ДЗЯДО́К (Вольга Анатолеўна) (21.12.1906, г. Гомель — 10.10.1974),
бел. скульптар. Вучылася ў Ленінградзе ў Вышэйшым маст.-прамысл. ін-це (1924—26) і Ін-це пралет.выяўл.мастацтва (1926—31). Працавала ў станковай і манум. скульптуры. Аўтар кампазіцый «Партызанка» (1947), «Даярка» (1950), «Юнацтва» (1963), «Парыў» (1964); барэльефаў Д.Ібаруры (1949), Дз.І.Мендзялеева (1955), В.А.Моцарта (1956), жаночага партрэта (1970) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАМАТЫ́ЧНАЯ СЕ́КЦЫЯ БЕЛАРУ́СКАЙ ВУЧНЁЎСКАЙ ГРАМАДЫ́ Існавала ў кастр. 1919 — ліп. 1920 у Мінску. Аб’ядноўвала маладых аматараў тэатр.мастацтва. Працавала ў «Беларускай хатцы». Кіраўнік С.Іваноў
(Сымон-Музыка). Ставіліся пераважна бел. аднаактовыя п’есы: «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пасля смерці» і «На маскарад» Іванова, «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «На дарозе жыцця» Я.Коласа і інш. Сярод удзельнікаў былі акцёр А.Ільінскі (Лапаць малодшы),
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ-МОЙН (Des Moines),
горад у цэнтр.ч. ЗША, на р. Дэ-Мойн. Адм. ц. штата Аява. Засн. ў 1843. 193,2 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр кукурузна-жывёлагадоўчага пояса ЗША. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць бавоўна- і кукурузаўборачных камбайнаў, трактароў, культыватараў і інш.), харч. (мукамольная, мясакансервавая), паліграф., металаапр., шынная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНГІБА́РАЎ (Леанід Георгіевіч) (15.3.1935, Масква — 25.7.1972),
расійскі артыст цырка, клоун-мім. Нар.арт. Арменіі (1971). Скончыў вучылішча цыркавога мастацтва ў Маскве (1959). Вобраз-маска артыста — летуценны блазан, дзіця і паэт у душы. Выступаў на эстрадзе з «Вечарамі пантамімы», распрацоўваў ідэю «аўтарскай клаунады». Аўтар сваіх нумароў, кінасцэнарыяў, кароткіх навел і прытчаў. Здымаўся ў кіно: «Шлях на арэну», «Цені забытых продкаў», «На манежы — юнацтва», «Знаёмцеся — Леанід Енгібараў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭЛЕКТУА́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
спецыфічная ўласнасць на вынікі інтэлектуальнай індывід. або калект. працы, аб’ектамі якой з’яўляюцца вынаходствы, адкрыцці, творы л-ры, мастацтва, выканальніцкая дзейнасць артыстаў і інш. Як прадмет гасп. здзелак, правоў уласніка і інш. рэгулюецца нац. заканадаўствам (гл.Аўтарскае права, Патэнт). З мэтай абароны правоў уласнікаў І.ў. ў 1967 падпісана Міжнар. канвенцыя аб заснаванні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, якая з 1974 з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ТВЕ-НКА́НА (Kitwe-Nkana),
горад у Замбіі. Засн. ў 1935. 349 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр здабычы і выплаўкі медзі і кобальту. Прам-сць; маш.-буд. (вытв-сць горнага абсталявання, зборка аўтамабіляў з імпартаваных вузлоў і дэталей), металаапр., хім., папяровая, шкляная, харч., керамічная, эл.-тэхн., паліграф., мэблевая, тэкст., швейная, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Тэхналагічны ін-т. Каледж прыкладнога мастацтва і гандлю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́НАДНІ»,
ілюстраваны літ.-маст. часопіс бел. эміграцыі ў ЗША. Выдаваўся Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Йорку на бел. мове ў 1954—55, 1958 і 1963 (выйшла 8 нумароў, № 5—6 здвоеныя). Друкаваў паэзію, прозу, літ. крытыку, публіцыстыку бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, хроніку літ. і навук. жыцця, пераклады з ням., укр. і польскай літаратур, рэпрадукцыі карцін М.Сеўрука, П.Мірановіча, М.Навумовіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Іван Мікалаевіч) (15.6.1936, в. Восава Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 14.9.1981),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1970). Працаваў у сельскай гаспадарцы, сельсавеце, у раённай газеце г. Беразіно, з 1973 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1978 у Мінскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці і культ.-асв. работы. Друкаваўся з 1961. Пісаў пераважна лірычныя вершы, нарысы, апавяданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́К»,
кааператыўнае т-вабел. мастакоў Мінска ў 1932—38. Мела на мэце стварэнне высокамастацкіх твораў агітацыйна-масавага мастацтва, выкананне афармленчых работ. У яго ўваходзілі мастакі і скульптары Я.Красоўскі, А.Трубэ, В.Алтуф’еў, Г.Ізмайлаў, М.Карпенка, Л.Кроль, І.Мільчын, Г.Чарняўскі і інш. Члены т-ва стваралі плакаты, пано, скульптуру, распрацоўвалі праекты і афармлялі інтэр’еры грамадскіх будынкаў, выстаўкі, паркі, масавыя святочныя прадстаўленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХМЕ́Д II, Мехмет II (Mehmet) Фатых (Заваёўнік)
[30.3.1432, г. Эдырне, Турцыя — 3.4 (альбо 3.5). 1481],
турэцкі султан [1444; 1451—81]. Ажыццяўляў шырокую заваёўніцкую палітыку. 28.5.1453 захапіў Канстанцінопаль (з гэтага часу наз. Стамбул), спыніўшы існаванне Візант. імперыі. Заваяваў Сербію (1459), Марэю (1460), Трапезундскую імперыю (1461), Боснію (1463), в-аў Эўбея (1471), Албанію (1479), падпарадкаваў Крымскае ханства (1475). Пры ім складзены першы збор законаў Асманскай імперыі. Падтрымліваў развіццё гарадоў, будаўніцтва і мастацтва.