агульнадаступныя грамадскія культ.-асв.навуч. ўстановы; адна з форм самаадукацыі. Першым Н.у. у Расіі былі Маскоўскія Прачысценскія вячэрнія агульнаадук. курсы (з 1897). У 1909 большасць Н.у. закрыта, іх дзейнасць адноўлена пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Першыя Ну. на Беларусі створаны ў Бабруйску і Віцебску. Ва ун-тах вывучаліся сацыялогія, гісторыя культуры і эканам. навук, статыстыка, гісторыя Расіі і ўсеагульная гісторыя, рус. і сусв.л-ра, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, аграномія і інш. З канца 1950-х г. ствараліся Н.у. для павышэння ўзроўню адукацыі працоўных. Іх разнавіднасцю былі Н.у. культуры, пед., мед., с.-г., прававыя, грамадска-паліт., прыродазнаўчыя, навукова-тэхн. і эканам. ведаў, фіз. культуры і інш. Мелі адзін або некалькі ф-таў, тэрмін навучання 1—4 гады. Існавалі яны на грамадскіх пачатках пры палацах і дамах культуры, клубах, б-ках, ВНУ, на прадпрыемствах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЦІ́НА, палціннік,
манета вартасцю ў 1/2 рубля. 1) У Стараж. Русі палавінны абрубак грыўні — рубля. На Беларусі абарачаліся П. наўгародскага (12—15 ст.) і зах.-рус. (13—15 ст.) тыпаў.
2) Грашова-лікавая адзінка Расіі, якая вызначала суму ў 100 дзенег (гл.Дзенга, 15—1-я трэць 16 ст.), пазней у 50 капеек. На Беларусі ў 1413 — пач. 16 ст. П. адпавядала 50 грошам пражскім, у 16—18 ст. — 50 грошам літоўскім або 62,5 грошам польскім.
3) Медная манета царскай Расіі, выпушчаная Новым (Англійскім) манетным дваром у 1654.
4) Сярэбраная манета Рас. імперыі ў 18—19 ст. Намінал — «полтина», у 1707, 1725—27 — «полтинникъ».
5) Залатая манета Рас. імперыі 1756, 1777—78, 1798—1859.
6) Сярэбраная манета СССР. Намінал — «один полтинник».
7) Сучасная прастамоўная назва манеты вартасцю ў 50 капеек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЙСКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ КАМПА́НІЯ,
гандлёвае аб’яднанне ў Расіі ў 1799—1868. Засн. з мэтай асваення рас. уладанняў у Амерыцы, Курыльскіх і інш. астравоў. Напачатку праўленне кампаніі размяшчалася ў Іркуцку, з 1800 — у Пецярбургу. Кампанія атрымала ў манапольнае карыстанне ўсе промыслы і карысныя выкапні гэтых тэрыторый, права арганізоўваць экспедыцыі, займаць новаадкрытыя землі і гандляваць з суседнімі краінамі. Кампанія стварыла ў «Рускай Амерыцы» пастаянныя паселішчы, суднабудаўнічыя верфі, майстэрні і інш., у 1804—40 пры ўдзеле рас. ўрада арганізавала 25 экспедыцый, у т. л. 15 кругасветных (І.Ф.Крузенштэрна і Ю.Ф.Лісянскага і інш.), вяла геагр. і этнагр. даследаванні на Алясцы, удзельнічала ў засяленні в-ва Сахалін і Прыамур’я, садзейнічала пашырэнню ў шэрагу раёнаў агародніцтва, хлебаробства і жывёлагадоўлі. Дзейнасць кампаніі ўскладнялася моцнай канкурэнцыяй брыт. і амер. прадпрымальнікаў. У сувязі з продажам амер. уладанняў Расіі ЗША Р.-а.к. ў 1868 скасавана.
Літ.:
История Русской Америки, 1732—1867. Т. 1—3. М., 1997—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБІ́ЛА (Іван Іванавіч) (н. 22.4.1940, Мінск),
рускі пісьменнік. Правадз. чл.
Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1995). Чл.-кар. Акадэміі рас. славеснасці (1997). Скончыў Ін-т фізічнай культуры імя П.Лесгафта (1967). Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі (з 1994). Старшыня праўлення Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі (з 1993). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Абуджэнне» (1977). У кн. «Паказальны бой» (1980), «Усе дні развітання» (1984), «Апошнія канікулы» (1988), складаны свет падлеткаў, праблемы нефармальнага лідэрства.
