УСЕ́ВАЛАД ЯРАСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Андрэй; 1030—13.4.1093),
вялікі князь кіеўскі [1077, 1078—93]. СынЯраслава Мудрага і Інгігерды (Ірыны) — дачкі швед. караля Олафа, бацька Уладзіміра Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) валодаў Пераяславам, Растовам, Суздалем і Белавозерам, разам з братамі Ізяславам Яраславічам і Святаславам Яраславічам удзельнічаў у ваен. паходах супраць торкаў, полаўцаў і Полацкага княства, у Нямігскай бітве 1067. Пасля смерці брата Святаслава ў 1077 атрымаў у спадчыну кіеўскі прастол, але саступіў яго Ізяславу і стаў князем чарнігаўскім. Пасля смерці Ізяслава (1078) вял.кн. кіеўскі. Беспаспяхова імкнуўся ўмацаваць адзінства Русі, велікакняжацкую ўладу. Адзін з найб. адукаваных рус. князёў, ведаў 5 моў. З удзелам братоў склаў т.зв. Праўду Яраславічаў (гл.Руская Праўда).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЛЬДШТЭ́ЙН Яўген Эмануілавіч (н. 15.10.1947, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў і тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1999). Сын Э.І.Фельдштэйна. Скончыў БПІ (1969). З 1973 у Бел.політэхн. акадэміі. З 1999 у Зеленагурскім ун-це (Польшча). Навук. працы па апрацоўцы новых канстр. і інстр. матэрыялаў, удасканальванні метадаў даследавання рэзальных інструментаў. Распрацаваў рэжымы апрацоўкі парашковых матэрыялаў і зносаўстойлівых пакрыццяў.
Тв.:
Теория резания. Физические и тепловые процессы в технологических системах. Мн., 1990 (разам з П.І.Яшчарыцыным, М.Л.Яроменкам);
Режущий инструмент: Курсовое и дипломное проектирование. 2 изд. Мн., 2002 (разам з М.А.Карніевічам, В.І.Шагуном).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІКО́ЦКІ Міхаіл Яўгенавіч (н. 20.2.1922, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец, журналіст. Сын Я.К.Цікоцкага. Д-рфілал.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1950). З 1950 працаваў у друку, У 1953—89 у БДУ (з 1965 заг. кафедры). Даследуе пытанні стылістыкі бел. мовы і стылістыкі газетных жанраў: «Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы» (1958), «Практычная стылістыка беларускай мовы» (ч. 1—2, 1962—65), «Стылістыка публіцыстычных жанраў» (1971), «Сугучнасць слоў жывых...; Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры» (1981). Аўтар кн. па тэорыі і практыцы журналістыкі «З гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст.» (1960) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́САРАЦ (Cesarec) Аўгуст (4.12.1893, Заграб — 17.7.1941),
харвацкі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1919 з М.Крлежам выдаваў час. «Plamen» («Полымя»), супрацоўнічаў у перыяд. друку «левіцы». Друкаваўся з 1909. У кнігах аповесцей і апавяд. «Судзіце Мяне» (1925), «За новай дарогай» (1926), «Навелы» (1939), раманах «Імператарскае каралеўства» (1925), «Залаты юнак і яго ахвяры» (1928), «Уцекачы» (1933) і інш.сац. матывы, падпарадкаваныя духу часу. Аўтар зб. паэзіі «Вершы» (1919), п’есы «Сын айчыны» (1940), кніг публіцыстыкі «Са свету прыгнечаных» (1925), «Іспанскія сустрэчы» (1938), «Падарожжа па Савецкім Саюзе» (1940) і інш. Перакладаў з ням., франц., чэш. і рус. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎ II (James; 14.10.1633, Лондан — 5.9.1701),
кароль Англіі [1685—88]. З дынастыі Сцюартаў. СынКарла I, брат Карла II. Імкнуўся аднавіць абсалютызм і яго апору — каталіцкую царкву. У 1685 распусціў парламент і правіў аднаасобна; у 1687 выдаў «Дэкларацыю аб верацярпімасці», якая адкрывала шлях да ператварэння каталіцызму ў дзярж. рэлігію, замяніў на важных дзярж. пасадах прыхільнікаў англіканства католікамі. Палітыка Я. II выклікала кансалідацыю апазіцыйных сіл. Скінуты ў выніку дзярж. перавароту, т.зв. Слаўнай рэвалюцыі (1688—89), якая скончылася перамогай апазіцыі і запрашэннем на прастол Вільгельма Аранскага (гл.Вільгельм III Аранскі). Пасля высадкі Вільгельма ў Англіі Я. II у снеж. 1688 уцёк за мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Ігар Мікалаевіч (2.1.1932, Мінск — 22.9.1991),
бел. вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Акад. (1986, чл.-кар. 1972) Нац.АН Беларусі. Д-рхім.н. (1965), праф. (1967). Сын М.Ф.Ярмоленкі. Скончыў БДУ (1952). З 1960 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы. Распрацаваў гарачатрывалыя валокны, новыя віды паперы, мед. прэпаратаў, фотаматэрыялаў, валакністыя і плёначныя цэлюлозныя і вугальныя іонаабменныя сарбенты, каталізатары, субстраты, спосабы стабілізацыі донарскай крыві.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.);
Новые волокнистые сорбенты медицинского назначения. Мн., 1978 (у сааўт.);
Элементосодержащие угольные волокнистые материалы. Мн., 1982 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАЎ Дзмітрый Вадзімавіч (н. 23.4.1960, Мінск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1999), праф. (2003). Сын В.В.Свірыдава. Скончыў БДУ (1982), дзе і працуе (у 1982—2002 у НДІфіз.-хім. праблем). Навук. працы па фота- і электракаталізе, хіміі нанаструктураваных матэрыялаў і іонна-імплантаваных палімераў, фотаэлектрахіміі квантава-размерных неарган. і малекулярных паўправаднікоў.
