ЯКАВЕ́НКА Васіль Цімафеевіч (н. 5.5.1936, в. Пажыхар Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. індустрыяльны тэхнікум (1956), БДУ (1966). Працаваў геолагам. З 1972 у час. «Полымя», у 1977—78 адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі. З 1991 гал.рэдактар міжрэсп. сац.-экалагічнага штотыднёвіка «Набат». Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) і інш. надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. Аўтар гіст. рамана «Надлом» (2003), п’есы «Персона нон грата» (з М.Місюком, паст. 1982).
Тв.:
Приручение земли. М., 1975;
Пакуль сонца ў зеніце: Аповесць у нарысах. Мн., 1977;
Через гать. М., 1982;
Другой зямлі не будзе: Нарысы. Мн., 1989;
На что нам жизнь дана: Повести, очерки М.,1991;
Смяльчак Лузь: Казкі. Мн., 1995;
Чорная ружа: Казкі. Мн., 1996;
Сказ пра беларусаў (з Л.Эмілітам). Мн., 2000;
Крушэнне на ростані: Эсэ, артыкулы, гутаркі. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІН Ігар Пятровіч (18.4.19.04, Талін — 17.9.1963),
рускі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1937). Праф. (1938). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924), выкладаў у ім стараж.-рус., укр. і бел. л-ры. Даследаваў стараж.-рус. л-ру, яе жанравыя асаблівасці, маст. спецыфіку, праблемы ўсх.-слав. публіцыстыкі 16—17 ст., гісторыю нар. тэатра. Падрыхтаваў і апублікаваў тэксты твораў Сімяона Полацкага (1953), Івана Вішанскага (1955) і Кірылы Тураўскага (1955—58, 1962) з навук. каментарыямі, даў характарыстыку іх літ. стылю і паэт. майстэрству. Высока ацэньваў пераклады Я.Купалы «Слова аб паходзе Ігаравым». Рэдактар «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959). Асабістая бібліятэка Я. паводле яго завяшчання перададзена ў Цэнтр.навук. б-ку імя Я.Коласа АН Беларусі.
Тв.:
Литература древней Руси: (Этюды и характеристики). М.; Л., 1966;
Лекции по древней русской литературе. Л., 1968.
Літ.:
Дмитриев Л.А. Игорь Петрович Еремин // Актуальные задачи изучения русской литературы XI—XVII вв. Л., 1964;
Демкова Н.С. Хронологический список научных трудов И.П.Еремина (1904—1963) // Там жа;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРУ́ГІН Мікалай Паўлавіч (14.5.1907, г. Пралетарск Растоўскай вобл., Расія — 12.2.1990),
бел. матэматык; адзін з заснавальнікаў бел.матэм. школы. Акад.АН Беларусі (1956), д-рфіз.-матэм.н. (1943), праф. (1944). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1956 заг. кафедры ў БДУ, адначасова ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі (у 1959—77 дырэктар). У 1965—86 гал.рэдактар Усесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения». У 1977—82 член Прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па аналіт. тэорыі лінейных і нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці руху, якаснай і агульнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, гісторыі матэматыкі і механікі. Рашыў праблему Пуанкарэ і асобныя выпадкі праблемы Рымана. Аўтар дакумент. аповесці «Пра тых, хто выстаяў» (1961). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Неявные функции. Л., 1956;
Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений с периодическими и квазипериодическими коэффициентами. Мн., 1963;
Книга для чтения по общему курсу дифференциальных уравнений. 3 изд. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.11.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф, культуролаг, сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1991), праф. (1992). Прэзідэнт Міжнар. акадэміі вывучэння нац. меншасцей (з 1996). Сын А.Ф.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1978). З 1973 у Брэсцкім тэхн. ін-це. З 1982 у Брэсцкім ун-це (у 1991—92 заг. кафедры). З 1999 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Польшчы. Навук. працы па метадалогіі сац. пазнання і кіравання сац. працэсамі, культуры бел. памежжа, адукацыі нац. меншасцей. Распрацаваў канцэпцыі «Нацыянальна-культурнае развіццё нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996), «Беларуская дыяспара» (1997). Рэдактар-складальнік навук. зб-каў: «Нацыянальная адукацыя» (кн. 1—9, 1992—98), «Нацыянальныя меншасці Беларусі» (кн. 1—3, 1996), «Культура беларускага пагранічча» (кн. 1—6, 1997—99).
