возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вядзеціца, за 21 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,37 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 6,8 м, даўж. берагавой лініі 4 км. Пл. вадазбору 6,2 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, на У да 10 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі на У участкамі супадаюць са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, стромкае. Дно ў паўн.ч. да глыб. 4—5 м пясчанае, у цэнтр. і паўд. — сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай звоз. Бярэзінак, выцякае ручай у воз. Вядзета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́МЕЛЬСКАЯ МЫСЛЬ»,
грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-асветнага кірунку. Выдавалася 3 разы на тыдзень з 5(18).2.1913 да 17(30).7.1914 у Гомелі на рус. мове. Асн. месца адводзіла асвятленню мясц. праблем. Выступала супраць курсу на хутарызацыю, за свабоду друку, усеагульнае і бясплатнае пач. навучанне. Шмат увагі аддавала сац.-эканам. і юрыд. праблемам яўр. насельніцтва ў Рас. імперыі, у т. л. супраць нацыяналізацыі крэдытнай сістэмы, якая падрывала яўр. капітал. Вітала станаўленне бел.тэатр. мастацтва, адзначала багатую нац. паэзію, прапагандавала рус. л-ру. У час 1-й сусв. вайны займала пацыфісцкія пазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ БАТАНІ́ЧНЫ САД.
Існаваў у 1775—81. Закладзены вучоным Ж.Э.Жыліберам на месцы старога гарадзішча. Па разнастайнасці, колькасці відаў раслін не саступаў лепшым садам Еўропы. Калекцыя камплектавалася змясц. відаў і раслін, атрыманых са Страсбурскага і Эдынбургскага садоў, падараваных вядомымі батанікамі (напр., акад. П.С.Палас пераслаў сабраныя ім сібірскія расліны). У 1777 у садзе было 1200 відаў экзотаў (у т. л. некалькі амерыканскіх, якія паспяхова раслі ў адкрытым грунце), у 1778 — больш за 2000 відаў. У 1781 большая ч. калекцыі перавезена ў Вільню. Цяпер на месцы саду — гар. парк культуры і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДНЕЎ (Мікола) (Мікалай Пятровіч; н. 25.10.1929, в. Старая Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1953). Настаўнічаў. У 1957—89 на журналісцкай рабоце. Друкуецца з 1954. Аўтар кніг прозы «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Заручыны» (1972), «Што скажуць людзі» (1975), «Крок да тайны» (1983). У нарысах, апавяданнях, аповесцях раскрывае жыццё людзей сучаснай вёскі, уздымае вострыя маральна-этычныя пытанні, паказвае пошук моладдзю свайго месца ў жыцці. Выдаў дакумент. аповесці «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), зб. гумарыстычных апавяданняў «Клін клінам» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЖАРА́Т,
штат Індыі на ПнЗ п-ва Індастан, каля Аравійскага м.Пл. 1996 тыс.км². Нас. 41,2 млн.чал. (1991), пераважна гуджаратцы, паводле веравызнання індуісты (каля 90%). Адм. ц. — Гандынагар, буйныя гарады Ахмадабад, Вадодара, Раджкот, Сурат. Большая ч. паверхні — плоская раўніна. Клімат субэкватарыяльны, з няўстойлівым увільгатненнем. Ападкаў за год 250—1000 мм. Расліннасць блізкая да саваннаў. Асн. баваўнаводчы штат Індыі. Вырошчваюць таксама арахіс, рыс, кукурузу, пшаніцу, бабовыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Здабыча нафты, солі, марганцавай руды, баксітаў. Прам-сць: тэкст., маш.-буд. (асабліва эл.-тэхн.), хім., радыёэлектронная, фармацэўтычная, алейная, цэм. і інш. Транспарт марскі, аўтамаб., чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Іван Канстанцінавіч) (1890, в. Меляшкі Беластоцкага ваяв., Польшча — 24.2.1943),
бел.паэт. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1909). Настаўнічаў на Гродзеншчыне і каля Паневяжыса. Загінуў на фронце. З 1909 пад псеўд. Янук Д. і Каршун друкаваў у газ. «Наша ніва» вершы і допісы. Яго творчасць развівалася ў рэчышчы бел.рэв.-дэмакр. паэзіі, прасякнута суперажываннем чалавечаму гору, болем за лёс абяздоленых, патрыят. матывамі («Доля», «Стогн», «Псалм CXXXVI»). Інтымнай лірыцы паэта ўласцівы рамант. парыў, глыбіня пачуццяў («Як засвецяць у небе зоры»), часам элегічнасць («Шкада разбітых мар»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЕ́ЦЦЕ,
сацыяльна-біялагічная з’ява, якая характарызуецца дажываннем чалавека да высокіх узроставых рубяжоў. Даўгавечнымі наз. людзей, якім больш за 90 гадоў. Многія з іх захоўваюць добрую памяць, цікавасць да навакольнага свету і ў значнай ступені працаздольнасць. У іх добра працуе сэрца, эндакрынная сістэма, моцны і ўраўнаважаны тып вышэйшай нерв. дзейнасці; яны ўстойлівыя да стрэсаў і інфекц. хвароб. Вывучае Д. геранталогія.
Спрыяюць Д. генет. патэнцыял, спадчыннасць, сац.-эканам. ўмовы, матэрыяльны дабрабыт, пэўныя псіхічныя і матэрыяльныя перадумовы, фіз. праца, рэжым харчавання, высокі ўзровень грамадскай санітарыі, аховы здароўя, неўжыванне тытуню і алкаголю. На Беларусі найбольш даўгавечнікаў у Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«25 САКАВІКА́»,
часопіс студэнцкай моладзі Віленскага ун-та. Выдаваўся ў 1936—39 у Вільні на бел. мове. Прытрымліваўся ідэйна-паліт. праграмы групоўкі моладзі, якая імкнулася спалучаць ідэал суверэннай Беларусі з хрысціянствам і элементамі сацыялізму. У «Ідэйнай дэкларацыі маладых адраджэнцаў» выказваўся за кааператыўна-карпарацыйны лад як аснову дзярж. ладу. Сваю мэту бачыў у садзейнічанні фарміраванню «новага тыпу беларуса...» на аснове абвешчанай у 1918 незалежнасці БНР. Прапагандаваў ідэю суверэннасці Беларусі, аддаваў увагу праблемам духоўнага жыцця народа і ролі нар. культуры, асвятляў дыскусійныя пытанні, падзеі ў культ. і грамадскім жыцці Зах. Беларусі і ў Вільні. Выйшла 5 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮК ((Duke) Чарлз) (н. 3.10.1935, г. Шарлат, штат Паўн. Караліна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Марскую акадэмію ЗША (1957), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1964), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). У 1966—76 у групе касманаўтаў НАСА. 16—27.4.1972 з Дж.Янгам і Т.Матынглі здзейсніў палёт на Месяц як пілот месяцовай кабіны касм. карабля «Апалон-16». На Месяцы прабыў 71 гадз (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Для перамяшчэння па месяцовай паверхні Дз. і Янг карысталіся месяцаходам. У космасе правёў 11 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯВО́ЧАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. ў бас.р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 17,5 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 4,15 км². Схілы катлавіны выш. 6—10 м (на Пд і ПдУ да 20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі. Дно выслана пяском (да глыб. 2—3 м) і гляямі. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 35 м. З возера выцякае ручай у воз. Чаросава.