Тв.:
Ion-implanted Polymers (разам з У.Б.Аджаевым, І.П.Казловым) // Electrical and Optical Polymer Systems. New York, 1927;
Photoelectrochemistry of nanocrystalline aggregates of cyanine dyes on the semiconductor electrodes // Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors. The Netherlands, 2003;
Математическое моделирование физико-химических процессов. Мн., 2003 (разам з У.Р.Скацецкім, В.І.Яшкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ Аляксей Уладзіміравіч (н. 15.5.1950, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1995). Сын У.А.Белага. Скончыў Маскоўскі ун-т імя М.В.Ламаносава (1973). З 1973 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1992 у Прэзідыуме АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў зараджаных часціц з кандэнсаванымі асяроддзямі, трыбатэхніцы. Развіў фіз. асновы іонна-прамянёвай апрацоўкі матэрыялаў і пакрыццяў, метады мадыфікавання паверхневых слаёў зносаўстойлівых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Поверхностная упрочняющая обработка с применением концентрированных потоков энергии. Мн., 1990 (разам з Я.М.Макушком, І.Л.Побалем);
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з Г.Дз.Карпенкам, М.К.Мышкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЬКО́ВІЧ Ян (Ян Эдвард) Валенцьевіч (23.10.1834, маёнтак Слянянка, цяпер у межах г. Мінска — 2.8.1899),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі. З роду Ваньковічаў. Сын В.М.Ваньковіча. Скончыў лясны ін-т у Пецярбургу (1856). Прыхільнік «чырвоных». З 1861 чл. Гродзенскай рэв.-дэмакр. арг-цыі. У час паўстання пад псеўд. Ляліва змагаўся ў атрадах на Падляшшы, быў паранены. У маі 1863 узначаліў Брэсцкі паўстанцкі атрад і з Кобрынскім атрадам Р.Траўгута зрабіў рэйд на Піншчыну. У ліп. 1863 выехаў у Польшчу, працаваў у паўстанцкай арг-цыі ў Галіцыі. У сак. 1864 арыштаваны аўстр. ўладамі. Пасля жыў у Парыжы, Кракаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНТУ́РЫ (Venturi),
італьянскія мастацтвазнаўцы. Бацька і сын. Ураджэнцы г. Мадэна, Італія. Адольфа (4.9.1856—10.6.1941). У 1888—98 гал. інспектар мастацтваў у Рыме, з 1931 праф. Рымскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў (1888) час. «Archivio Storico dell Arte» («Гістарычны архіў мастацтва», з 1898 «L’Arte» — «Мастацтва»). Аўтар «Гісторыі італьянскага мастацтва» (т. 1—25, 1901—40), якая ахоплівае 13—16 ст.Ліянела (25.4.1885—14.8.1961), праф. ун-таў у Турыне (1915—32) і Рыме (з 1945). Працы Вентуры па гісторыі мастацтва і мастацтвазнаўства («Джарджоне і джарджанізм», 1913; «Гісторыя мастацкай крытыкі» і «Сезан», 1936; «Жывапіс і жывапісцы», 1945; «Італьянскі жывапіс», т. 1—3, 1950—52) адметныя шырынёй ахопу гіст. праблем, трапнасцю характарыстык, аналогіяй абсалютнай свабоды ў самавыяўленні мастака.