Тв.:
Социальный эксперимент и научное управление обществом. Мн., 1984;
Диалектика управления: Роль науч. знаний в управлении обществ. процессами. Мн., 1989;
Kultura białorusko-polsko-ukraińskiego pogranicza. Віаłystok;
Brześć, 1998 (у сааўт.);
Edukacja regionalna mniejszości narodowych i etnicznych. Gdańsk, 1999 (у сааўт.);
O potrzebie dialogu kultur i ludzi. Warszawa, 2000 (у сааўт.);
Deteminanty procesów społecznych a potrzeby narodowe. Brzest;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Алесь (Аляксандр Іванавіч; н. 23.7.1963, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, пісьменнік. Д-рфілал.н. (1998), праф. (2002). Скончыў БДУ (1986), працуе ў ім (з 1999 праф.). Адначасова з 2001 гал.рэдактарчас. «Беларуская мова і літаратура». Даследуе гісторыю бел. л-ры 20 ст., праблемы сучаснага літ. працэсу, пытанні індывідуальнага маст. майстэрства, нац. спецыфікі мастацкага слова, развіццё сучаснай бел. паэзіі. Аўтар манаграфіі «Жывая мова краявідаў: Пейзаж у беларускай паэзіі» (1997), зб.літ.-крыт. артыкулаў «Пакуль баліць душа» (1995), навуч. дапаможнікаў «Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей (80—90-я г.)» (1997), «Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: Сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу» (1998), «Краса і смутак», «Сучасная літаратура Беларусі» (абодва 2000). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 4, кн. 2, 2003) і інш. Пад псеўд. Алесь Ветах піша прозу. Яго творам уласцівы лірыка-драматычны пачатак, містыфікацыя рэчаіснасці. Аўтар зб-каў прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999, Літ. прэмія імя І.Мележа 2000), аповесці «Час акселерацыі» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯКО́ВІЧ Надзея Мікалаеўна (н. 1.12.1946, в. Сакалы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. сацыёлаг, філосаф і палітолаг. Д-р сацыялаг. н. (1993), канд.філас.н. (1976), праф. (2000). Скончыла БДУ (1971), дзе і працуе (з 1994 праф. кафедры паліталогіі). Навук. працы па праблемах паліт. і сац.-класавай трансфармацыі сучасных грамадстваў, сац. адносін, правоў і свабод чалавека. Распрацавала тэарэт. асновы сацыялогіі творчасці і новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння паліт. працэсаў і дзейнасці ін-таў грамадз. супольнасці як феноменаў сац. творчасці. Аўтар навуч., вучэбна-метадычных і практычных дапаможнікаў па курсах «Паліталогія (1998, 2001)», «Правы і свабоды чалавека» (2001). Навук.рэдактар і сааўтар «Паліталагічнага слоўніка» (2004).
Тв.:
Социальная активность рабочего класса. Мн., 1978;
Политическая деятельность как феномен социального творчества // Право и демократия. Мн., 1998. Вып. 9;
Лоббистские группы как институты гражданского общества // Там жа. Мн., 1999. Вып. 10;
Социальное государство как основной гарант прав человека // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 3;
Права человека: «прирожденная» данность, или социокультурное образование // Право и демократия. Мн., 2003. Вып. 14;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЯШЭ́ЎСКІ Іван Міхайлавіч (н. 25.9.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970) і Мінскі пед.ін-т замежных моў (1986). З 1975 у Бел.эканам. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1992 дэкан ф-та). З 1994 кіраўнік групы саветнікаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 1999 выканаўчы дырэктар «Белбізнесбанка». З 2001 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па фундаментальнай эканам. тэорыі, гісторыі эканам. вучэнняў, тэорыі нац. эканомікі Беларусі, яе фінансах і банкаўскай сістэме. Даследуе актуальныя праблемы трансфармацыі сучасных эканам.сістэм.Гал.рэдактарнавук.-практычнага час. «Плюсминус» (1992—96). Пад рэдакцыяй і ў перакладзе Л. апублікавана кн. «Сацыяльная рыначная гаспадарка: Ідэя і развіццё эканамічнага ладу ФРГ» (1994).
Тв.:
История экономических учений. Мн., 1984 (у сааўт.);
Социалистическая предприимчивость. Мн., 1986;
Экономическое самоуправление. Мн., 1992;
Микроэкономика: Теория национальной экономики. Мн., 1994;
Экономическая теория. Ч. 1. Мн., 2002;
Микроэкономика (Экономическая теория). Ч. 2. 2 изд. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЖЫ́НСКІ Канстанцін Паўлавіч (1.7.1926, г.Вял. Ноўгарад, Расія — 8.2.1997),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1956), праф. (1969). Скончыў Ленінградскі юрыд.ін-т (1952). З 1956 у Іркуцкім і Арэнбургскім філіялах Усесаюзнага юрыд. завочнага ін-та. З 1962 у Бел.эканам. унце. З 1969 у Ленінградскім фін.-эканам. ін-це (заг. кафедры), з 1972 у Калінінскім ун-це (з 1975 заг. кафедры). З 1984 у Мінскім ін-це культуры, з 1992 у Бел.агр.тэхн. ун-це. У 1995—96 заг. кафедры Бел. камерц. ун-та кіравання. Навук. працы па праблемах прац. права, прававых асновах навук. арганізацыі працы, падбору і павышэння кваліфікацыі кадраў. Навук.рэдактар і сааўтар навуч. дапаможніка «Працоўнае права» (ч. 1, 1976).
