горад на Пн Пакістана, на р. Лех, паблізу г.Ісламабад (практычна зліліся). Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., цэм., хім. і нафтахім., гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд. і металаапрацоўчая. Нар. промыслы: ручное дыванаткацтва, вышыўка, вытв-сць ювелірных вырабаў з серабра, каштоўных і паўкаштоўных камянёў, саматужна-маст. вырабаў з дрэва, металаў, тэкстылю (нац. адзенне, кашмірскія хусткі). Ун-т. Археал. музей.
На месцы Р. да н.э. знаходзіўся стараж.г. Гаджыпур; у сярэднявеччы — г. Фатэхпур-Баоры, які ў пач. 14 ст. разбурылі манголы. Адноўлены правадыром племя гакхараў Равал-ханам, які назваў яго сваім імем. У 1-й пал. 19 ст. належаў сікхам, у 1849 захоплены брыт. войскамі і да 1947 важная брыт.ваен. база. Пасля ўтварэння Пакістана (1947) значэнне Р. пабольшала. У 1959—65 часовая сталіца Пакістана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЬ-АВІ́Ў,
горад у Ізраілі, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Каля 400 тыс.ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (т.зв. агламерацыя Дан) каля 2 млн.ж. (2001). Марскі порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт (Ліда, або Лод). Гал.эканам. і культ. цэнтр, канцэнтруе ў агламерацыі больш за 50% прамысл. прадпрыемстваў краіны.
Прам-сць: маш.-буд., металаапр., хім., фармацэўтычная, тэкст., харч., папяровая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Апрацоўка алмазаў. 2 ун-ты. «Суламіфкансерваторыя». Музеі: археал., Гаарэц-музей і інш. Праводзіцца Міжнар. фестываль музыкі і драмы (з 1961).
Засн. ў 1909 яўр. каланістамі на Пн ад старажытнага г. Яфа (у 1949 зліўся з ім). У 1936 пабудаваны марскі порт. Пасля ўтварэння ў 1948 дзяржавы Ізраіль стаў яго сталіцай. Нягледзячы на перанос урада і парламента Ізраіля ў г. Іерусалім, Т.-А. па-ранейшаму прызнаецца ААН і сусв. супольнасцю сталіцай Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі. Адм. ц. метрапалітэнскага графства і гал. горад канурбацыі Уэст-Мідлендс. 1009 тыс.ж. (1992), другі па колькасці насельніцтва (пасля Лондана) горад краіны. Аэрапорт. Адзін з гал. цэнтраў цяжкай прам-сці (у асн. машынабудавання і металаапрацоўкі). Аўта- і авіябудаванне і сумежныя прадпрыемствы, эл.-тэхн., станкабуд., гумавая (у т. л.вытв-сць шынаў); хім., шкляная прам-сць; чорная (пераважна перапрацоўчая) і каляровая металургія. Вытв-сцьчыг. абсталявання і вагонаў. Ваен.прам-сць. Бірмінгема здаўна вядомы ювелірнымі вырабамі. 2 ун-ты. Музеі. Маст. галерэя. Помнікі архітэктуры: царква св. Марціна (13 ст.), сабор св. Філіпа (18 ст.), ратуша (19 ст.).
Узнік на месцы паселішча англасаксаў (упамінаецца з 11 ст.). З 12 ст. вядомы сваімі кірмашамі. З канца 16 ст. цэнтр па вытв-сці вырабаў з металу. У 1775 пачала дзейнічаць першая ф-ка паравых машын. У 2-ю сусв. вайну разбураны герм. авіяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗАВІ́ЛЬ (Brazzaville),
горад, сталіца Конга. Размешчаны на правым беразе р. Конга, насупраць г. Кіншаса (Заір). Вылучаны ў асобную адм. акругу. 760,3 тыс.ж. (1990). Рачны порт. Чыгункай і шашой злучаны з марскім портам Пуэнт-Нуар. Міжнар.аэрапорт. Гандл.-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Тэкст., швейная, запалкавая, тытунёвая, харчасмакавая (алейная, піваварная, рыбаперапр.), дрэваапр., папяровая, абутковая, металаапр., хім.прам-сць. Суднарамонт. Саматужныя разьбярства па дрэве, выраб маст. керамікі. Ун-т. Пастэраўскі ін-т. Нац. музей.
