род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Больш за 100 відаў. Пашырана па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 10 відаў: паслёнавая (A. solani), капусная (A. brassicae), агурковая (A. cucumerina), парэю (A. porri), каранёвая (A. radicina), чаргаваная (A. tenuis) і інш. Сапратрофы. Узбуджальнікі альтэрнарыёзаўс.-г. раслін. Выклікаюць сухую і мокрую гніль пладоў і агародніны ў час вегетацыі і асабліва пры захоўванні, мікозы чалавека і жывёл.
Міцэлій шматклетачны, гаплоідны, развіваецца ў тканках або паверхневы, бясколерны, з узростам набывае аліўкавы ці аліўкава-буры колер. Размнажаецца канідыямі. Канідыяльны напыл аксамітны, кропкавы, аліўкавы або чорны. Альтэрнарыі зімуюць міцэліем у глебе, на раслінных рэштках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, за 2 км на ПдУ ад воз. Шо. Пл. 0,59 км², даўж. 2,13 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 24,7 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 4,2 км².
Схілы катлавіны пад лесам, на Пн, ПнЗ разараныя. Берагі на З, У, ПдУ высокія, пясчаныя, парослыя лесам, на ПнЗ і Пд нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка возера сапрапелістая. Паласа расліннасці шыр. 40—50 м да глыб. 4 м. Азёрны заказнік, створаны ў 1979 з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БРА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абабіца, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 1,06 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 19,3 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, пад лугам. Уздоўж паўн.-ўсх. берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града выш. да 9 м. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя, тарфяністыя. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Мелкаводдзе да глыб. 1 м (акрамя заліваў) пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м, залівы зараслі. Злучана пратокай з воз. Берца, на Пд сцёк па пратоцы ў воз. Абаб’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАПЯ́ТЫ (Tarsius),
адзіны род сям. даўгапятых атр. прыматаў. 3 віды: Д. філіпінскі, або сірыхта (T. syrichta), Д. заходні, або банканскі (T. bancanus) і Д.-здань, або ўсходні, ці макі-дамавы (T. spectrum). Пашыраны на а-вах Малайскага архіпелага. Жывуць у трапічных дажджавых лясах, зарасніках кустоў на нізінных участках і па берагах рэк. Усе віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела 8—16 см, хваста 13—27 см, Maca 80—165 г. Футра густое, шэра-карычневае.
Галава вял., паварочваецца на 180°. Вочы вял., ярка-жоўтыя, свецяцца. Вушы голыя, рухомыя. Заднія канечнасці больш доўгія за пярэднія за кошт падаўжэння пятачнай косці (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, яшчаркамі. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУ́ЛІЦКІЯ БАІ́ 1943, 1944,
баі партызан 227-га палка, 25, 115, 278-га атрадаў Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў в. Казулічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон ахоўваў шашу Магілёў—Бабруйск і праводзіў карныя аперацыі супраць партызан і насельніцтва ў Кіраўскім і Клічаўскім р-нах. У ноч на 7.10.1943 у выніку 1,5-гадзіннага бою партызаны падавілі агнявыя кропкі, знішчылі і ўзялі ў палон больш за 160 гітлераўцаў, захапілі шмат зброі, перасоўную радыёстанцыю, штабныя дакументы і інш. У 1-й пал.чэрв. 1944 за некалькі гадзін начнога бою партызаны ўзарвалі 2 дзоты, зброева-рамонтную майстэрню, 4 склады, 4 аўтамашыны гарнізона, захапілі зброю, знішчылі шмат жывой сілы ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЭРА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1929,
пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту паміж Італіяй і папствам з-за«Рымскага пытання». Падпісаны 11.2.1929 Б.Мусаліні і кардыналам П.Гаспары. Складаліся з асн. дагавора, фін. канвенцыі і канкардату. У дагаворы Італія прызнавала каталіцызм «адзінай дзярж. рэлігіяй» у краіне, згаджалася на стварэнне на тэр. Рыма папскай дзяржавы — Ватыкана, прызнавала за святым прастолам права дыпламат. зносін з інш. дзяржавамі. Абвяшчалася, што «горад Ватыкан заўсёды і ва ўсякіх выпадках будзе разглядацца як тэрыторыя нейтральная і недатыкальная». Паводле фін. канвенцыі, Італія абавязвалася выплаціць Ватыкану 1750 млн.італьян. лір. Канкардат вызначаў правы і прывілеі італьян. каталіцкай царквы. Асн. дагавор дзейнічае дагэтуль. У 1984 Італія і Ватыкан зацвердзілі новую рэдакцыю канкардату, паводле якой абмежаваны прывілеі італьян. каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСУЛЬТА́ЦЫЯмедыцынская,
лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі дзецям і жанчынам. Існавалі 3 тыпы К.: дзіцячая (прафілакт. і лячэбная дапамога дзецям да 3 гадоў), жаночая і змешаная. На Беларусі з 1975 лячэбна-прафілакт. дапамогу дзецям аказваюць дзіцячыя бальніцы, аб’яднаныя з паліклінікамі, і дзіцячыя паліклінікі. Жаночыя К. (структурнае падраздзяленне радзільнага дома, паліклінікі ці амбулаторыі) забяспечваюць прафілакт. і лячэбную дапамогу цяжарным і гінекалагічна хворым жанчынам, ажыццяўляюць меры па ахове і замацаванні здароўя жанчын. Асн. задача жаночай К. — назіранне за цяжарнай, своечасовае выяўленне паталогіі цяжарнасці і аказанне кваліфікаванай дапамогі, назіранне за парадзіхамі. Пры жаночай К. працуюць школы маці, юрыд. кансультацыі. На Беларусі жаночыя К. працуюць як структурныя падраздзяленні ў 110 установах (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТАРХІ́ЗМ (ад крыпта... + грэч. orchis яечка),
затрымка (рэтэнцыя) яечка ў працэсе апускання яго з брушной поласці ў машонку ва ўнутрывантробным перыядзе. Праяўляецца адсутнасцю ў машонцы аднаго ці абодвух яечак. Бывае сапраўдны і несапраўдны. Пры сапраўдным К. яечка знаходзіцца ў брушной поласці (абдамінальная форма), пахвінным канале (пахвінная, або інгвінальная, форма) ці за яго межамі каля вонкавага пахвіннага кольца (высокая машоначная форма); асн. прычына — парушэнне ўнутрывантробнага развіцця плода. Найчасцей бывае несапраўдны К. (псеўдарэтэнцыя, яечка мігрыруе) — нармальна апушчанае яечка доўга ці перыядычна знаходзіцца па-за машонкай пад уплывам скарачэння мышцы, што паднімае яго. Лячэнне К. кансерватыўнае (у эндакрынолага) і хірургічнае, пры заганах развіцця (гіпаплазіі) яечак, адсутнасці другасных палавых прыкмет — пажыццёвая гармонатэрапія пасля 15—16 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДА (італьян. coda ад лац. cauda хвост),
1) у музыцы — дадатковы, заключны раздзел у муз. творы ці ў яго самаст. частцы, дзе канчаткова замацоўваецца гал. танальнасць і абагульняецца тэматычны матэрыял. Часам у К. далей распрацоўваюцца асн. тэмы твора і ўводзяцца новыя. Звычайна К. пачынаецца пасля заключнай кадэнцыі.
2) У паэтыцы — звышсхемныя дадатковыя словы ці радкі ў цвёрдых формах верша, напр. у санеце — больш за 14 радкоў, у трыялеце — за 8. У шырокім значэнні — заключная ч. складанай страфы, якая адрозніваецца ад асноўнай размяшчэннем рыфмаў, колькасцю стоп ці інш. прыкметамі. Звычайна К. — найб. важныя па думцы выказванні, што канцэнтруюць асн. сэнс папярэдніх радкоў, таму яны часта набываюць сцісласць і дакладнасць афарызма (у К. нярэдка знаходзіцца пуант).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (ЕКП),
міжнародны рэгіянальны прафцэнтр. Створаны 8.2.1973 у Бруселі (Бельгія). Аб’ядноўвае прафсаюзы с.-д. і хрысц. кірунку зах.-еўрап. краін. У апошнім кангрэсе (1995) удзельнічала 79 прафцэнтраў (больш за 46 млн.чал.) з 22 краін. Кіруючыя органы: кангрэс, выканком. сакратарыят на чале са старшынёй, ген. сакратаром і яго намеснікам. Гал. мэты ЕКП — прадстаўніцтва і абарона сац., эканам. і культ. інтарэсаў працоўных на еўрап. узроўні ў цэлым і ва ўсіх еўрап. ін-тах; барацьба за захаванне і ўмацаванне дэмакратыі ў Еўропе і інш. ЕКП ажыццяўляе работу на галіновым узроўні праз еўрап.прафс. камітэты, кіруе створаным у 1978 Еўрап.прафс. ін-там — цэнтрам дакументацыі і даследаванняў папрафс. і сац.-эканам. пытаннях.