САМАХВА́ЛАВІЧЫ,

пасёлак у Мінскім раёне, каля р. Пціч, на шашы Мінск—Слуцк і аўтадарозе, якая злучае пасёлак з г.п. Негарэлае. За 20 км на Пд ад Мінска. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Русінавічы». 2513 ж., 939 двароў (2001).

Вядомы з 1582 як сяло, цэнтр маёнтка, у 1791 побач існавала і вёска С. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Мінскага пав., цэнтр воласці. У 1815—203 ж., 22 двары, уніяцкая царква, школа, 2 млыны, сукнавальня, з 1863 Святадухаўская царква. У 1897—527 ж., 79 двароў, нар. вучылішча, капліца, 2 яўр. малітоўныя дамы, 4. кузні, 15 крам, карчма; у вёсцы 184 ж., 33 двары. У 1924—31 цэнтр Самахвалавіцкага раёна, з 1924 цэнтр сельсавета Мінскага р-на. З 1938 пасёлак.

З 1957 у С. Бел. н.-д. ін-ты агародніцтва, бульбаводства і пладаводства. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква Сашэсця Св. Духа. Брацкія магілы супрацоўнікаў рэўкома, сав. воінаў і мірных жыхароў. Помнік У.​С.​Амельянюку.

т. 14, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАРАВА́,

вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Пружаны, 97 км ад Брэста, 24 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 540 ж., 225 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці першага старшыні калгаса В.​Е.​Крыштафовіча.

Вядома з пач. 16 ст. У 1547 вёска і маёнтак Х. належалі віленскаму намесніку С.​Гамшэю, з 1566 у складзе Берасцейскага пав. ВКЛ. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Слонімскай. з 1796 у Літоўскай, з 1802 у Гродзенскай губ. У 1867—360 ж., нар. вучылішча, царква; у 1897—497 ж., 108 двароў. З 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Носкаўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 477 ж. З вер. 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 у Пружанскім р-не, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета.

Я.​П.​Насытка.

т. 16, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУКАРАМА́НГА (Bucaramanga),

горад на У Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Сантадэр. Засн. ў 1623. 350,3 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 600 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вырошчвання кавы і тытуню. Нафтаперапрацоўка. Харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), тэкст., цэм., швейная, хім. прам-сць. 2 ун-ты.

т. 3, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АХМАДЫ́, Эль-Ахмады,

горад у Кувейце. 27 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс. ж. (1989). Цэнтр нафтаздабыўнога раёна. Вузел нафта- і газаправодаў. З-ды па перапрацоўцы нафты, звадкаванні газу і апрасненні марской вады. Экспарт нафты праз порт Міна-эль-Ахмады (уваходзіць у склад Ахмады) на ўзбярэжжы Персідскага зал.

т. 2, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́СТЫН (Austin),

горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Тэхас. 541,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 800 тыс. ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: радыёэлектронная, у т. л. вытв-сць ЭВМ, сродкаў сувязі; паліграф., хім., мэблевая, буд. матэрыялаў, харчовая. 2 ун-ты.

т. 11, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́КФАРД (Rockford),

горад на Пн ЗША, на р. Рок, у штаце Ілінойс. Засн. ў 1834. 147 тыс. ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі больш за 300 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., інстр., авіяц. і аўтазборачная, харчасмакавая. Вытв-сць крапежнага і прамысл. абсталявання, кантрольна-вымяральных прылад.

т. 13, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЭ́ (Roubaix),

горад на Пн Францыі, у дэпартаменце Нор. Каля 120 тыс. ж. (2001). Разам з суседнімі гарадамі ўтварае адзіную агламерацыю з нас. каля 1 млн. ж. Трансп. вузел, рачны порт на канале Рубэ. Стараж. цэнтр шарсцяной, баваўнянай і трыкатажнай прам-сці. Швейныя ф-кі, вытв-сць карункаў. Тэкст. машынабудаванне.

т. 13, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́РТФАРД (Hartford),

горад на ПнУ ЗША, на р. Канектыкут. Засн. ў 1633. 124 тыс. ж. (2000, з прыгарадамі 1,1 млн. ж.). Трансп. вузел. Буйны прамысл., фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: авіяц. рухавікоў, станкабуд., прамысл. абсталявання, металаапр., харч., папяровая; вытв-сць зброі, муз. інструментаў. Ун-ты. Музей М.​Твэна.

т. 16, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ШЫЦЫ,

вёска ў Беларусі, у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад Лагойска, 28 км ад Мінска. 689 ж., 218 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

Упершыню ўпамінаецца ў 1449 як маёнтак пад назвай Острожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пач. 20 ст.). У 1747 тут пабудавана уніяцкая царква. У 1870 вёска Астрашыцка-Гарадоцкай вол. На пач. 20 ст. паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 ж.) і вёскі (150 ж., 21 двор). З 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага р-наў.

т. 2, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛАВЕ́НЧЫЦЫ,

вёска ў Антонаўскім с/с Чавускага р-на Магілёўскай вобл. За 13 км ад Чавусаў, 50 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Чавусы. 171 ж., 81 двор (1997). Клуб, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў.

Упершыню ўпамінаецца ў 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці, дзярж. ўласнасць. У 1785 цэнтр памешчыцкага маёнтка Чавускага пав. Магілёўскага намесніцтва; 438 ж., 58 двароў, драўляная царква. У 1885 вёска ў Чавускай воласці, 256 ж., 52 двары, раз на год праводзіўся кірмаш. З 1924 да 1954 Галавенчыцы — цэнтр сельсавета Чавускага р-на. У Вял. Айч. вайну ў 1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі 122 двары, загубілі 13 жыхароў.

т. 4, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)