САДО́ЎСКІ (Яфім Ільіч) (4.1.1908, Мінск — 13.9.1993),
бел. пісьменнік, журналіст. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1927). Працаваў у рэдакцыях газет у Мінску. Друкаваўся з 1923. Пісаў пераважна на рус. мове. Аўтар зб-каў вершаў «Паўстанак» (1927, з Р.Ладным), «Каралі» (1991), апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я бачу» (1939), «Ясныя далі» (1951), «Жыцці і лёсы» (1962), нарысаў, брашур. Склаў зб-кі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957), «Жыццё, аддадзенае барацьбе» (пра В.Харужую, 2-е выд. 1983), «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (1988, з К.Цвіркам). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наваселле» (1945) і «Па малых рэках» (1947).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́НАВА (Аліса Самуілаўна) (н. 2.7.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1995). Скончыла БДУ (1967). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з кампанентамі навакольнага асяроддзя, метабалічных шляхах ператварэння мікраарганізмамі ксенабіётыкаў, выкарыстанні біятэхналогій для ачысткі навакольнага асяроддзя ад таксічных арган. рэчываў.
Тв.:
Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. Мн., 1983 (у сааўт.);
Биотехнология охраны окружающей среды // Биотехнология — сельскому хозяйству. Мн., 1988;
Микробиологический метод очистки сточных вод от метанола и формальдегида (у сааўт.) // Изв. Бел. инженер. Академии. 1997. № 1 (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Валерый Майсеевіч) (н. 14.11.1938, Мінск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦУНКЕ́ВІЧ (Ігар Сяргеевіч) (н. 3.12.1935, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы нейтрына на Беларусі. Канд.фіз.-матэм.н. (1970). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і электраслабых узаемадзеяннях элементарных часціц. Прадказаў парушэнне СР-сіметрыі за кошт электрычных дыпольных момантаў элементарных часціц, фатонны распад Ω0-гіперона і ўзмацненне эфектаў слабых узаемадзеянняў паблізу вузкіх рэзанансаў.
Тв.:
Современное экспериментальное подтверждение специальной теории относительности. М., 1979;
О слабоэлектромагнитной околорезонансной интерференции (разам з А.А.Панковым) // Ядерная физика. 1981 Т. 33, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
установа для бесперапыннай рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні пры землетрасеннях, выбухах і інш. з дапамогай сейсмографаў. Вылучаюць апорныя С.с. (рэгіструюць сейсм. сігналы на адлегласці да эпіцэнтра больш за 2 тыс.км) і рэгіянальныя С.с. (на адлегласці да 2 тыс.км). С.с. свету рэгіструюць землетрасенні па адзіным часе — сярэднім Грынвіцкім. У сусв. сетцы С.с. больш за 2 тыс. стацыянарных, у т. л. ў СНД — каля 350 станцый (адзіная сістэма назіранняў). На Беларусі — 1 апорная С.с. «Мінск» у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі і 3 рэгіянальныя: «Нарач», «Гомель» (в. Чонкі) і «Салігорск».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЕ́НЯ (Ігар Мікалаевіч) (н. 22.11.1960, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (2001). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1983), працаваў у ім. З 1995 вучоны сакратар Аддзялення медыка-біял. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах касм. экалогіі чалавека, ролі псіхікі ў механізмах захворвання і выздараўлення, функцыян. рэзервах арганізма і шляхах іх мабілізацыі, карэкцыі парушэнняў жыццядзейнасці прыроднымі фактарамі.
Тв.:
Методологическое значение правила исходного состояния в физиологии и медицине // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 11;
Системно-кибернетический подход к проблеме социогенеза // Организация и управление. 2000. № 1;
Проблема субфебрилитета: (фундаментальные аспекты). Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРО́ВІЧ (Георгій Сцяпанавіч) (21.11.1903, Мінск — 6.5.1985),
генерал-палкоўнік танк. войск (1962). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1937), Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1922: камандзір батарэі, нач. штаба дывізіёна. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба асобнай танк. дывізіі, у штабе Гал. бранятанк. ўпраўлення Чырв. Арміі; з 1944 на 1-м Прыбалт., 1-м і 2-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, танк. арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усх.-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у войсках, цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА (Валерый Аляксеевіч) (н. 20.4.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971). Скончыў БПІ (1961). З 1963 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1979 у Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1991 у БПА. Навук. працы па тэорыі і практыцы апрацоўкі металаў рэзаннем, распрацоўцы тэхналогіі памерна-чыставой апрацоўкі дэталей машын і прылад. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Применение малоотходных, безотходных и ресурсосберегающих технологических процессов в металлообработке в промышленности Белоруссии. Мн., 1988 (разам з А.Р.Арловым);
Технологические возможности ротационного резания материалов. Мн., 1990 (разам з А.В.Совусем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЮТ (Іосіф Абрамавіч) (н. 6.5.1924, Мінск),
бел. вучоны ў галіне отанеўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1954 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі). Навук. працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.
Тв.:
Невриномы слухового нерва. Мн., 1970 (разам з Э.І.Злотнікам);
Нистагм. Мн., 1990 (разам з С.Р.Цемахавым);
Вестибулярный рекруитмент. Мн., 1990 (з ім жа);
Автоматизированный анализ вестибулосоматических и вегетативных реакций. Вильнюс, 1990 (разам з В.Піўрыкасам, А.Жукаўскасам).