Засн. ў 1880 франц. даследчыкам і падарожнікам П.С. дэ Браза на месцы стараж. негрыцянскага паселішча. Паліт. і гандл. значэнне набыў на мяжы 19 і 20 ст. У 1905—10 адм. ц.Франц. Конга, у 1910—58 — Франц. Экватарыяльнай Афрыкі і Сярэдняга Конга. У 2-ю сусв. вайну адзін з асн. апорных пунктаў руху «Свабодная Францыя» (з 1942 «Змагарная Францыя»), які ўзначальваў Ш. дэ Голь. З 1960 сталіца Конга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛАС (Dallas),
горад на Пд ЗША, на р. Трыніты ў штаце Тэхас. 1022 тыс.ж., з г. Форт-Уэрт і прыгарадамі 3,9 млн.ж. (1993). Важны трансп. вузел, гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША, арганізац. цэнтр нафтагазавай прам-сці раёна. Міжнар.аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сць нафтавага, халадзільнага, агульнапрамысл. абсталявання). Прам-сць: радыёэлектронная (вытв-сць паўправаднікоў і сродкаў сувязі), авіяракетная, харч., швейная, паліграф., папяровая, хім. (вытв-сць мыла і сінт. мыйных сродкаў), нафтаперапр., вытв-сць адзення і скургалантарэі. 2 ун-ты. Музеі. Тэатры. Турызм.
Засн. ў 1841 як гандл. факторыя, з 1856 горад. У час грамада. вайны 1861—65 адзін з цэнтраў канфедэратаў. У 2-й пал. 19 ст. цэнтр гандлю бавоўнай. З 1930-х г. эканоміка горада звязана з эксплуатацыяй выяўленых там радовішчаў нафты. У час 2-й сусв. вайны стаў цэнтрам прам-сці, у т. л. авіябудаўнічай. У 1963 у Д. забіты прэзідэнт ЗША Дж. Ф.Кенэдзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́Н,
горад, сталіца Іарданіі, у вадзі Зерка, на ПнЗ краіны. 1,3 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар.аэрапорт. Нафтаперапр., харч., тытунёвая, тэкст., цэментная і інш.прам-сць. Ун-т.
У старажытнасці вядомы пад назвай Рабат-Амон, у эліністычна-рым. эпоху — Філадэльфія. У 7—9 ст. уваходзіў у араб.Халіфат, пасля яго распаду ў 10 ст. — у склад розных дзяржаў Егіпта і Сірыі. З 1516 да канца 1-й сусв. вайны ў складзе Асманскай імперыі. З 1921 сталіца эмірата Трансіарданія, з 1946 Іарданіі. На месцы стараж. горада захавалася некалькі грабніц і фрагменты сцяны (магчыма, 9 або 8 ст. да н.э.), руіны араб. цытадэлі і рым. тэатра на 4 тыс.чал. (2 ст.н.э.), адэона (тэатр для спевакоў), німфея (ант. свяцілішча). У канцы 19 ст. пабудаваны палацы Басман і Рагдан, у 1924 — мячэць аль-Хусейн, у 1952 — маўзалей караля Абдалаха. Сучасная архітэктура горада еўрап. тыпу. Музеі: Іарданскі археалагічны, ісламу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́САВЫЯ АСТРАВЫ́ (Cocos Islands),
Кілінг астравы, група з 27 нізінных каралавых астравоў на У Індыйскага ак.; тэр. Аўстраліі. Пл. 14 км². Нас. 609 чал. (1996), пераважна малайцы. Клімат трапічны. Т-ра паветра на працягу года ад 21 да 32 °C. Ападкаў каля 2180 мм за год. На в-ве Уэст-Айленд міжнар.аэрапорт, які абслугоўвае трасы з Аўстраліі ў Афрыку і Паўд. Азію. Аснова эканомікі — абслугоўванне аэрапорта, сельская гаспадарка (какосавая пальма, агародніна), рыбалоўства.