Жыццё пасляваен. Мінска ў аповесці «Таварная станцыя» (1995). Аповесць «Застаюся ў заслоне» (1982) пра юнага партызана Вял.Айч. вайны Сашу Барадуліна. У кн. «Прысуд» (1997) артыкулы і мемуарны нарыс пра С.Даўлатава. Перакладае на рус. мову вершы С.Законнікава, В.Зуёнка, А.Пісьмянкова. Некат. творы С. экранізаваны і інсцэніраваны. Заснавальнік і гал. рэдактар газ. «Литературный Петербург» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ТЫ З’Е́ЗДАЎ ПРАДПРЫЕ́МЦАЎу Расіі,
пастаянныя выканаўчыя органы прадстаўнічых арг-цый рус. буржуазіі — усерас., раённых, галіновых з’ездаў, якія дзейнічалі ў апошняй чвэрці 19 — пач. 20 ст. Выбіраліся на з’ездах прадпрыемцаў, дзейнічалі на падставе зацверджаных урадам статутаў. Былі цесна звязаны з дзярж. апаратам. Узначальваліся прадстаўнікамі дзелавой бурж. інтэлігенцыі, рашуча выступалі супраць рабочага руху. Іх значэнне ўзмацнілася ў 1-ю сусв. вайну 1914—18, калі яны выступілі ініцыятарамі мабілізацыі прам-сці, і асабліва пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917, пры Часовым урадзе. У 1917 налічвалася больш за 30 С.з.п., у т. л. 3 агульнарас. арг-цыі: саветы з’ездаў прадстаўнікоў прам-сці і гандлю (1906—18), біржавога гандлю і сельскай гаспадаркі (1905—18), акц. камерцыйных банкаў (1873—1918). Найб. уплывовыя раённыя і галіновыя саветы з’ездаў: горнапрамыслоўцаў Поўдня Расіі (1874—1918, Харкаў) і Урала (1898—1917, Екацярынбург, з 1905 Пецярбург), бакінскіх нафтапрамыслоўцаў (1884—1920, Баку), металаапрацоўчай прам-сці (1916—18, Петраград).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛЫ ХУ́ТКАГА РАЗГО́РТВАННЯ, сілы хуткага рэагавання,
спец. падрыхтаваныя фарміраванні ў шэрагу нац. і аб’яднаных узбр. сіл, прызначаныя для экстраннага выкарыстання ў стратэг. важных рэгіёнах пры ўзнікненні там крызісных сітуацый. У ЗША створаны ў канцы 1970-х г., у Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі — у пач. 1980-х г., у аб’яднаных узбр. сілах НАТО і арміях шэрагу інш. краін — у 1990-я г. Аснову аб’яднаных С.х.р. НАТО складае «Еўракорпус». у які ўваходзяць некалькі дывізій рознай нац. прыналежнасці, а таксама інш.спец. фарміраванні. У некат. дзяржавах СНД, у т. л.Расіі, Беларусі, ролю С.х.р. выконваюць паветрана-дэсантныя войскі (гл.раздз. Узброеныя сілы ў арт.Расія), мабільныя сілы і інш.спец.ўзбр. фарміраванні Для С.х.р. характэрны высокая боегатоўнасць, стратэг. і аператыўная мабільнасць, падрыхтаванасць для вядзення баявых дзеянняў у складаных фізіка-геагр умовах. С.х.р. ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі і інш. неаднаразова выкарыстоўваліся ў правядзенні ваен. і міратворчых аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРО́Л,
горад у Расіі, цэнтр Арлоўскай вобл., на р. Ака. Засн. ў 1566. 342,6 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (дарожныя машыны, пагрузчыкі, тэкст. машыны, станкабудаванне, прыладабудаванне; вытв-сцьвыліч. тэхнікі і інш.), металургія (вытв-сць сталі), лёгкая (трыкат., абутковая, швейная), харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў (шкло, цэгла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІ́НСКАЕ ХА́НСТВА,
феад. дзяржава ў Азербайджане з цэнтрам у г. Баку ў сярэдзіне 18 ст. — 1806. Насельніцтва займалася земляробствам, здабычай солі, нафты, транзітным гандлем. У канцы 18 ст. пад пагрозай іран. нашэсця правіцель Бакінскага ханства Гусейн Кулі-хан папрасіў прыняць яго ў падданства да Расіі. У 1806 Бакінскае ханства далучана да Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́Ф’ЕЎ Рыгор, бел. збройнік 17 ст. Родам з Оршы. Быў (у 1658) вучнем у быхаўскага збройніка-пішчальніка Васіля. Разам з ім у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 вывезены ў Маскву. Жыў у Броннай слабадзе сярод бел. пасяленцаў-рамеснікаў. У 1677 Астаф’еў з Амелькам Сяргеевым зрабіў 4, у 1678 — 10 пішчаляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАХА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧАгазакандэнсатнае,
у Расіі, у Астраханскай вобл., за 60 км на ПнУ ад г. Астрахань. Уваходзіць у Прыкаспійскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1976. Паклады на глыб. 220 м. Мае кандэнсату ад 240 да 560 см³/м³. На базе радовішча фарміруецца магутны прамысл. комплекс па здабычы і перапрацоўцы газу і кандэнсату, вытв-сці серы.