ЛЕР-СПЛАВІ́НСКІ ((Lehr-Spławiński) Тадэвуш) (20.9.1891, г. Кракаў, Польшча — 17.2.1965),
польскі мовазнавец-славіст. Акад.АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных АН. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1913). З 1919 праф. Пазнанскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ун-таў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыня к-та славяназнаўства Польскай АН. Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва слав. моў, слав. акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асн. працы: «З даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царк.-слав. мовы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́МЦЕЎ (Цімафей Пятровіч) (15.10.1906, пас. Новахапёрскі Варонежскай вобл., Расія — 19 4.1972),
бел. і рускі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1944), праф. (1934). Скончыў Варонежскі ун-т (1929). Працаваў у Ін-це мовы АН Беларусі (1933—39), БДУ (з 1939), Маскоўскім ун-це (з 1946). У 1958—72 гал. рэдактар час. «Филологические науки». Асн.навук. працы ў галіне агульнага, слав., рус. і бел. мовазнаўства. Аўтар прац «Беларуская граматыка. Ч. I. Фанетыка і правапіс» (1935), «Выражэнне галоўных членаў сказа ў беларускай мове» (1940), «Даследаванні ў галіне гісторыі беларускага сінтаксісу. Састаўны выказнік і яго змяненні ў гісторыі беларускай мовы» (1941), «Беларуская мова» (1951), «Граматыка беларускай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Сравнительно-историческая грамматика восточнославянских языков: (Морфология). М., 1961;
французскі гісторык, егіптолаг. Бацька А.Масперо. Чл.франц. Акадэміі надпісаў (1883, з 1914 вучоны сакратар). Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы і ў егіптолага А.Марыета. З 1873 праф. Калеж дэ Франс, у 1887—1916 — парыжскай Сарбоны. У 1881 заснаваў у Каіры ін-тусх. археалогіі, у 1881—86 і 1899—1914 дырэктар «Службы старажытнасцей» і Егіп. музея ў Каіры. Адкрыў у Егіпце стараж. тэксты на ўнутр. сценах пірамід Стараж. царства, сховішча мумій фараонаў XVII—XXII дынастый, шэраг помнікаў матэрыяльнай культуры. Аўтар прац па многіх галінах егіпталогіі (археалогія, стараж.мова, л-ра, мастацтва), фундаментальных даследаванняў: «Старажытная гісторыя народаў класічнага Усходу» (т. 1—3, 1895—99), «Даследаванні па егіпецкай міфалогіі і археалогіі» (т. 1—6, 1893—1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСІЕ́НКА (Святлана Піліпаўна) (н. 30.8.1939, г. Краснаармейск, Украіна),
бел.літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1994), праф. (1994). Скончыла БДУ (1963). З 1967 працуе ў Гродзенскім ун-це імя Я.Купалы. Друкуецца з 1968. Даследуе польскі раман 19—20 ст., жанрава-стылявыя асаблівасці польскай прозы, бел.-польскія літ. сувязі 19—20 ст., бел. этнакультурныя фактары ў творчасці А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, З.Налкоўскай і інш. Аўтар манаграфіі «Творчасць Зоф’і Налкоўскай» (1989). Сааўтар зб-каў «Краю мой — Нёман» (1986), «Параўнальнае літаратуразнаўства і руска-польскія літаратурныя сувязі ў XX ст.» (М., 1989), «Зоф’і Налкоўскай прысвечана» (1991), «З боку крэсаў» (Кракаў, 1994), «Узаемадзеянне літаратур і моў», «Польская мова і літаратура ў кантэксце славянскіх культур» (1995), «Адам Міцкевіч і сусветная культура» (1998, кн. 4), «Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры» (1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
навука пра заканамернасці, паходжанне, развіццё псіхікі жывёл і чалавека, пра падабенства і адрозненне ў іх псіхічнай дзейнасці. Фарміраванне П.п. звязана з працамі Ж.Б.Ламарка, Ч.Дарвіна, У.А.Вагнера. Параўнальна-псіхал. аналіз будуецца на звестках зоапсіхалогіі, псіхалогіі чалавека і накіраваны на выяўленне ў анта- і філагенезе зыходных псіхічных працэсаў жывёл і чалавека і якасных адрозненняў чалавечай псіхікі ад псіхікі жывёл. Асаблівае значэнне мае ўлік сац.-гіст фактараў, якія вызначылі ўзнікненне і развіццё чалавечай свядомасці (прац. дзейнасць, грамадскае жыццё, членараздзельная мова). Даныя П.п. маюць вял. значэнне для вырашэння розных праблем псіхалогіі, філасофіі, антрапалогіі, медыцыны, педагогікі (генет. аснова развіцця дзіцячай псіхікі) і інш. Параўнанне паводзін і псіхікі як неад’емная частка праблематыкі розных дысцыплін, у т. л. эталогіі, сацыябіялогіі, кагнітыўнай эталогіі і антрапалогіі, ператварылася ў міждысцыплінарную галіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПЕ́РЦЫЙ (Секст) (Sextus Propertius; каля 50 да н.э., г. Асізі, Італія — каля 15 да н.э.),
рымскі паэт. Вучыўся ў Рыме. Належаў да гуртка Гая Мецэната. Выдаў 4 кнігі элегій (28—16 да н.э.), у якіх па-майстэрску адлюстраваў дыялектыку любоўнай страсці. Большасць з іх прысвяціў сваёй каханай Кінфіі (сапр. Гостыя). Узбагаціў жанр рым. элегіі новымі тэмамі. У «вучоных» элегіях, напісаных на ўзор Калімаха, звяртаўся да нац.рым. сюжэтаў, тлумачыў паходжанне рэліг. культаў, звычаяў, помнікаў. Выкарыстаў міфы як сродак паэтызацыі. Мова П. сціслая і цяжкая, стыль вызначаецца патэтычнасцю і выразнасцю.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Валерый Катулл;
Альбий Тибулл;
Секст Проперций. М., 1963;
У кн.: Античная лирика. М., 1968.