Адарыў у 1609 англ. капітан У.Кілінг (ад яго другая назва астравоў). Пастаянныя пасяленні з 1826—27. У 1857 анексіраваны Вялікабрытаніяй, у 1878 перададзены пад кіраванне ўрада брыт. ўладання Цэйлон. У 1903 уключаны ў калонію Сінгапур. У 1955 перададзены пад кіраванне Аўстраліі. У выніку рэферэндуму (крас. 1984) жыхары астравоў выказаліся за далучэнне іх да Аўстраліі. Ген. асамблея ААН у снеж. 1984 прыняла рэзалюцыю, якая зацвярджае рашэнне насельніцтва астравоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЫ́НА (араб.Медынат-Расул-Алах або Медынат-ан-Набі — горад прарока),
горад на З Саудаўскай Аравіі, у аазісе. Больш за 500 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Другі (пасля Меккі) свяшчэнны горад і месца паломніцтва мусульман (штогод каля 2 млн.чал.): грабніцы заснавальніка ісламу Мухамеда, яго дачкі Фатымы, першых арабскіх халіфаў у мячэці Харам (7—8 ст., перабудавана ў 19 ст.). Абслугоўванне паломнікаў, вытв-сць прадметаў рэліг. культу. Мусульм.ун-т.
У дамусульманскі перыяд вядома пад назвай Ясрыб (Ятрыб). У 622 сюды пераехаў Мухамед, пакінуўшы Мекку (гл.Хіджра), з гэтага часу наз. М. Стала другім пасля Меккі свяшчэнным горадам ісламу. У 632—656 сталіца араб. халіфата. Пры Амеядах і Абасідахадм. ц. Хіджаза. З 10 ст. пад уладай егіп. дынастый. З 1517 у складзе Асманскай імперыі. З 1804 пад уладай вахабітаў, у 1916—24 — караля Хіджаза, пазней далучаны да Саудаўскай Аравіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛІНГТАН, Велінгтан (Wellington),
горад, сталіца Новай Зеландыі, на Пд Паўночнага в-ва. Размешчаны на схілах гор, якія акаймоўваюць зал. Порт-Нікалсан Ціхага ак. 327 тыс.ж. з прыгарадамі (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Міжнар.аэрапорт Ронгатаі. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., у т. л. малочная, мясная, тэкст. (пераважна шарсцяная), маш.-буд. (трансп., эл.-тэхн.), папяровая, дрэваапрацоўчая. Ун-т Вікторыя, ін-ты. Картэраўскае т-ва Новай Зеландыі, Новазеландская акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі, Картэраўская абсерваторыя. Нац.маст. галерэя. Нац. музей. Тэатры. Бат. сад.
У 1-й пал. 19 ст. на месцы У. жылі плямёны маоры і некалькі белых пасяленцаў — маракоў і кітабояў. У 1840 англ. каланісты засн. паселішча на беразе заліва Порт-Нікалсан; з 1853 горад. У 1865 сюды перанесены з Окленда сядзіба брыт. ген.-губернатара і цэнтр. ўрад. У 1880 названы ў гонар брыт. палкаводца і дзярж. дзеяча А.Уэлінгтана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭБАКСА́РЫ (чувашскае Шупашкар),
горад, сталіца Чувашыі, у Рас. Федэрацыі, на правым беразе р. Волга. 461,2 тыс.ж. (2001). Рачны порт, чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, ткацкія станкі, электрапрылады і апараты, кабель і інш.), лёгкая (тэкст., швейная, трыкат.), харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ГЭС. Чувашская АН, Чувашская нац. акадэмія. 3 ВНУ, у іх ліку ун-т. 5 тэатраў. Філармонія. Музеі: маст., краязнаўчы (філіял — В.І.Чапаева, які нарадзіўся ў в. Будайкі, цяпер у межах горада) літаратурны. Арх. помнікі: Увядзенскі сабор (1651), дом Зелейшчыкава (1697), Троіцкі манастыр (17 ст.), цэрквы Уваскрэсення і Міхайла-Архангельская (1702), Успення (1763).
Упершыню ўпамінаецца ў 1469. З 1555 крэпасць Маскоўскай дзяржавы, заселеная стральцамі. У канцы 17—18 ст.гандл. цэнтр Паволжа (соль, хлеб, футра, гарбарная сыравіна, мёд). З 1708 у складзе Казанскай губ., з 1781 павятовы горад. З 1920 цэнтр Чувашскай аўт. вобласці, з 1925 сталіца Чувашыі.