Тв.:
Правовые основы научной организации труда. М., 1967 (у сааўт.);
Предупреждение правонарушений среди несовершеннолетних. Мн., 1969;
Правовые вопросы подбора и расстановки кадров. М., 1971 (разам з Ф.Д.Ромай);
Законодательство о труде. Мн., 1972 (разам з А.С.Пашковым і В.І.Семянковым);
Советское трудовое право. М., 1982 (у сааўт.);
Словарь-справочник по обществопедению и основам советского государства и права. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЎКА Пятрусь (Пётр Усцінавіч; 25.6.1905, в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 24.3.1980),
бел. паэт і грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1962). Акад.АН Беларусі (1966, чл.-кар. з 1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў БДУ (1931). З 1918 працаваў перапісчыкам у Велікадолецкім ваен. камісарыяце, справаводам у валвыканкоме, рахункаводам у саўгасе, старшынёй Маладолецкага сельсавета. У 1925 накіраваны на працу ў Полацкі акр.к-т ЛКСМБ. У 1927—28 адказны сакратар газ. «Чырвоная Полаччына». З 1940 рэдактарчас. «Полымя». У 1941—42 працаваў у франтавой газ. «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партыз. друку. З 1943 адказны сакратар СП БССР, з 1945 рэдактарчас. «Полымя». У 1948—67 старшыня праўлення СП БССР, у 1967—80 гал.рэдактарвыд-ва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі «Гады як шторм» і «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» і аповесць «Каландры» (1931). Ранняя лірыка прасякнута матывамі ўслаўлення рэвалюцыі, новай рэчаіснасці. Пераадольваючы пэўную рытарычнасць і рамант. схематызм, паэт авалодваў прынцыпамі канкрэтна-рэаліст. адлюстравання жыцця (зб. «Прыход героя», 1935). У героіка-рамант. паэме «Праз горы і стэп» (1932), прысвечанай падзеям грамадз. вайны, і рэаліст.-быт. Паэме «1914» (1935) канкрэтнасць лірычнага перажывання, праўдзівасць у раскрыцці чалавечых характараў. У зб-ках «Вясна Радзімы» (1937) і «Шляхамі баравымі» (1940) побач з грамадскімі праблемамі значнае месца займае інтымная і пейзажная лірыка. Паэт плённа вучыцца ў Я.Купалы, арганічна засвойвае асаблівасці нар.-паэт. мыслення, часцей звяртаецца да лірыка-песенных формаў. У гады Вял.Айч. вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэаліст. змест паэзіі Броўкі, узмацняецца яе патрыят. гучанне. Подзвіг народа, тэма вернасці Радзіме, пераемнасці гераічных традыцый атрымалі глыбокае лірычнае і шырокае эпічнае ўвасабленне ў «Паэме пра Смалячкова» (1943), паэмах «Беларусь» (1943) і «Ясны кут» (1944), вершах «Кастусь Каліноўскі», «Надзя-Надзейка», «Рана», «Магіла байца», «Будзем сеяць, беларусы!». Многія творы Броўкі пасляваен. часу (паэма «Паланянка», 1945; вершы «Парк Перамогі», «Смерць героя») яшчэ звязаны з яго франтавой лірыкай, але пафас творчасці паэта вызначае тэма мірнай працы (паэма «Хлеб», 1946). Працоўны подзвіг народа, барацьба за мір адлюстраваны ў зб-ках «У роднай хаце» (1946), «Дарога жыцця» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), рамане «Калі зліваюцца рэкі» (1956, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1959; па матывах рамана балет Г.Вагнера «Святло і цені», паст. 1963). У некаторых творах гэтага часу ілюстрацыйнасць, святочная параднасць, ідэалізацыя дасягненняў. За паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаць...», «Спатканне» прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1947. У 1960—70-я г. ўзмацнілася ўвага паэта да маральна-этычных, агульначалавечых праблем, шырокае гучанне набыла інтэрнац. тэма. У паэзіі дасягнуў цэласнасці лірычнага характару, гарманічнасці ў выяўленні асабістага і грамадскага. Творчасць Броўкі напоўнілася матывамі, звязанымі з асабістай біяграфіяй, з камсамольскім юнацтвам, маладосцю, авеянымі героікай рэв. барацьбы. Вяршынным дасягненнем творчасці Броўкі сталі зб-кі «Пахне чабор» (1959), «А дні ідуць» (1961, Ленінская прэмія 1962), «Заўсёды з Леніным» (1967), «Між чырвоных рабін» (1969, Дзярж. прэмія БССР імя Я.Купалы 1970), «Калі ласка» (1972), «І ўдзень і ўночы...» і кніга прозы «Разам з камісарам» (1974). У паэме «Голас сэрца» (1960) пранікнёна адгукнулася памяць пра маці, закатаваную ў фаш. канцлагеры. Броўка — паэт высокага грамадз. пафасу, мастак з ярка выяўленай рамант. патэтыкай і песенна-лірычнай накіраванасцю. Яго паэзіі ўласціва адкрытая публіцыстычнасць, маштабнасць, народнасць маст. мыслення, прастата рэаліст. светаадчування. Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны», «Алеся» (з Я.Рамановічам). На бел. мову перакладаў творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Бажана, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф’ева, У.Бранеўскага, Дж.Байрана і інш.Дзярж. прэмія БССР 1976 за ўдзел у выданні Бел.Сав. Энцыклапедыі.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—7. Мн., 1975—78;
Зб.тв.Т. 1—9. Мн., 1987—92.
