род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах Паўд. Амерыкі. На Беларусі 1 від — П. чабаралістая (A. serpyllifolia). Расце на сухіх пясчаных месцах, часта як пустазелле на палях, каля жылля.
Шмат- радзей адна- і двухгадовыя травы, часам паўкусцікі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, дробнае, на канцы завостранае. Кветкі дробныя, белыя ў нешматкветкавых суквеццях. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СТРАВЫЯ АПТЫ́ЧНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
клас аптычных сістэм з вял. колькасцю дробных адтулін, лінзаў, люстэркаў, прызмаў і інш. элементаў, размешчаных на агульнай паверхні (гл.Растр).
Адрозніваюць рэгулярныя і нерэгулярныя Р.а.с. Рэгулярныя сістэмы бываюць лінейныя (растр з паралельных ліній), радыяльныя (элементы «разбягаюцца» прамянямі з агульнага цэнтра), кальцавыя (утвараюцца кальцавымі зонамі) і інш.Найб.пашыраны Р.а.с. з пастаянным перыядам чаргавання элементаў на агульнай плоскасці. Выкарыстоўваюцца ў паліграфіі, высокаскарасной кіназдымцы, аб’ёмнай фатаграфіі, рэнтгенаграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАНУКЛЕА́ЗЫ,
ферменты класа гідралаз, якія расшчапляюць рыбануклеінавыя кіслоты шляхам разрыву фосфарна-эфірных сувязей у поліпептыдным ланцугу. Пашыраны ў жывых арганізмах. Найб. вывучана панкрэатычная Р., якая вылучана з падстраўнікавай залозы быка (першы фермент, для якога вызначана паслядоўнасць усіх 124 амінакіслотных астаткаў і ажыццёўлены яго хім. сінтэз; 1960-я г.). Выкарыстоўваюць у біяхім. даследаваннях, для вывучэння структуры нуклеінавых к-т, у медыцыне для прыгнечання росту пухлін, лячэння некат. тыпаў лейкозаў, як абязбольвальны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭБРАПЛО́ДНІК (Pleurospermum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. З віды. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Р. аўстрыйскі (P. austriacum). Зрэдку трапляецца на ўзлесках і ў зарасніках хмызняку.
Р. аўстрыйскі — двухлетнік выш. 50—150 см з клубнепадобным карэнішчам. Баразнаватае сцябло адзіночнае, прамое, полае, уверсе разгалінаванае, цвёрдаваласістае. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, буйное, бліскучае, цёмна-зялёнае, перыстарассечанае, верхняе — сядзячае. Кветкі белыя, у парасоніках. Плод — віслаплоднік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕ́НУ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць селен. Найб.пашыраныселенавадарод H2Se і яго солі — селеніды. Пры спальванні селену ў паветры ўтвараецца аксід селену SeO2, які з’яўляецца ангідрыдам селеністай к-ты H2SeO3. Пад уздзеяннем моцных акісляльнікаў, у прысутнасці вады селеністы ангідрыд пераходзіць у селенавую кіслату H2SeO4, солі якой (селенаты) па хім. уласцівасцях аналагічныя сульфатам. Выкарыстоўваюцца С.з. ў арган. сінтэзе, электратэхн., хім., металургічнай, фармацэўтычнай прам-сцях. Гл. таксама Селенарганічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЛІНО́РЫЙ (ад сінкліналь + грэч. oros гара),
комплекс складкавых дыслакацый слаёў зямной кары з агульнай сінклінальнай будовай, дзе люстэрка складкавасці (датычная паверхня да скляпенняў або замкоў антыкліналей) апушчана ў гал. восевай ч. структуры. Даўжыня — многія сотні кіламетраў, шырыня — дзесяткі, радзей больш за 100 км. Пашыраны ў складкавых збудаваннях і ўтвараюцца на месцы геасінкліналей або арагенных (міжгорных) прагінаў. Чаргуюцца з антыклінорыямі. Тыповыя С. — Залаірскі на Урале, Новарасійскі на Каўказе.
клас зялёных водарасцей. Каля 30 родаў, 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыб. 70 м (некат трапляюцца ў морах умераных паясоў, напр., каўлерпа). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.
Слаявіны буйныя (выш. да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое. Ужываюцца ў ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРАВІКІ́ (Sporozoa),
клас паразітычных прасцейшых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі адзначаюцца гемаспарыдыі, ці кроваспаравікі, грэгарыны, какцыдыі, піраплазміды. Паразітуюць у клетках, тканках або поласцях жывёл і чалавека. Узбуджальнікі какцыдыёзу, малярыі, піраплазмозаў і інш.
Мікраскапічныя аднаклетачныя арганізмы. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія), палавога працэсу (гаметаганія) і спораганіі (спорагенез) і зменай гаспадароў. Перадача паразітаў адбываецца аліментарным шляхам або пры кровасмактанні. Іл.гл. да арт.Грэгарыны, Какцыдыі, Піраплазміды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́РЫЧУЭЛ (ад англ. spiritual song духоўная песня),
жанр амерыканскай духоўнай музыкі; някультавае песнапенне. Узнік на Пд ЗША на аснове афр. і англа-кельцкіх традыцый, быў пашыраны ў 2-й пал. 18 ст. — 1870-х г. Перадае настроі трагічнай адзіноты, вылучаецца паэт. глыбінёй. З 1930-х г. адроджаны на канцэртнай эстрадзе (П.Робсан, Махалія Джэксан, М.Андэрсан, Л.Прайс, Р.Чарлз, Р.Тарп), з 1960-х г. развіваецца у межах поп-музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛА́ХНУМ (Splachnum),
род брыевых імхоў сям. сплахнавых. 8 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных шыротах На Беларусі 1 від — С. бутэлькападобны (S. ampullaceum). Трапляецца ў сырых вярбоўніках, на вільготных пашах і балотах.
Адна- і двухдомныя лістасцябловыя расліны Утвараюць рыхлыя дзярнінкі. Сцёблы даўж. 1—9 см, з чырв. рызоідамі. Лісце шырокаяйцападобнае або ланцэтнае, суцэльнакрайняе ці зубчастае. Каробачка прамастойная, на доўгай ножцы. Каўпачок канічны.