Літ.:
Савельева Л.И. Идеал и действительность в творчестве Тибулла и Проперция // Античность и современность. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ТЧАНКА (Васіль Ульянавіч) (н. 7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1958). З 1971 у Нац. ін-це адукацыі, з 1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Навук. працы па педагогіцы і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Тв.:
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ. Мн., 1984;
Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мн., 1987;
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Складаны сказ. Мн., 1989;
Адукацыя, школа і нацыянальная культура (разам з В.П.Протчанка) // Пачатковая школа. 1993. № 1;
Новая праграма па беларускай мове і навучальны працэс // Роднае слова. 1994. №1;
Пераказы ў пачатковай школе. Мн., 1999 (разам з Я.М.Лаўрэлем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМО́НІМАЎ СЛО́ЎНІК,
аспектны даведнік, які апісвае пары і групы амонімаў. У артыкулах амонімаў слоўніка падаюцца семантычныя, граматычныя, спалучальныя, стылістычныя і інш. адрозненні паміж словамі ў аднолькавых парах і групах амонімаў (у адрозненне ад інш. слоўнікаў, дзе загаловачнае слова-амонім толькі пазначаецца надрадковай арабскай лічбай). Напр., «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз.Старычонка (1991) змяшчае 1265 аманімічных пар і груп слоў у асн. частцы і больш як 750 у раздзеле «Субстантыўная аманімія». Для практычнага вырашэння праблем міжмоўнай аманіі (і параніміі) створаны спец. слоўнік дыферэнцыяльнага тыпу: «Кароткі дыферэнцыяльны руска-беларускі слоўнік» у кн. «Беларуская мова для небеларусаў» А.А.Крывіцкага, А.Я.Міхневіча і А.І.Падлужнага (3-е выд., 1990), «Міжмоўныя амонімы і паронімы. Спроба руска-беларускага слоўніка» С.М.Грабчыкава (1980), «Беларуска-рускі паралексічны слоўнік-даведнік» (1985) і інш.
рускі пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Маскоўскае вучылішча калонаважатых (1817). У 1818—31 на ваен. службе ў Бесарабіі. У 1852—70 дырэктар Аружэйнай палаты. Аўтар рамант. паэм «Уцякач» і «Мурамскія лясы» (абедзве 1831), рамана-падарожжа «Вандроўнік» (ч. 1—3, 1831—32), гіст. раманаў «Кашчэй Бессмяротны» (1833), «Лунацік» (1834), «Святаславіч, варожы гадаванец» (1835) і інш., кн. «Аповесці» (1843), даследаванняў «Нарыс старажытнай гісторыі Бесарабіі» (1828), «Варагі» (1834), «Першабытнае вераванне і будызм» (1864) і інш. У рамане «Саламея» (1846) з эпапеі «Прыгоды, пачэрпнутыя з мора жыццёвага» (кн. 1—4, 1846—63) адлюстраваў працэс нараджэння фантасмагорый у скажоным сац. адносінамі свеце. У творах Вельтмана спалучаюцца фантастыка і рэальнасць, авантурныя і бытавыя элементы; выкарыстоўваецца гратэск, стылізаваная мова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ МАРЫІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ.
Існавала ў Віцебску ў 1870—1917. Засн. на базе Марыінскай жаночай школы (з 1863). Утрымлівалася на сродкі грамадскіх арг-цый, органаў гар. самакіравання і дабрачынныя ахвяраванні. Прымалі пераважна дачок дваран, чыноўнікаў, святароў (у 1900 было 413 навучэнак). Тэрмін навучання 7 гадоў. Выкладаліся Закон Божы, рус.мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, матэматыка, фізіка, франц. і ням. мовы, дамаводства, чыстапісанне, рукадзелле, маляванне, спевы, танцы. Выпускніцы не мелі права на паступленне ва ун-т з-за скарочанага аб’ёму выкладання ў гімназіі дакладных і прыродазнаўчых навук. Той, хто жадаў, мог скончыць дадатковы 8-ы (педагагічны) клас (выкладалася педагогіка, методыка навучання ў пач. класах, праводзілася пед. практыка ў пач. школах) і атрымаць атэстат настаўніцы пач. класаў. Штогод гімназія выпускала 80 чал. За гады існавання падрыхтавана каля 3 тыс. вучаніц, у т. л. 1 тыс. настаўніц.