Літ.:
Ярош М. Пятрусь Броўка: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́Т Міхась (сапр.Кудзелька Міхаіл Сымонавіч; 7.11.1896, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937),
бел. паэт, грамадскі і культ. дзеяч. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1917). Мабілізаваны ў армію. З 1918 у Мінску. Уваходзіў у арг-цыю «Маладая Беларусь», Часовы Беларускі нацыянальны камітэт, у 1920 адзін з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі. З 1920 супрацоўнік, у 1925—29 рэдактаргаз. «Савецкая Беларусь». Адзін з ініцыятараў стварэння і з 1923 кіраўнік аб’яднання бел. пісьменнікаў «Маладняк». З 1927 чл. аб’яднання бел. пісьменнікаў «Полымя», пазней БелАПП. Удзельнічаў у культ.-нац. жыцці: спяваў у хоры У.Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатр. гуртка «Маладзік». У 1930-я г.рэдактарБел.дзярж.выд-ва, літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1925—30. Канд. у чл.ЦВКБССР у 1922—24, чл.ЦВКБССР у 1924—31. 24.1.1937 арыштаваны. 28.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918. Пачатковы этап творчасці адметны нац.-патрыят. гучаннем. Пасля 1921 дамінуюць рэв.-пралетарскія матывы: зб-кі вершаў «Завіруха» (1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Сонечны паход» (1929). У паэме «Босыя на вогнішчы» (1922) паэт. версія рэвалюцыі на Беларусі. У паэме-фантазіі «Чырванакрылы вяшчун» (1923) маст. ідэалізацыя вобраза «ўсясветнай камуны». Паэма «Беларусь лапцюжная» (1924) пра паслярэв. жыццё, збліжэнне горада і вёскі. У паэме «Марына» (1925) героіка-рэв. змаганне часоў грамадз. вайны на фоне рамант. і фальклорна-ідэалізаванага кахання. У паэме «Карчма» (1925) тэма мінулага і сучаснага Беларусі. Зб.апавяд. «Веснаход» (1924) пра бел. рэчаіснасць 1920-х г. Прыгодніцкая аповесць «Свінапас» (1923—24; на яе аснове створаны 1-ы бел.маст. фільм «Лясная быль», 1926) пра падзеі грамадз. вайны. Аўтар нар. драмы «На Купалле» (нап. 1921, паст. БДТ-1, 1921, не збераглася; адноўлены тэкст апубл. ў 1982), вадэвіль «Мікітаў лапаць» (апубл. 1923, паст. Першым т-вам бел. драмы і камедыі; ролю Мікіты выконваў аўтар; БДТ-3, 1923; Бел. т-рам імя Я.Купалы, 1979), дзіцячых п’ес «Данілка і Алеська» (1920), «Пастушкі» (1921) і інш. У 1930-я г. практычна адышоў ад літ. дзейнасці. Апошні верш Ч. «Прысяга» пра асабістую невінаватасць напісаны на сцяне мінскай турмы, захаваў у памяці М.Хведаровіч. Асобныя вершы Ч. пакладзены на музыку. На тэкст п’есы «На Купалле» А.Туранкоў стварыў оперу «Кветка шчасця» (1940).
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—2. Мн., 1958;
Выбранае. Мн., 1982.
Літ.:
Ярош М. Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1963;
Багдановіч І.Э. Міхась Чарот // Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.Мн., 1999. Т. 2;
Яе ж. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац. адраджэння. Мн., 2001.