горад на З Францыі. Адм. ц. дэпартамента Іль і Вілен, гал. горад гіст. вобласці Брэтань. Вядомы да н.э. Каля 220 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс.ж. (2000). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог, каналам Іль—Ранс злучаны з зал. Сен-Мало (Ла-Манш). Прам-сць: с.-г. і эл.-тэхн. машынабудаванне, аўтамабілебудаванне, хім., тэкст., харчовая. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬТЫ́ЛЬЁ (Saltillo),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Кааўіла. Засн. ў 1575 іспанцамі. Каля 500 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы волава і серабра. Прам-сць: каляровая металургія, цяжкое і с.-г. машынабудаванне, хім., тэкст., шарсцяная (выраб пледаў-сарапе), харчовая. Злучаны трубаправодамі з раёнамі нафтагазавай прам-сці на ўзбярэжжы Мексіканскага зал. 2 ун-ты, у т. л. Міжамерыканскі. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКАВІЧЫ,
горад абл. падпарадкавання, цэнтр Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. За 122 км ад Гомеля.
Вузелчыг. ліній на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч, аўтадарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. 42,2 тыс.ж. (1998).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1560 як сяло Каленкавічы ў Багрымаўскім старостве Мазырскага пав.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., належала кн. Шахоўскаму. У 1795 у К. 116 душ мужч полу, 36 двароў. З 1805 у царскай казне, у арэндзе М.Стражнікавай. З 1882 чыг. станцыя, з 1910 чыг.вузел. У 1897—1,3 тыс. ж, 196 двароў. З 3.7.1925 горад, у Мазырскай акр. У 1924—30 і з 1939 цэнтр Калінкавіцкага раёна. З 1938 у Палескай вобл. 9,8 тыс.ж. у 1939. З 21.8.1941 да 14.1.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. і раёне 1550 чал. Дзейнічала Калінкавіцкае патрыятычнае падполле. З 1954 у Гомельскай вобл. У 1959—14,9, у 1970—23,9 тыс. ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, дрэваапр., харч. прам-сці. Заводы быт хіміі, рамонтна-механічны. Брацкія магілы сав. воінаў, брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, могілкі ахвяр фашызму. Помнікі: Вызвалення, сав. лётчыкам. Помнік археалогіі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМАКО́ (Bamako),
горад, сталіца Малі. Засн. ў 1882. 802 тыс.ж. (з прыгарадамі, 1987). Рачны порт, на левым беразе р. Нігер. Канцавая чыг. станцыя на лініі Дакар—Нігер. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал. гандлёва-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Харчасмакавая прам-сць (халадабойня, цыгарэтная ф-ка, вытв-сць кансерваў і інш.), тэкст., папяровыя, металаапр., дрэваапр. прадпрыемствы. Зборка аўтамашын, веласіпедаў, электра- і радыётэхн. прылад. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Мастацкія рамёствы. ЦЭС. Музеі, батанічны сад і заапарк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГАЛО́Р, Бенгалуру, Бангалур,
горад на Пд Індыі. Адм. ц. штата Карнатака. Вядомы з 16 ст. 2,7 млн.ж., з прыгарадамі 4,2 млн.ж. (1991). Трансп.вузел. Аэрапорт. Важны прамысл., навук. і культ. цэнтр паўд.ч. Індыі. Авія-, вагона-, станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Дакладнае машынабудаванне (у т. л. выраб гадзіннікаў). Развіты традыц. галіны прам-сці — гарбарна-абутковая, тэкст. і харчовая. Цэнтр касм. даследаванняў. Саматужныя промыслы. Акадэмія навук.Ун-т. Батанічны сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЫ (Bari),
горад на ПдУ Італіі. Адм. ц. правінцыі Бары. Засн.стараж. рымлянамі. 339 тыс.ж., з прыгарадамі 1,5 млн.ж. (1993). Порт на Адрыятычным м.Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Паромная сувязь з Харватыяй, Чарнагорыяй, Грэцыяй. Нафтаперапр., нафтахім., металургічная (у т. л. стале- і трубапракатная), машынабуд., гумавая, лёгкая, дрэваапр., харчасмакавая, тытунёвая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. З 1930 міжнар.прамысл. Левантыйскі кірмаш. Ун-т. Нац.археал. музей, маст. галерэя. Арх. помнікі сярэднявечча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТАН-РУЖ (Baton Rouge),
горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Луізіяна. Засн. ў 1719. 219,5 тыс.ж. (1990), з прыгарадамі 528 тыс.ж. Марскі і рачны порт у нізоўі р. Місісіпі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці (вытв-сцьсінт. каўчуку, хімікатаў, мінер. угнаенняў і інш.). Вытв-сць гліназёму і алюмінію. У наваколлі — здабыча нафты, газу, серы. 2 ун-ты. Арх. помнікі 18 і 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛУ-АРЫЗО́НТЫ (Belo Horizonte),
горад на ПдУ Бразіліі. Адм. ц. штата Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1892. 2,3 млн.ж. (1989), з прыгарадамі 3,7 млн.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр буйнога горнапрамысл. раёна (здабыча жал. і марганцавых рудаў, золата). Чорная металургія, хім., фармацэўтычная, паліграф., тэкст., гарбарна-абутковая, швейная, харч.прам-сць. Федэральны і каталіцкі ун-ты, ун-т мастацтваў штата Мінас-Жэрайс. Гіст. музей. Каля Белу-Арызонты спартыўны і турыст. гарадок Пампулья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДЫЖА́Н,
горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл. Размешчаны ў паўд.-ўсх.ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс.ж. (1990). Чыг.вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.-тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. У раёне Анжыжана — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАШО́Ў (Braşov),
горад у цэнтр.ч. Румыніі. Адм. ц. жудэца Брашоў. Засн. ў 1211. 323,8 тыс.ж. (1993). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Бухарэста) прамысл. цэнтр краіны, які ўключае больш за 10 гарадоў-спадарожнікаў. Разнастайнае машынабудаванне (у т. л. аўта-, трактара-, прыладабудаванне), хім. (нафтахім., гумавая), парфумерна-касметычная, цэм., дрэваапр., тэкст. (пераважна шарсцяная), гарбарна-абутковая, харч., паліграф.прам-сць. Турызм. Ун-т. Гатычная «горная царква» 14—15 ст., цытадэль 17 ст.