вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач і Чырвонаслабодскага вадасх., на аўтадарозе Чырв. Слабада—Ганцавічы. Цэнтр Рожанскага с/с і калгаса. За 43 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 176 км ад Мінска. 1227 ж., 460 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 4 км ад вёскі, ва ўрочышчы Шылава помнік партызанам. Царква Ушэсця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ШЫ́ЛАВІЧЫ,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Шчара. Цэнтр Велікашылавіцкага с/с і саўгаса. За 13 км на Пд ад г. Слонім, 161 км ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Слонім. 994 ж., 362 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.) і археалогіі — стаянкі неаліту і бронзавага веку, гарадзішча жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НКІ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад Добруша, 50 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Злынка. 1134 ж., 380 двароў (1997). Сярэдняя школа, дапаможная спец. школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя. аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (19 ст.). Каля вёскі група археал. помнікаў Дзям’янкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА СМЕ́РЦІ (Death Valley),
міжгорная бязводная ўпадзіна на ПдЗ ЗША (штат Каліфорнія), у пустыні Махаве. Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 250 км. Адна з найб. глыбокіх (85 м ніжэй узр. м.) і бязводных упадзін на Зямлі, самае нізкае месца Паўн. Амерыкі. Абс. максімум т-ры паветра 56,7 °C (самая высокая ў Зах. паўшар’і). Назва звязана з золаташукальнікамі, якія загінулі тут у 1849 ад недахопу вады. Нацыянальны помнік прыроды (1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧЫ,
геалагічнае агаленне паміж вёскамі Дарашэвічы і Кабакі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Пл. 3 тыс.м². ахоўная зона вакол 12 тыс.м². Размешчана на схіле 2-й надпоймавай тэрасы левага берага р. Прыпяць. У абрыве ракі агаляюцца магутныя адклады (больш за 2 м) торфу, якія ўтварыліся ў муравінскае міжледавікоўе 130—70 тыс.г. назад у вял.стараж. возеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГІ́НАЎСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1886 з цэглы ў в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асн. аб’ём з прыдзеламі, апсіда.
Прыдзелы і апсіда вырашаны паўратондамі. 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца надбудавана над прытворам і завершана цыбулепадобнай галоўкай. Над сяродкрыжжам буйны 8-гранны светлавы барабан накрыты самкнутым сферычным купалам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
пасёлак у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ясельда і Палескім возеры. На аўтадарозе Пінск—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Пінск, 187 км ад Брэста, 0,5 км ад чыг. ст. Ясельда, 938 ж., 290 двароў (1996). Мэблевая ф-ка, АТС, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — манастырскі будынак (18 ст.). Каля вёскі археал. помнікі — Гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНО́Ў (Цімафей Якаўлевіч) (1916, в. Асіпова Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 23.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з сак. 1942 на Паўн.-Зах. і 3-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Гарноў вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на левым беразе Нёмана ў Віцебскай вобл. і пасля фарсіравання р. Шашупе на тэр. Літвы пры адбіцці контратакі ворага. Загінуў у баі, на магіле помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ДОМ ВІ́ЦЭ-ГУБЕРНА́ТАРА,
помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў Гродне каля 1800 для гродзенскага віцэ-губернатара Максімовіча. Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак накрыты 2-схільным дахам. Сіметрыя гал. фасада падкрэслена 4-калонным порцікам дарычнага ордэра з трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі вылучаны рызалітамі. Фасад раскрапаваны філёнгамі, рустам, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены фігурнымі ліштвамі і сандрыкамі. Інтэр’еры былі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБКО́ВІЧЫ,
вёска ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож, каля аўтадарогі Крычаў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пн ад горада і 13 км ад чыг. ст. Крычаў, 122 км ад Магілёва. 776 ж., 293 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі Лабковіцкае радовішча фасфарытаў.