возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вельніца (выцякае з возера), за 7 км на З ад г.п. Расоны. Пл. 0,55 км², даўж. 0,93 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,7 км².
Схілы катлавіны нізкія, на Пдвыш. да 3 м, разараныя, месцамі пад лесам. Берагі на Пн і У нізкія, пясчаныя, на Пд і З затарфаваныя, парослыя хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НІКАЎ МАНАСТЫ́Р, Андронікаў Спаса Нерукатворнага мужчынскі манастыр. Засн. каля 1360 у Маскве на беразе р. Яўза. Названы ў гонар першага ігумена — Андроніка. Арх. ансамбль уключае белакаменны 4-слуповы Спаскі сабор (1420—27) з фрагментамі фрэсак (1420-я г.), выкананых пад кіраўніцтвам Д.Чорнага і А.Рублёва, аднаслуповую трапезную (1504) з царквою Міхаіла Архангела (1694), сцены і вежы (17 ст.). З 1947 — музей-запаведнік стараж.-рус. мастацтва імя А.Рублёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛГЕБРАІ́ЧНЫ ВЫ́РАЗ,
матэматычны выраз, які складаецца з літар і лікаў, злучаных знакамі алг. дзеянняў: складання, аднімання, множання, дзялення, узвядзення ў ступень, здабывання кораня. Рацыянальны алгебраічны выраз адносна некаторых літар не змяшчае іх пад знакам кораня. Ірацыянальны алгебраічны выраз мае радыкалы, напр.,
. Цэлы алгебраічны выраз адносна некаторых літар не змяшчае дзялення на выразы з гэтымі літарамі. Калі некаторыя з літар (або ўсе) лічыць пераменнымі, то такі алгебраічны выраз наз.алгебраічнай функцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МЕНКА,
селішча і бескурганны могільнік кіеўскай культуры (паводле Л.Д.Побаля — позназарубінецкай) на Беларусі, каля в. Адаменка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. (у л-ры вядома і пад назвай Абідня), ва ўрочышчы Абідня. Раскапана каля 25% плошчы селішча і 12 пахаванняў з трупаспаленнем на могільніку. Выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак зрубнай канструкцыі, шкляныя пацеркі, фібулы, манета Геты (209—212), падвескі з эмаллю (гл.Абідзенскія эмалі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭДНО́ЎТ (англ. dreadnought літар. бясстрашны),
клас лінейных караблёў, якія ў пач. 20 ст. замянілі эскадраныя браняносцы. Мае адзіныя калібры ўсёй гал. і проціміннай артылерыі, павялічаную скорасць руху (у параўн.з браняносцамі), процімінную ахову, рамбічнае размяшчэнне артыл. вежаў і інш. Першым з іх у 1906 пабудаваны англ. лінкор, які меў назву «Д.»; у Расіі Д. тыпу «Севастопаль» праектаваліся і будаваліся з 1909 пад кіраўніцтвам А.М.Крылова і І.Р.Бубнава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТЭ́З ГЕМАРАГІ́ЧНЫ,
прыроджаныя ці набытыя хваробы крыві, асн. прыкмета якіх павышаныя крывацёк і кровазліццё. Развіццё Д.г. звязваюць з паталогіяй кампанентаў згусання крыві (плазмавых і тромбацытарных), узмацненнем фібрынолізу, наяўнасцю антыкаагулянтаў ў крыві, павышэннем пранікальнасці сасудаў ці анамаліяй іх сценак. Прыкметы: кровазліццё пад скуру, у суставы, мышачныя гематомы, крывацёкі (страўнікава-кішачныя, нырачныя, са слізістых абалонак і інш.), крывацёк з пупочнай ранкі пры нараджэнні дзіцяці, калі прарэзваюцца ці мяняюцца зубы, схільнасць да інфекц. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЫШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маларыта, за 11 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 0,23 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 540 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пад лугам. Берагі нізкія, тарфяністыя. У возера з дапамогай помпаў падаецца вада з асушальных каналаў, зПдУ выцякае ручай у р. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н (цюрк.),
тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркамоўных народаў у старажытнасці і сярэдневякоўі. Упершыню тэрмін «К.» згадваецца ў кіт. летапісах пад 312. Напачатку тытул К. замацаваўся за ўладарамі жужаняў, з сярэдзіны 6 ст. — за правіцелямі Цюркскага каганата, пазней перайшоў да авараў, печанегаў, хазараў і інш. У канцы 7 — пач. 9 ст. ўжываўся таксама разам з тытулам князь ва ўсх. славян (на Русі да канца 12 ст.). У Манг. імперыі з 13 ст. так называлі імператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮЧЭ́НКА (Надзея Лявонаўна) (8.11.1922, в. Лугава Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.6.1943),
удзельніца партыз. руху ў Віцебскай вобл.Звер. 1941 сувязная партыз. групы, з мая 1942 у партыз. атрадзе Дубава (Ф.Ф.Дуброўскага), зжн. 1942 кулямётчыца партыз. брыгады Чашніцкай («Дубава»). 8.6.1943 у баі каля в. Пышна Лепельскага р-на, калі танк і больш за 50 фашыстаў прарваліся ў партыз. абарону, К. са звязкай гранат кінулася пад машыну, падарвала яе і загінула сама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁЛЕР, Малер (Muller) Герман Джозеф (21.12.1890, Нью-Йорк — 5.4.1967), амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў радыяцыйнай генетыкі. Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1925 праф. ун-та штата Тэхас. З 1933 у Ін-це генетыкі АНСССР. У 1937—40 у Эдынбургскім ун-це (Шатландыя). У 1945—64 праф. ун-та штата Індыяна. Навук. працы па храмасомнай тэорыі спадчыннасці, заканамернасцях мутацыйнага працэсу. Даказаў магчымасць штучнага выклікання мутацый пад уздзеяннем рэнтгенаўскага апрамянення. Нобелеўская прэмія 1946.