ЛЕ́ЙКАРТ ((Leuckart) Рудольф) (7.10. 1822, г. Гельмштэт, Германія — 6.2. 1898),
нямецкі заолаг, адзін з заснавальнікаў паразіталогіі. Праф. ун-таў у г. Гісен (з 1850) і г. Лейпцыг (з 1870). Навук. працы па біялогіі паразітычных чарвей, у т. л. стужачных, трыхінелы, параўнальнай марфалогіі і сістэматыцы беспазваночных. Падзяліў прамяністых жывёл на 2 тыпы: кішачнаполасцевыя і ігласкурыя.
Тв.:
Рус.пер. — Общая естественная история паразитов, особенно видов, водящихся у человека. СПб., 1881.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ (Уладзімір Іпалітавіч) (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнт АН Украіны. З 1928 дырэктар бат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАВА (Лідзія Іванаўна) (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1963). З 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы па сац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замежнай сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Испания: истоки и современные тенденции оппозиционного движения. М., 1977 (разам з Т.Баранавай);
Социалистический образ жизни: критический анализ немарксистских концепций. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́НДА (Юрый Аўраамавіч) (29.3.1892, Мінск — 19.8.1960),
генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы (1944). Праф. (1946). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1916). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну зліп. 1941 на Паўн. і Ленінградскім франтах, удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, у Карэліі і Прыбалтыцы. У 1945—49 нач.вет. службы Ленінградскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІЛЬЁН, Мабіён (Mabillon) Жан (26.12.1632, г. Сен-П’ермон, Францыя — 27.12.1707), французскі гісторык, заснавальнік дыпламатыкі і палеаграфіі. Чл. кангрэгацыі маўрыстаў. З 1664 працаваў у бібліятэцы манастыра Сен-Жэрмен-дэ-Прэ (Парыж). З 1701 чл. акадэміі надпісаў. Здзейсніў шматтомную публікацыю крыніц па гісторыі бенедыкцінцаўз каментарыямі і заўвагамі (13 тамоў, 2 апошнія скончаны інш. маўрыстамі). Распрацаваў методыку вызначэння сапраўднасці дакумента, устанавіў адзнакі датавання і лакалізацыі рукапісу, стварыў тэорыю «нац. тыпаў» лац. пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́РЫ-ШАРЫ́Ф,
горад на Пн Афганістана. Адм. ц. правінцыі Балх. Вядомы з канца 15 ст. Каля 150 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Велазборачны і хім.з-ды. Рамёствы (дываны, скуры, метал. вырабы). Гандаль каракулем, збожжам, фруктамі. Музей «Бактар» (выяўл. мастацтва). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў да мяркуемай магілы халіфа Алі з комплексам будынкаў 15 ст. (мячэць, медрэсэ, мінарэт, маўзалей; рэстаўрыраваны ў 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ (Васіль Емяльянавіч) (27.2.1903, Масква — 1.9.1975),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Маскоўскі прамысл.-эканам.ін-т (1930). З 1933 на выкладчыцкай і парт. рабоце ў Маскве. Зжн. 1941 чл.ваен. савета Бранскага, нач. палітупраўлення Зах. франтоў, зкрас. 1944 чл.ваен. савета 3-га Бел. фронту, які ўдзельнічаў у Беларускай аперацыі 1944. У 1945—46 чл.ваен. савета Баранавіцкай ваен. акругі. Да 1962 на ваенна-паліт. рабоце ў Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ (Уладзімір Васілевіч) (н. 2.2.1940, в. Лань Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н., праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1965). З 1968 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні, метадах дыягностыкі, агульнай спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў жывёл.
Тв.:
Сальмонеллез свиней. Мн., 1994;
Некробактериоз сельскохозяйственных животных. Мозырь, 1999 (разам з Э.І.Верамеем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́КА (Monaco),
горад, сталіца дзяржавы Манака, на Міжземным м. Вядомы з 13 ст. 3 тыс.ж. (1997). Порт, курорт і цэнтр турызму на Міжземным м.Вытв-сць сувеніраў. Акіянаграфічны ін-тз музеем і акварыумам, міжнар. гідраграфічнае бюро. Антрапал. дагіст. музей. Бат. сад. Жылыя кварталы і тэрасныя сады (16—18 ст.), княжацкі палац (16—19 ст) з фрагментамі крэпасці 13—19 ст., капэла Ла Мізерыкорд (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАПЛА́Н (ад мана... + лац. planum плоскасць),
самалёт або планёр з адной нясучай паверхняй (крылом), якая размешчана па абодва бакі фюзеляжа.
Адрозніваюць нізкаплан (з нізкім размяшчэннем крыла), сярэдне- і высакаплан. Крыло М. можа быць свабоднанясучым, падкосным ці расчалачным (замацаваным знізу і зверху падкосамі або расчалкамі). У параўнанні збіпланам М. мае лепшую абцякальнасць форм, меншае лабавое супраціўленне, большыя скорасці лёту. Свабоднанясучы М. — асн. тып сучасных самалётаў. Іл.гл. да арт.Авіяцыя.