзін з заснавальнікаў рамант. кірунку ў франц. гістарыяграфіі. Чл. Акадэміі подпісаў (з 1830). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1813). У 1814—17 сакратар К.А.Сен-Сімона.
Асн. творы: «Гісторыя заваявання Англіі нарманамі» (т. 1—3, 1825), «Лісты па гісторыі Францыі» (1827), «Гісторыя паходжання і поспехаў трэцяга саслоўя» (1853). У якасці асн. крыніц сваіх твораў выкарыстоўваў хронікі і паданні. Гал. задачай гісторыкаў лічыў мастацкае аднаўленне мінулага з дапамогай інтуіцыі. Гал. суб’ектам гісторыі лічыў «народ», які супрацьстаяў дваранству. Гіст. працэс разглядаў як барацьбу паміж класамі: трэцім саслоўем (буржуазія і сялянства) і прывілеяванымі саслоўямі (дваранства і духавенства). Даказваў, што паходжанне класаў — вынік заваявання адных народаў другімі. Не ідэалізаваў сярэдневякоўе, наз. яго эпохай «ваеннага дэспатызму». Паўплываў на еўрап. гісторыкаў.