ШВАРЦ Станіслаў Сямёнавіч (1.4.1919, г. Днепрапятроўск, Украіна — 12.5.1976),
расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад.Рас.АН (1970; чл.-кар. 1966). Скончыў Пецярб.ун-т (1942). З 1946 ва Уральскім філіяле Рас.АН, у 1955—76 дырэктар Ін-та экалогіі раслін і жывёл. Навук. працы па экалогіі жывёл. Распрацаваў метад морфафізіял. індыкатараў для вызначэння стану і прагнозу развіцця папуляцый жывёл, адзін з заснавальнікаў папуляцыйнай і хім. экалогіі водных жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНДЗІ́Л Станіслаў Баніфацый (6.5.1761, в. Ясянцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.4.1847),
бел.вучоны ў галіне прыродазнаўства, заалогіі, батанікі; адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Д-рфілас.н. (1798). З 1802 праф. батанікі і заалогіі Віленскага ун-та. Вывучаў флору Беларусі і Літвы, карысныя выкапні (солі, торф) Беларусі. Заснаваў у Вільні бат. сад (1802). Аўтар падручнікаў па батаніцы («Прыкладная батаніка», 1799) і заалогіі («Заалогія», ч. 1—3, 1807).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МЦАВА Алена Пятроўна (24.6.1934, г. Растоў-на-Доне, Расія — 27.5.1977),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыла мед.ін-т у Растове-на-Доне (1958). З 1968 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па бактэрыяхім. даследаваннях узбуджальнікаў чумы, халеры, меліяідозу.
Тв.:
Полисахариды клеточных стенок бактерий (разам з В.І.Яфрэменкам) // Успехи микробиологии. 1967. №1;
Изучение полисахаридных комплексов методом инфракрасной спектроскопии // Антибиотики. 1969. Т. 11, №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́ЎДЗІН Пётр Уладзіміравіч (н. 21.12.1943, г. Саратаў, Расія),
бел.вучоны ў галіне буд. механікі і буд. канструкцый. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (2000). Скончыў БПІ (1966). З 1969 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це. З 1974 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па разліках і аўтаматызаваным аптымальным праектаванні буд. канструкцый і падмуркаў, нягладкай механіцы цвёрдых дэфармуемых цел, нясучых мех. сістэмах павышанай надзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧАПО́ЎСКІ Ян (1800, в. Пацейкі Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1871),
бел. і польскі вучоны-медык. Д-р медыцыны (1824). Скончыў Віленскі ун-т. З 1826 працаваў у Варшаве ўрачом, з 1842 урачом у дэпартаменце сената Польшчы, ардынатарам у Евангелічным шпіталі. Даследаваў і прапанаваў новы спосаб лячэння эпілепсіі (1839), член камісіі па вывучэнні эпілепсіі. Прапанаваў спосабы лячэння рэўматычных хвароб ёдазмяшчальнымі вадкасцямі. З 1839 нам. рэдактара мед. часопіса ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ДАЛКА Леанід Пракопавіч (н. 16.4.1937, г. Кіраваград, Украіна),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БПІ (1959). У 1959—63 працаваў інжынерам-энергетыкам трэста «Энергамантаж», з 1967 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1977—94 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай электраэнергетычных сістэм.
Тв.:
Критерии и методы оптимального управления электроэнергетической системой. Мн., 1979;
Экономика электроэнергетических систем. Мн., 1985;
Основы управления энергетическим производством. Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖКО́Ў Леанід Мікалаевіч (н. 20.2.1940, г. Магілёў),
бел.вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (2002), праф. (2003). Скончыў Бел.тэхнал.ун-т (1962), дзе і працуе (з 1983 дэкан). Навук. працы па пытаннях рэкрэацыйнага лесаводства, лясной экалогіі і інш.
Тв.:
Основы природопользования. Мн., 1980 (у сааўт.);
Экалогія з асновамі метэаралогіі. Мн., 1995;
Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання. Мн., 1999 (у сааўт.);
Основы теории и практики рекреационного лесоводства. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРО́ВІЧ Яўгеній Мечыслававіч (н. 24.8.1939, Мінск),
бел.вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (2001). Скончыў Бел.нац.тэхн.ун-т (1962), дзе і працуе (з 2001 праф.). Навук. працы па тэорыі нелінейна дэфармуемых сістэм, па стат. і дынамічнай устойлівасці збудаванняў.
Тв.:
Нелинейное деформирование, статическая и динамическая устойчивость пространственных стержневых систем. Мн., 1999;
Работа деформируемых систем при следящих, ветровых и гидростатических нагрузках // Механика разрушения композиционных материалов. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНАНА́ Людміла Аляксандраўна (н. 11.4.1957, г. Яраслаўль, Расія),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (2003). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1979), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях развядзення і селекцыі буйн. раг. жывёлы малочнага кірунку, удасканалення бел. чорна-пярэстай буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Эмбриональная скороспелость и продуктивность крупного рогатого скота. Мн., 1998;
Использование в селекции пренатальной скороспелости и конституциональных особенностей сельскохозяйственных животных. Гродно, 2002.